Вы тут

Пляцоўка для выказванняў


Так, па сут­нас­ці га­зе­та — та­кая пля­цоў­ка. У ёй ідзе рас­по­вед пра па­дзеі і пра­явы жыц­ця, вя­дуць яго жур­на­ліс­ты, якія фік­су­юць і ін­тэр­прэ­ту­юць фак­ты рэ­ча­іс­нас­ці. Але тыя ж фак­ты мож­на ад­люст­роў­ваць у ін­шым ва­ры­ян­це (у воб­раз­най фор­ме), больш ба­га­ты­мі моў­ны­мі срод­ка­мі, па-мас­тац­ку. У лі­та­ра­тур­най фор­ме. Дзе­ля гэ­та­га ў «Звяз­дзе» і быў за­сна­ва­ны лі­та­ра­тур­ны кон­курс.

[caption id="attachment_71776" align="alignnone" width="500"]Аляк­сандр Брыт, Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык, Мі­ко­ла Чар­няў­скі. Аляк­сандр Брыт, Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык, Мі­ко­ла Чар­няў­скі.[/caption]

Кон­курс апа­вя­дан­няў ле­тась, мо­жа, быў не та­кі ак­тыў­ны, як ра­ней: ка­ля 30 тво­раў па­сту­пі­лі на раз­гляд рэ­дак­цыі і вя­ду­ча­га, пісь­мен­ні­ка, рэ­дак­та­ра ча­со­пі­са «По­лы­мя» Але­ся Ба­да­ка. Але трэ­ба ад­зна­чыць, што да­лё­ка не ўсё пра­хо­дзіць праз сі­та ад­бо­ру і трап­ляе на га­зет­ныя па­ло­сы. На­са­мрэч, важ­на не толь­кі тое, што на­шы аў­та­ры пі­шуць па-бе­ла­рус­ку, але ад­зна­ча­ец­ца  і якасць на­пі­са­на­га.

І ў пэў­ным сэн­се «чы­тац­касць» — гэ­та аб­умоў­ле­на пуб­лі­ка­цы­яй у га­зе­це. Лі­та­ра­тур­ныя тво­ры, на­дру­ка­ва­ныя ў ёй (у тым лі­ку тыя, што атры­ма­лі пе­ра­мо­гу) ма­юць сваю ад­мет­насць. Па-пер­шае, яны сю­жэт­ныя, пры­чым у боль­шас­ці гэ­ты сю­жэт за­сна­ва­ны на ней­кай жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі, што бліз­кая да жур­на­ліс­ты­кі і ад­люст­роў­вае рэ­аль­ныя па­дзеі. На гэ­та звяр­та­юць ува­гу і на­шы чы­та­чы.

Пер­шы на­мес­нік ды­рэк­та­ра Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» Але­на Ляў­ко­віч ві­та­ла на­шых лаў­рэ­а­таў та­кі­мі сло­ва­мі:

— Да­зволь­це вас усіх, хто дру­ку­ец­ца на ста­рон­ках га­зе­ты і да­па­ма­гае нам яе ра­біць, лі­чыць сва­і­мі ка­ле­га­мі. Нам пры­ем­на, што ў плы­ні су­час­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» на васт­ры­ні ўсіх лі­та­ра­тур­ных пра­цэ­саў. І мы ро­бім свой унё­сак у іх раз­віц­цё, у тым лі­ку праз твор­часць на­шых аў­та­раў, якія да­сы­ла­юць свае апа­вя­дан­ні на кон­курс. Мы бу­дзем яго пра­цяг­ваць.

На­шы ша­ноў­ныя чы­та­чы, якія со­чаць за кон­кур­сам апа­вя­дан­няў на ста­рон­ках га­зе­ты, ужо ве­да­юць гэ­тыя ім­ёны. Але мы пра­па­ну­ем па­зна­ё­міц­ца з імі блі­жэй і зра­зу­мець, што трэ­ба для та­го, каб ства­рыць апа­вя­дан­не, вар­тае та­го, каб яго на­дру­ка­ва­лі.

Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык, ула­даль­ні­ца пер­шай прэ­міі, — ча­ла­век сціп­лы і вель­мі цёп­лы, з ра­дас­цю ў ва­чах. Рас­па­вя­дае, як з дзя­цін­ства за­чыт­ва­ла­ся кні­га­мі. Та­му і пра­фе­сію аб­ра­ла па ду­шы: скон­чы­ла біб­лі­я­тэч­ны тэх­ні­кум у Ма­гі­лё­ве. Пас­ля за­кан­чэн­ня па­еха­ла ў су­сед­нюю са сва­ёй род­най вёс­кай пра­ца­ваць біб­лі­я­тэ­ка­рам. По­тым бы­ла част­ка ін­ша­га жыц­ця — утва­ры­ла­ся сям'я, на­ра­дзі­ла­ся дзі­ця: хлоп­чык асаб­лі­вы, яму па­трэб­ны быў па­вы­ша­ны кло­пат баць­коў. Але сям'ю ча­ка­ла моц­нае вы­пра­ба­ван­не — муж Свят­ла­ны тра­гіч­на за­гі­нуў. Прый­шло­ся па­чы­наць на­ноў жыць: вяр­ну­ла­ся ў вёс­ку, дзі­ця ха­дзі­ла ў са­док, а ма­ма кру­ці­ла­ся, але ўжо ду­ма­ла пра тое, што хо­чац­ца вы­ка­заць свае дум­кі праз сло­вы. Бы­вае, што для та­го, каб гэ­та ўсё ж ад­бы­ло­ся, па­трэб­ны штур­шок. Свят­ла­на зноў вый­шла за­муж, на­ра­дзіў­ся дру­гі хлоп­чык. Муж не­як знай­шоў яе спі­са­ныя па­пе­ры і спы­таў: «А ча­му больш ні­чо­га не пі­шаш?» І яна па­спра­ба­ва­ла: спа­чат­ку апа­вя­дан­не на­дру­ка­ва­лі ў «Звяз­дзе», а сле­дам у ра­ён­цы. Ад­ной­чы рэ­дак­тар ра­ён­най га­зе­ты пра­па­на­ваў больш плён­на су­пра­цоў­ні­чаць, і ця­пер Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык ужо пра­цуе ў шта­це рэ­дак­цыі (па­куль ка­рэк­та­рам, але ёсць ку­ды ру­хац­ца). Пра тое, як на­ра­дзі­ла­ся ідэя апа­вя­дан­ня «Ві­ра­жы лё­су», яна га­во­рыць:

— Я мо­ра ні­ко­лі не ба­чы­ла. У мя­не су­сед быў ма­рак, я бы­ла ма­лая яшчэ, ка­лі ён мне даў бес­ка­зыр­ку. Гэ­та бы­ло так пры­го­жа! І яшчэ мой пра­дзед слу­жыў на Бал­тый­скім фло­це, удзель­ні­чаў у штур­ме «Зім­ня­га». А ка­лі пры­ехаў да­моў, стаў пер­шым стар­шы­нёй кал­га­са ў сва­ёй вёс­цы. Яны ства­ры­лі там ар­цель «Ва­сіль­кі», пра якую Ку­па­ла пі­саў.

Вось жа як бы­вае, ка­лі пі­шац­ца шчы­ра: пер­шае апа­вя­дан­не — і пе­ра­мож­нае.

Лаў­рэ­ат дру­гой прэ­міі Аляк­сандр Брыт (апа­вя­дан­не «Тран­зіт­ны эпі­зод») у на­шым кон­кур­се так­са­ма прад­стаў­ле­ны ўпер­шы­ню, але імя ў твор­час­ці не но­вае: ён мае сваю кні­гу. Пі­саць па­чаў знач­на ра­ней.

— У ней­кім сэн­се я вяр­нуў­ся да твор­час­ці ў апош­ні час. Ка­лі вяр­нуў­ся з вой­ска, дру­ка­ваў­ся ў «Нё­ма­не» — гэ­та бы­ло яшчэ ў 1990-я га­ды. «Нё­ман» тады неяк ад­зна­чыў мой твор як най­леп­шае апа­вя­дан­не. По­тым ажа­ніў­ся, пай­шлі дзе­ці. Я га­доў 15 ні­чо­га не пі­саў на­огул і ад­чу­ваў ся­бе доб­ра, ка­лі шчы­ра. Не­каль­кі га­доў та­му мя­не зноў па­цяг­ну­ла пі­саць, я вы­даў кні­гу «Кі­но» ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Па­куль пі­шу пе­ра­важ­на на рус­кай мо­ве. І неш­та мя­не цяг­не да больш вя­лі­кіх фор­маў, чым апа­вя­дан­ні. Я не ве­даю, бу­ду пі­саць да­лей ці не бу­ду. Ёсць ней­кія дум­кі, за­на­тоў­кі. Я на­зі­раль­нік: гля­джу за людзь­мі, як хо­дзяць, раз­маў­ля­юць... Раз­ва­жаю. Неш­та афарм­ля­ец­ца ў тво­ры.

