Вы тут

Чарговая порцыя холаду


Уначы на аўторак прагназуюцца маразы да мінус 18 градусаў

У пятніцу пры павышаным фоне атмасфернага ціску ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі чакаецца туман і галалёдныя з'явы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. Істотна не зменіцца надвор'е ў Беларусі і ў выхадныя. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску невялікія ападкі (дождж і мокры снег) чакаюцца толькі ў асобных раёнах краіны. Месцамі прагназуецца туман, галалёд і галалёдзіца на дарогах. Уначы на суботу і нядзелю чакаецца 1-7 марозу, а ўдзень — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 5 цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня да нас завітае яшчэ халаднейшае паветра з поўначы Еўропы. У панядзелак і аўторак будзе пераважна без ападкаў. Асобныя ўчасткі дарог слізкія. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак складзе мінус 3-10 градусаў, пры праясненнях на поўначы краіны — да мінус 14. Уначы на аўторак падмарозіць яшчэ мацней, чакаецца 5-12 марозу, а на ўсходзе — да мінус 13-18 градусаў. Удзень у панядзелак і аўторак тэмпературны фон істотна павялічыцца, калі чакаецца ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».