Вы тут

«Мір, бяспеку і згоду на нашай зямлі мы захаваем!»


Якая тэх­ні­ка і ўзбра­ен­не ў блі­жэй­шы час па­поў­няць ва­ен­ны ар­се­нал кра­і­ны, як у бе­ла­рус­кім вой­ску рых­ту­юц­ца да ву­чэн­ня «Шчыт Са­ю­за — 2015», якой ба­чыц­ца бу­ду­чы­ня на­шай ар­міі — пра гэ­та і мно­гае ін­шае з вус­наў мі­ніст­ра аба­ро­ны ў пер­шым ін­тэр­в'ю на гэ­тай па­са­дзе.

Безимени-2

На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да Прэ­зі­дэнт кра­і­ны прад­ста­віў но­ва­га мі­ніст­ра аба­ро­ны. Ім стаў ма­ла­ды і перс­пек­тыў­ны, як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, Анд­рэй Раў­коў. Як­раз ва Уз­бро­е­ных Сі­лах па­чаў­ся но­вы на­ву­чаль­ны год. Сён­ня ге­не­рал-ма­ёр амаль кож­ны дзень на­вед­вае во­ін­скія пад­раз­дзя­лен­ні кра­і­ны, кант­ра­люе вы­ка­нан­не па­стаў­ле­ных за­дач. Яму ўжо ёсць што ска­заць. І вель­мі пры­ем­на, што не­за­доў­га да Дня аба­рон­цаў Ай­чы­ны і Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі сва­і­мі пер­шы­мі вы­сно­ва­мі ён дзе­ліц­ца з чы­та­ча­мі га­зе­ты «Звяз­да», якую, як ака­за­ла­ся, па­ва­жае за ге­ра­іч­нае мі­ну­лае.

— Анд­рэй Аляк­се­е­віч, 23 лю­та­га споў­ніц­ца ча­ты­ры га­ды су­мес­на­му пра­ек­ту рэ­дак­цыі га­зе­ты «Звяз­да» і Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны. Сён­ня «Плац­дарм» — па­спя­хо­вы спец­вы­пуск аб бе­ла­рус­кіх Уз­бро­е­ных Сі­лах, які зай­мае пры­за­выя мес­цы ў мно­гіх прэ­стыж­ных кон­кур­сах для СМІ. Ці па­спе­лі вы аца­ніць наш су­мес­ны пра­ект? На­коль­кі ён, на ваш по­гляд, ка­рыс­ны су­час­на­му чы­та­чу?

— З ча­су свай­го за­сна­ван­ня і па сён­няш­ні дзень га­зе­та «Звяз­да» ўно­сіць знач­ны ўклад ва ўма­ца­ван­не бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці, раз­віц­цё на­цы­я­наль­най куль­ту­ры і аду­ка­цыі, за­бес­пя­чэн­не ва­ен­най бяс­пе­кі на­шай кра­і­ны. Пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны яна ад­ной з пер­шых па­ча­ла вы­да­вац­ца ў пад­пол­лі на тэ­ры­то­рыі аку­па­ва­най фа­шыс­та­мі Бе­ла­ру­сі. У мір­ны час га­зе­та заў­сё­ды шы­ро­ка ад­люст­роў­вае ар­мей­скія буд­ні, уз­ды­мае ак­ту­аль­ныя для ар­міі пы­тан­ні, вы­хоў­вае ў но­вых па­ка­лен­нях па­тры­я­тызм, го­нар за ге­ра­іч­нае мі­ну­лае Ра­дзі­мы — ста­вя­чы на­дзей­ную за­сло­ну фаль­сі­фі­ка­та­рам гіс­то­рыі на­шай Баць­каў­шчы­ны.

Та­му для нас вель­мі важ­на бы­ло, каб ме­на­ві­та на яе ста­рон­ках з'я­ві­ла­ся маш­таб­ная пля­цоў­ка для ад­люст­ра­ван­ня пы­тан­няў бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны. І та­кі пра­ект уда­ло­ся рэа­лі­за­ваць. Дзя­ку­ю­чы пра­цы та­ле­на­ві­та­га і вы­со­ка­пра­фе­сій­на­га ка­лек­ты­ву, што­ме­сяч­ны спец­вы­пуск «Плац­дар­ма» ча­ка­юць не толь­кі вай­скоў­цы і ве­тэ­ра­ны, але і пры­зыў­ні­кі, іx род­ныя і бліз­кія, тыя, хто ўжо ад­слу­жыў і хто ма­рыць аб пра­фе­сіі ва­ен­на­га. Я ўдзяч­ны ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды», якія шчы­ра ці­ка­вяц­ца пра­цэ­са­мі, што ад­бы­ва­юц­ца ў вой­ску, не ба­яц­ца скла­да­ных тэм, ка­ман­дзі­ро­вак у ад­да­ле­ныя гар­ні­зо­ны, за пра­фе­сі­я­на­лізм і жур­на­лісц­кае май­стэр­ства, жы­выя і ці­ка­выя рэ­парт­ажы, ак­тыў­ную гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю. Упэў­не­ны, што на­ша даў­няе і плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва бу­дзе пра­цяг­вац­ца.

