Вы тут

Безальтэрнатыўнасць выключна мірнага ўрэгулявання


Лідары «нармандскай чацвёркі» выкарыстаюць свой уплыў для рэалізацыі комплексу мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі, якая была прынята па выніках перамоў, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца, што «Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд і Канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Меркель пацвярджаюць поўную павагу да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яны цвёрда перакананыя ў безальтэрнатыўнасці выключна мірнага ўрэгулявання, цалкам гатовы пайсці на любыя магчымыя захады як паасобку, так і сумесна ў гэтых мэтах».

У гэтым кантэксце лідары ўхваляюць комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага 2015 года ўсімі, хто таксама падпісаў мінскі пратакол ад 5 верасня 2014 года і мінскі мемарандум ад 19 верасня 2014 года. Лідары будуць уносіць уклад у гэты працэс і выкарыстоўваць свой уплыў на адпаведныя бакі, каб спрыяць выкананню гэтага комплексу мер, падкрэсліваецца ў дэкларацыі.

Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах, магчыма, шляхам стварэння міжнароднага механізму для садзейнічання ажыццяўленню сацыяльных выплат.

Лідары падзяляюць перакананне ў тым, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй будзе садзейнічаць урэгуляванню крызісу. У гэтых мэтах яны падтрымліваюць працяг трохбаковых перамоў паміж Еўрасаюзам, Украінай і Расіяй па пытаннях энергетыкі з тым, каб ажыццявіць крокі ў развіцці «зімовага газавага пакета».

Яны таксама падтрымліваюць трохбаковыя перамовы паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй у мэтах выпрацоўкі практычнага вырашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць Расіі, у сувязі з выкананнем пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.

Лідары па-ранейшаму адданыя ідэі стварэння агульнай гуманітарнай і эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна на аснове поўнай павагі да міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ.

Лідары будуць і надалей прытрымлівацца выканання мінскіх пагадненняў. З гэтай мэтай яны дамовіліся аб стварэнні кантрольнага механізма ў «нармандскім фармаце», які будзе праводзіць сустрэчы з рэгулярнай перыядычнасцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.