Вы тут

Швейцар альбо відэакамера?


Гро­дзен­скія ін­тэр­на­ты пла­ну­юць пе­ра­вес­ці на да­ма­фон­ную сіс­тэ­му і ві­дэа­на­зі­ран­не

На ба­лан­се ўні­тар­на­га жыл­лё­ва­га ра­монт­на-экс­плу­а­та­цый­на­га прад­пры­ем­ства (да­лей — УЖРЭП) Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Грод­на зна­хо­дзяц­ца 11 ін­тэр­на­таў, і ў кож­ным з іх сё­ле­та за­мест звыч­ных швей­ца­раў на ўва­хо­дзе ў бу­ды­нак (аль­бо, як пры­ня­та ка­заць, вах­цё­раў) пла­ну­ец­ца паставіць да­ма­фон­ную сіс­тэ­му і ка­ме­ры ві­дэа­на­зі­ран­ня. Чым вы­клі­ка­на гэ­тае но­ва­ўвя­дзен­не і ча­го ча­каць ад яго гас­па­да­рам ін­тэр­на­таў і іх жыль­цам?

Пэў­ныя вы­сно­вы мож­на зра­біць на пры­кла­дзе ін­тэр­на­та № 8 па ву­лі­цы Гор­ка­га — пер­ша­га аб'­ек­та УЖРЭП, дзе вах­цё­раў за­мя­ні­лі да­ма­фо­нам і ві­дэа­ка­ме­ра­мі. Ра­ней ін­тэр­нат аб­слу­гоў­ва­лі ча­ты­ры швей­ца­ры з ся­рэд­нім за­роб­кам ка­ля 3,5 міль­ё­на руб­лёў. Ды яшчэ, вя­до­ма ж, за­тра­ты ўлас­ні­ка гэ­та­га бу­дын­ка па ад­лі­чэн­нях на са­цы­яль­нае стра­ха­ван­не. Ця­пер жа, ка­лі на за­ме­ну лю­дзям прый­шлі ві­дэа­ка­ме­ры (ад­па­вед­нае ра­шэн­не пад­тры­маў сход жыль­цоў), фі­нан­са­вая сі­ту­а­цыя на­ступ­ная. На ўсё ві­дэа­аб­ста­ля­ван­не ра­зам з да­ма­фон­най сіс­тэ­май за­тра­ча­на ка­ля 75 міль­ё­наў руб­лёў. Та­кім чы­нам, гэ­тыя срод­кі, ка­лі па­раў­ноў­ваць з вы­дат­ка­мі на ўтры­ман­не швей­ца­раў, аку­пяц­ца пры­клад­на за 5 ме­ся­цаў, як за­зна­чыў ды­рэк­тар УЖРЭП Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Грод­на Вя­ча­слаў АНД­РЭ­ЕЎ­СКІ.

Што ты­чыц­ца жыль­цоў, то і ім горш не ста­не — на­ад­ва­рот. Да­ма­фон­ная сіс­тэ­ма ў да­во­лі «ўзрос­та­вым» бу­дын­ку зруч­ная тым, што ўва­ход­ныя дзве­ры бу­дуць заў­сё­ды за­чы­не­ны, не бу­дзе скраз­ня­коў. А ка­ме­ры ві­дэа­на­зі­ран­ня, якія ўста­ноў­ле­ны ка­ля га­лоў­на­га і за­па­сно­га ўва­хо­даў і па дзве — на кож­ным па­вер­се (за­піс за­хоў­ва­ец­ца на пра­ця­гу 30 су­так), бу­дуць ад­соч­ваць маг­чы­мыя па­ру­шэн­ні пра­ві­лаў пра­жы­ван­ня і бяс­пе­кі. Пры гэ­тым усе за­тра­ты па но­ва­ўвя­дзен­ні — за кошт улас­ні­ка бу­дын­ка. З жыль­цоў па­тра­бу­ец­ца толь­кі не­вя­лі­кая аба­ненц­кая пла­та за да­ма­фон і сіс­тэ­му ві­дэа­на­зі­ран­ня.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.