— Ня­даў­на за­вяр­шы­ла­ся чар­го­вая пра­вер­ка бе­ла­рус­кай ар­міі на ба­я­вую га­тоў­насць. Та­кім чы­нам вы вы­ра­шы­лі аса­біс­та аца­ніць стан Уз­бро­е­ных Сіл, ці гэ­та за­пла­на­ва­ны этап у жыц­ці бе­ла­рус­кай ар­міі? На­коль­кі га­то­вы на­шы Уз­бро­е­ныя Сі­лы да вы­ка­нан­ня ба­я­вых за­дач?

— У злу­чэн­нях і во­ін­скіх час­цях Уз­бро­е­ных Сіл у пе­ры­яд з 20 па 22 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да прай­шлі за­ня­ткі па ба­я­вой га­тоў­нас­ці, якія ста­лі ла­гіч­ным пра­ця­гам ме­ра­пры­ем­стваў па пад­рых­тоў­цы пас­ля ўво­ду ў строй но­ва­га па­паў­нен­ня, пра­вя­дзен­ня з ім па­чат­ко­вай ва­ен­най і агуль­на­вай­ско­вай пад­рых­тоў­кі. У хо­дзе за­ня­ткаў у ор­га­нах ва­ен­на­га кі­ра­ван­ня, злу­чэн­нях і во­ін­скіх час­цях пра­ве­дзе­ны комп­лекс пас­ля­доў­ных трэ­ні­ро­вак з усі­мі ка­тэ­го­ры­я­мі вай­скоў­цаў, пад­раз­дзя­лен­ня­мі, вай­ско­вы­мі час­ця­мі, злу­чэн­ня­мі, ор­га­на­мі ва­ен­на­га кі­ра­ван­ня па ар­га­ні­за­ва­ным вы­ка­нан­ні ме­ра­пры­ем­стваў ва ўмо­вах пе­ра­во­ду іх з мір­на­га на ва­ен­ны час.

На­ступ­ны этап пра­вер­кі пад­раз­дзя­лен­няў меў у боль­шай сту­пе­ні прак­тыч­ную на­кі­ра­ва­насць. У хо­дзе ад­пра­цоў­кі ўсіх эле­мен­таў зладж­ван­ня пра­ду­гледж­ва­лі­ся мар­шы асоб­ны­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі і во­ін­скім час­ця­мі ў пры­зна­ча­ныя ра­ё­ны. У гэ­тых мэ­тах бы­ла за­дзей­ні­ча­на ву­чэб­на-ма­тэ­ры­яль­ная ба­за Брэсц­ка­га, Абуз-Ляс­ноў­ска­га, Ле­пель­ска­га, Гож­ска­га, Ба­ры­саў­ска­га і Асі­по­віц­ка­га па­лі­го­наў. Гэ­та свед­чы­ла не столь­кі аб маш­таб­нас­ці ме­ра­пры­ем­стваў, коль­кі аб комп­лекс­нас­ці па­ды­хо­даў да пад­рых­тоў­кі вой­скаў. Пры­цяг­ва­лі­ся пад­раз­дзя­лен­ні сіл спе­цы­яль­ных апе­ра­цый Уз­бро­е­ных Сіл, якія па­ра­лель­на ад­пра­цоў­ва­лі свае спе­цы­фіч­ныя ву­чэб­на-ба­я­выя за­да­чы. Пад­крэс­лю, што гэ­та не маё ра­шэн­не пра­ве­рыць стан ба­я­вой га­тоў­нас­ці, а пла­на­вае ме­ра­пры­ем­ства па пад­рых­тоў­цы Уз­бро­е­ных Сіл. Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх вы­ні­каў, усе пад­раз­дзя­лен­ні, якія ўдзель­ні­ча­лі ў за­ня­тках, з па­стаў­ле­ны­мі за­да­ча­мі спра­ві­лі­ся.

— Пе­ра­ўзбра­ен­не — адзін з клю­ча­вых эта­паў у раз­віц­ці Уз­бро­е­ных Сіл. У той жа час гэ­та да­ра­гое за­да­валь­нен­не, якое не­па­збеж­на. Якім чы­нам збі­ра­е­це­ся вы­ра­шаць гэ­тую праб­ле­му?

