Вы тут

Умовы для надзеі


Су­свет­ная прэ­са і па­лі­ты­кі асэн­соў­ва­юць вы­ні­кі пе­ра­моў у Мін­ску, якія за­вяр­шы­лі­ся 12 лю­та­га. Ана­лі­ты­кі і жур­на­ліс­ты ўзваж­ва­юць са­ступ­кі ба­коў, пра­ліч­ва­юць шан­цы на пос­пех да­сяг­ну­тых да­моў­ле­нас­цяў, спа­бор­ні­ча­юць у вы­каз­ван­ні скеп­сі­су ад­нос­на та­го, хто пер­шы па­ру­шыць свае аба­вяз­кі або не вы­ка­нае абя­цан­няў... Усе асця­рож­ні­ча­юць, гэ­та і зра­зу­ме­ла. У та­кой сі­ту­а­цыі най­больш вы­гад­на ме­на­ві­та асця­рож­ні­чаць, бо мір — рэч, як мы ўпэў­ні­лі­ся, над­звы­чай крох­кая, а мір, пра які да­маў­ля­лі­ся пад гру­кат зброі, — гэ­та яшчэ не мір, а толь­кі яго ча­кан­не, спа­дзя­ван­не на яго, ма­лен­не пра яго здзяйс­нен­не.

«Мін­скія па­гад­нен­ні — леп­шая маг­чы­масць, якая сён­ня ў нас ёсць, — ска­заў учо­ра ге­не­раль­ны сак­ра­тар АБ­СЕ Лам­бер­та За­ньер. — Мы па­він­ны зра­біць усё, каб яна ад­бы­ла­ся».

«Гэ­тае па­гад­нен­не — вы­нік са­сту­пак, але га­лоў­нае, гэ­тае па­гад­нен­не да­зва­ляе па­збег­нуць не­бяс­печ­на­га раз­віц­ця па­дзей, якія пры­вя­лі б Еў­ро­пу да яшчэ больш ра­ды­каль­на­га кан­флік­ту», — пра­ка­мен­та­ваў пе­ра­мо­вы мі­ністр за­меж­ных спраў Іта­ліі Па­ола Джэн­ці­ло­ні.

«Мы вель­мі спа­дзя­ём­ся на па­ляп­шэн­не сі­ту­а­цыі на ўсхо­дзе Укра­і­ны. Ха­це­ла­ся б спа­дзя­вац­ца, што да­моў­ле­нас­ці бу­дуць вы­тры­ма­ны», — цы­ту­юць ін­фар­ма­цый­ныя агенц­твы ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ўра­да Япо­ніі Ёсі­хі­дэ Су­гу.

Мы спы­та­лі чы­та­чоў «Звяз­ды», што для іх аса­біс­та зна­чы­ла пад­пі­сан­не ў Мін­ску Дэк­ла­ра­цыі кі­раў­ні­коў дзяр­жаў «нар­манд­скай чац­вёр­кі» і комп­лек­су мер па вы­ка­нан­ні мін­скіх па­гад­нен­няў у мі­ну­лы чац­вер.

Люд­мі­ла ДА­БРЫ­НІ­НА, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па бюд­жэ­це і фі­нан­сах:

— Мы з за­мі­ра­ннем сэр­ца ча­ка­лі вы­ні­каў пе­ра­моў у «нар­манд­скім фар­ма­це». Вя­лі­кі дзя­куй усім удзель­ні­кам і на­ша­му Прэ­зі­дэн­ту, бо гэ­та су­стрэ­ча па­тра­ба­ва­ла вя­лі­ка­га на­пру­жан­ня ўсіх сіл. Ця­пер ужо ёсць част­ко­вая за­да­во­ле­насць ад вы­ні­каў пе­ра­моў, але ўсе мы бу­дзем цал­кам за­да­во­ле­ны толь­кі та­ды, ка­лі на­рэш­це ва Укра­і­не ўста­лю­ец­ца мір.

На­тал­ля КЛІ­МО­ВІЧ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па пы­тан­нях эка­ло­гіі, пры­ро­да­ка­ры­стан­ня і чар­но­быль­скай ка­та­стро­фы:

— Гэ­тыя пе­ра­мо­вы бы­лі вель­мі доў­га­ча­ка­ны­мі і для ўкра­ін­цаў, і для нас, бе­ла­ру­саў. Па­лі­ты­кі пры­еха­лі, знай­шлі пунк­ты су­тык­нен­ня па са­мых вост­рых пы­тан­нях — гэ­та да­ра­го­га вар­та. Я ад­чу­ла ста­ноў­чыя эмо­цыі пас­ля та­го, як ста­лі вя­до­мыя вы­ні­кі су­стрэ­чы, і ця­пер спа­дзя­ю­ся, што ўсе пры­ня­тыя па­гад­нен­ні бу­дуць рэа­лі­за­ва­ныя.

Ула­дзі­мір ЯЦЫ­НО­ВІЧ, ды­рэк­тар Ма­ла­дзе­чан­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў:

— На­ту­раль­на, я звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу на гэ­ту па­дзею. Са­мы важ­ны вы­нік — ра­шэн­не аб спы­нен­ні ба­я­вых дзе­ян­няў. Безумоўна, не­аб­ход­на яшчэ да­дат­ко­вая пра­ца, але лю­дзям, што па­ку­та­ва­лі ад вай­ны, ця­пер бу­дзе спа­кай­ней і за ся­бе, і за сва­іх род­ных. Вель­мі доб­ра, што су­стрэ­ча ад­бы­ла­ся ў на­шай ста­лі­цы — мы, бе­ла­ру­сы, заў­сё­ды па­зі­цы­я­на­ва­лі ся­бе як мі­ра­лю­бі­вая на­цыя.

Мне вель­мі спа­да­ба­ла­ся тое, як бе­ла­рус­кі бок ар­га­ні­за­ваў су­стрэ­чу, як гас­цін­на пры­ма­лі лі­да­раў ін­шых кра­ін, з якой па­ва­гай да іх ста­ві­лі­ся. Вель­мі яск­ра­ва пра­яві­ла­ся на­ша на­цы­я­наль­ная ры­са — умен­не пры­маць гас­цей, хле­ба­соль­насць.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА, На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.