Вы тут

Ноч дзеля міру


Наша пакаленне трымае экзамен на непрыняцце вайны. Расія, Беларусь, Украіна, Германія, Францыя... Колькі дзесяцігоддзяў у гэтых краінах плакалі ўдовы, колькі мільёнаў бацькоў не пабачылі больш сваіх дзяцей, колькі сірот вырасла, не ведаючы сваіх бацькоў? І колькі было затрачана ўсімі, хто перажыў жах апошняй Вялікай вайны, сіл, каб навучыць наступныя пакаленні пазбягаць вайны ўсімі сіламі.

13-361

 

І вось мы апынуліся на яе парозе. Тысячы людзей ужо гінуць, тысячы ўдоў плачуць, бацькі хаваюць сваіх дзяцей, а дзеці, сотні, — не пабачаць ужо ніколі сваіх бацькоў. І вось настала ноч — з 11 на 12 лютага, калі ўсе мы, затойваючы подых, напружана чакалі — ці удасца тым, ад каго гэта залежыць, зрабіць так, каб кашмар скончыўся. Каб распачатая вайна была спыненая, каб здаровы розум і чалавечнасць зноў вярнуліся ў наша жыццё. Той ноччу ў Мінску ішлі двайныя перамовы: паміж лідарамі чатырох краін (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі) і паміж удзельнікамі кантактнай групы па Украіне, да якой раніцай далучыліся лідары самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Перамовы доўжыліся каля 16 гадзін. І пакуль у Мінску шукалі магчымасці для міру, на ўсходзе Украіны працягваліся баі...

— Гэта была не самая лепшая ноч у маім жыцці, але раніца, на мой погляд, добрая, бо, нягледзячы на ўсе складанасці перамоўнага працэсу, нам усё ж такі ўдалося дамовіцца пра галоўнае, — сказаў журналістам позняй раніцай у чацвер прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Расійскі лідар заклікаў абодва бакі праяўляць стрыманасць і зрабіць усё, каб развядзенне войскаў і, галоўным чынам, цяжкай тэхнікі, прайшло без нікому не патрэбнага праліцця крыві.

Пётр Парашэнка па выніках перамоў паведаміў, што начальнікі генштабоў Украіны і Расіі 13 лютага правядуць перамовы па кантролі за захаваннем рэжыму спынення агню ў Данбасе. Самае галоўнае, што на гэты раз удалося дасягнуць у Мінску, гэта дамова аб спыненні агню, сказаў ён.

Сур'ёзнай надзеяй на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне і вялікай палёгкай для Еўропы назваў вынікі ночы на чацвер прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Ён пацвердзіў, што была дасягнута дамоўленасць пра спыненне агню і палітычнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту. «Разам з тым яшчэ патрэбна работа па ажыццяўленні дасягнутых пагадненняў», — дадаў французскі лідар.

Станоўча ацаніла вынікі 16-гадзінных перамоў па Украіне і канцлер Германіі Ангела Меркель. «Цяпер ёсць іскра надзеі», — сказала яна журналістам. Германія бачыць надзею ў тым, што ўдалося дамовіцца пра спыненне агню ва Украіне з 15 лютага і пра адвядзенне цяжкага ўзбраення.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.