Сю­жэт апа­вя­дан­ня «Вя­сел­ле ў На­лі­бо­ках» Мі­ко­ла Чар­няў­скі так­са­ма пад­гле­дзеў, сам пры­знаў­ся ў гэ­тым. Але, мо­жа быць, гэ­тая бліз­касць да жыц­ця да­ла маг­чы­масць яму, вя­до­ма­му дзі­ця­ча­му пісь­мен­ні­ку і паэ­ту, стаць лаў­рэ­а­там трэ­цяй прэ­міі ў кон­кур­се апа­вя­дан­няў «Звяз­ды».

— У мя­не са «Звяз­дою» даў­нія ста­сун­кі. Я прый­шоў на­па­чат­ку 1961 го­да, ка­лі быў сту­дэн­там, на­пі­саў на­тат­кі, а мне ска­за­лі: маў­ляў, у нас га­зе­та сур'­ёз­ная. Зра­біў праб­лем­ны ар­ты­кул, але і ён не прай­шоў. З той па­ры га­зе­ту ве­даю. «Звяз­да» пе­ра­жы­ла роз­ныя ча­сы. Ка­лісь­ці якія лю­дзі тут дру­ка­ва­лі­ся — да вай­ны яшчэ! І Ку­па­ла, і Ко­лас. Коль­кі пісь­мен­ні­каў бе­ла­рус­кіх тут пра­ца­ва­лі ў свой час. Гэ­та са­мы ка­ра­цей­шы шлях да чы­та­ча, бо ў га­зе­ты ты­раж боль­шы на­ват, чым у ча­со­пі­са. А га­зе­та — з ма­гут­най твор­чай гіс­то­ры­яй. План­ка ў яе заў­сё­ды бы­ла вы­со­кая. Га­лоў­нае, што ў наш час вы за­хоў­ва­е­це гэ­ты кон­курс, пад­трым­лі­ва­е­це лі­та­ра­ту­ру. Мас­тац­кія тво­ры ўзба­га­ча­юць тую па­літ­ру, якую ў га­зе­ту ня­суць да­ку­мен­таль­ныя ма­тэ­ры­я­лы — ар­ты­ку­лы, рэ­парт­ажы. Мас­тац­кая про­за так­са­ма бя­рэц­ца з жыц­ця, вось як мая гіс­то­рыя. Апа­вя­дан­ні да­паў­ня­юць жыц­цё, якое па­каз­ва­юць жур­на­ліс­ты га­зе­ты на сва­іх ста­рон­ках. Доб­ра, што ў кон­кур­са сур'­ёз­ны ку­ра­тар Алесь Ба­дак, ма­гу на­зваць яго сва­ім вуч­нем — ён пер­шыя вер­шы ка­лісь­ці ў «Бя­роз­цы» дру­ка­ваў. А ця­пер сам ужо рэ­дак­тар...

Па­сту­по­ва раз­мо­ва пе­рай­шла да раз­ваг пра тое, ці мож­на на­ву­чыць (на­ву­чыц­ца) ства­раць лі­та­ра­тур­ныя тво­ры? Ці мо­жа гэ­та­му па­спры­яць кон­курс у га­зе­це?

— Не­ча­му на­ву­чыць мож­на, — упэў­не­ны Мі­ко­ла Чар­няў­скі. — Але ка­лі ў ча­ла­ве­ку не за­кла­дзе­на, то ён не на­ву­чыц­ца, яму бу­дзе цяж­ка да­вац­ца пра­ца са сло­вам. У твор­час­ці ўсё за­ле­жыць ад ста­ран­ня. Ка­лі я ўзгад­ваю, як мы па­чы­на­лі, то ця­пер мно­гія мо­гуць па­чы­наць і лепш. Але ўсё за­ле­жыць ад ча­ла­ве­ка — яго пра­ца­ві­тас­ці, упарт­асці. Так атры­ма­ла­ся, што тыя, на ка­го я спа­дзя­ваў­ся, згу­бі­лі­ся, а тыя, хто ўпар­та ішоў сва­ім шля­хам, ці­ка­ва пра­цу­юць.

