Вы тут

ЧАРОЎНЫЯ ФАРБЫ КІТАЙСКАЙ ВЯСНЫ


У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адзначылі «Вясёлае Свята вясны», галоўнае традыцыйнае свята кітайскага народа. Яно арганізавана ў нашай сталіцы з мэтай умацавання кітайска-беларускага культурнага супрацоўніцтва пры падтрымцы міністэрстваў культуры абедзвюх краін, Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з кампаніяй Huaweі ў Беларусі, Інстытутам Канфуцыя ў БДУ і Мінгарвыканкамам.

13-23

Мінчан і гасцей сталіцы, якія сабраліся ў палацы, вітаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

Жыццядайная чырвань узыходзячага сонца і золата яго прамянёў — такі галоўны колер сцэнічных касцюмаў, у якіх маладыя артысты Нанкінскага тэатра песні і танца пачалі святочнае выступленне. Госці з Кітая адразу зачаравалі энергіяй музыкі і рухаў. Харэаграфічныя нумары пераносілі гледачоў то ў далёкае мінулае, напоўненае таямнічымі ўсходнімі метафарамі, то ў наш час, дзе людзей розных кантынентаў яднаюць сучасныя рытмы і мелодыі.

13-22

Але не толькі ўзоры танцаў, музыкі, цыркавых нумароў паказалі нашы кітайскія сябры. Гэта вялікае святочнае мерапрыемства ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі было анансавана як культурны кірмаш для дзяцей і бацькоў, дзе даецца магчымасць адчуць духоўнае багацце галоўнага традыцыйнага кітайскага свята. Цікавасць да багатай культурнай спадчыны нашых усходніх сяброў сабрала ў палацы мінчан усіх пакаленняў.

13-21

Наведвальнікі атрымалі тут унікальную магчымасць пазнаёміцца з сакрэтамі напісання іерогліфаў і паспрабаваць сябе ў кітайскай каліграфіі. Дзяцей асабліва прываблівалі майстар-класы малявання пейзажаў, паказ стварэння простых цацак з паперы, знаёмства з прыёмамі рукадзелля. Вакол століка, дзе адбывалася «чайная цырымонія», збіраліся аматары гэтага напою і ахвотныя пачуць расповед пра тонкія рытуалы традыцыйнай усходняй культуры чаяпіцця. Даспадобы малым прыйшліся і прысмакі, якімі частуюцца іх кітайскія аднагодкі.

Яўген Пясецкі. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».