— У нас яшчэ ў шко­ле ка­за­лі: ска­жы, што ты чы­та­еш, і я ска­жу, хто ты, — га­во­рыць Свят­ла­на Ма­гі­леў­чык. — Ча­ла­век чы­тае кні­гу, ра­зу­мее, што хо­ча ска­заць аў­тар, ён на ад­ной з ім но­це — у гэ­та­га ча­ла­ве­ка бу­дзе раз­ві­вац­ца густ, ад­чу­ван­не пры­га­жос­ці, твор­час­ці. Я маг­ла ў біб­лі­я­тэ­цы пад­су­нуць дзе­цям кла­сі­ку — і та­кім чы­нам імк­ну­ла­ся ўплы­ваць на іх. Ве­да­е­це, на­са­мрэч, дзе­ці хо­чуць чы­таць. Ін­шая спра­ва, што на­кі­ра­ваць ча­сам ня­ма ка­му і яны ця­пер вы­цяг­ва­юць ней­кія наз­вы з ін­тэр­нэ­ту, а з іх, мо­жа, толь­кі па­ра тво­раў, вар­тых ува­гі. Трэ­ба на­кі­роў­ваць. У гэ­тым і на­стаў­ні­кі, і баць­кі, і біб­лі­я­тэ­ка­ры па­він­ны ўдзель­ні­чаць. Та­му што ўсё па­чы­на­ец­ца з дзя­цін­ства. На­ват ад­чу­ван­не ней­ка­га свай­го імк­нен­ня, та­лен­ту — ад­туль. На­ву­чыц­ца неш­та пі­саць мож­на, толь­кі пра­чы­таў­шы ін­шых, вя­лі­кіх, цу­доў­ных пісь­мен­ні­каў.

— Кож­ны гэ­та­му ву­чыц­ца па-свой­му. Тут шмат ака­ліч­нас­цяў ма­юць свой уплыў. Але лі­та­ра­ту­ра — най­перш ад­чу­ван­не сло­ва, мас­тац­тва сло­ва. Га­зе­та ў гэ­тым ро­біць сваю спра­ву. Трэ­ба па­дзя­ка­ваць за тое, што ёсць маг­чы­масць пісь­мен­ні­кам на гэ­тай пля­цоў­цы ў «Звяз­дзе» пра­ца­ваць: яе маг­ло б не быць. Але лі­та­ра­ту­ра па­він­на пры­хо­дзіць да лю­дзей са­мы­мі роз­ны­мі шля­ха­мі, — пад­су­моў­вае Аляк­сандр Брыт. — Мне зда­ец­ца, мы ў Бе­ла­ру­сі вель­мі час­та пры­бяд­ня­ем­ся, і ў вы­пад­ку з лі­та­ра­ту­рай, якая на­са­мрэч ёсць. Мы ўвесь час імк­нём­ся знай­сці са­ма­апраў­дан­не, маў­ляў, у нас ма­лень­кая кра­і­на, та­му што нам на мно­гае прэ­тэн­да­ваць? Не ма­лень­кая. Але асаб­лі­васць ёсць. Я ка­жу так: у нас тран­зіт­ная кра­і­на, мы ад­чу­ва­ем гэ­тае іс­на­ван­не «па­між», та­му ла­ві­ру­ем. Я гэ­та вы­зна­чаю, як па­во­дзі­ны ма­та­до­ра, яко­му, каб вы­жыць, трэ­ба ўмець вы­ва­роч­вац­ца ад бы­ка. Мы і вы­ва­роч­ва­ем­ся.

Ну і пра вы­жы­ван­не кон­кур­су. Яно не­маг­чы­мае без но­вых тво­раў. Без лю­дзей, якія ўсё-та­кі хо­чуць па­дзя­ліц­ца з ін­шы­мі сва­і­мі на­зі­ран­ня­мі, ад­чу­ван­ня­мі, дум­ка­мі. Але ёсць яшчэ адзін склад­нік у гэ­тым пра­цэ­се — чы­тач, на ка­го гэ­тая твор­часць скі­ра­ва­ная. На­шы аў­та­ры-пе­ра­мож­цы па­жа­да­лі шу­каць больш шчыль­най су­вя­зі з чы­та­чом і вы­ка­рыс­тоў­ваць усе маг­чы­мыя су­час­ныя ме­ха­ніз­мы для рэ­кла­мы свай­го лі­та­ра­тур­на­га кон­кур­су. Ня­ўжо ў та­кой спра­ве па­трэб­ная за­ліш­няя сціп­ласць? Да­лі­бог...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».