— Ад­ра­зу ж ха­чу ўдак­лад­ніць: вы­со­кі кошт ме­ра­пры­ем­стваў пе­ра­ўзбра­ен­ня — не праб­ле­ма, а аб'­ек­тыў­ная рэ­аль­насць, з якой сён­ня не­аб­ход­на лі­чыц­ца. Пе­ра­ўзбра­ен­не ажыц­цяў­ля­ец­ца шля­хам за­куп­кі пар­тый узо­раў уз­бра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі ў стра­тэ­гіч­ных са­юз­ні­каў, а так­са­ма рас­пра­цоў­кі і вы­твор­час­ці ай­чын­ных узо­раў уз­бра­ен­ня, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы па­тэн­цы­ял ар­га­ні­за­цый аба­рон­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі. Гэ­та да­зва­ляе за­бяс­печ­ваць пе­ра­ход Уз­бро­е­ных Сіл і во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў на но­выя ўзо­ры ўз­бра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі ў ад­па­вед­нас­ці са ста­но­ві­шчам, якое хут­ка змя­ня­ец­ца, за­хоў­ваць і раз­ві­ваць ай­чын­ны на­ву­ко­ва-вы­твор­чы па­тэн­цы­ял, за­бяс­печ­ваць іх па­трэ­бы пры па­раў­наль­на мен­шых вы­дат­ках, адэ­кват­на рэ­ага­ваць на маг­чы­мыя зме­ны ва­ен­на-тэх­ніч­най па­лі­ты­кі.

Да­га­вор аб ва­ен­на-тэх­ніч­ным су­пра­цоў­ніц­тве на­шай кра­і­ны з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй, як з асноў­ным стра­тэ­гіч­ным са­юз­ні­кам, да­зва­ляе нам за­куп­ляць у су­сед­няй дзяр­жа­ве ўзбра­ен­не па ўнут­ра­ных ра­сій­скіх цэ­нах, а так­са­ма за­клю­чаць да­га­во­ры на­ўпрост з прад­пры­ем­ства­мі-вы­твор­ца­мі ва­ен­най пра­дук­цыі, абы­хо­дзя­чы па­ся­рэд­ніц­кія струк­ту­ры. Та­кі ме­ха­нізм да­зва­ляе за­куп­ляць пра­дук­цыю вай­ско­ва­га пры­зна­чэн­ня на 15—25% тан­ней за ся­рэд­нія су­свет­ныя кош­ты. На бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­ствах аба­рон­на­га сек­та­ра ўзбра­ен­не і ва­ен­ная тэх­ні­ка вы­раб­ля­юц­ца з па­ро­гам рэн­та­бель­нас­ці не вы­шэй за 15%. Гэ­та дае маг­чы­масць аб­мя­жоў­ваць не­аб­грун­та­ва­ны рост кош­таў на пра­дук­цыю ва­ен­на­га пры­зна­чэн­ня ўнут­ры дзяр­жа­вы і па­стаў­ляць узбра­ен­не і ва­ен­ную тэх­ні­ку па цэ­нах, ні­жэй­шых за ся­рэд­нія па све­це.

Між­на­род­нае ста­но­ві­шча, эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя ў кра­і­не, удас­ка­на­лен­не ва­ен­най ар­га­ні­за­цыі дзяр­жа­вы па­тра­бу­юць узва­жа­на­га і аб­ду­ма­на­га па­ды­хо­ду ў пла­на­ван­ні ме­ра­пры­ем­стваў пе­ра­ўзбра­ен­ня. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, ра­шэн­не на па­стаў­ку ў вой­скі пры­ма­ец­ца толь­кі па тых узо­рах узбра­ен­ня, якія па сва­іх так­ты­ка-тэх­ніч­ных ха­рак­та­рыс­ты­ках бу­дуць ад­па­вя­даць або пе­ра­ўзы­хо­дзіць за­меж­ныя ана­ла­гі ў блі­жэй­шыя 5—10 га­доў.

— Ад­ным з най­важ­ней­шых ві­даў уз­бра­ен­ня з'яў­ля­ец­ца авія­цыя. Што ро­біц­ца па яе ўдас­ка­на­лен­ні?

— Сён­ня Ва­ен­на-па­вет­ра­ным сі­лам і вой­скам су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі на­да­ец­ца знач­ная ўва­га, бо яны ня­суць ба­я­вое дзя­жур­ства па ахо­ве на­шых ме­жаў. Гэ­та га­лоў­ная за­да­ча ў мір­ны час, та­му ма­дэр­ні­за­цыя за­ста­ец­ца пры­яры­тэт­ным на­прам­кам раз­віц­ця ВПС і вой­скаў СПА на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву, а для яе вы­ка­нан­ня не­аб­ход­ны су­час­ная тэх­ні­ка і ўзбра­ен­не.

Мы пры­сту­пі­лі да рэа­лі­за­цыі кант­рак­таў на па­стаў­ку ча­ты­рох ву­чэб­на-ба­я­вых са­ма­лё­таў «Як-130» з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Па­стаў­ка пла­ну­ец­ца ў кра­са­ві­ку 2015 го­да. На ААТ «558-ы Авія­цый­ны ра­монт­ны за­вод» вы­кон­ва­ец­ца ка­пі­таль­ны ра­монт вась­мі са­ма­лё­таў «МіГ-29», а так­са­ма двух са­ма­лё­таў «Су-25УБК». Да кан­ца го­да авія­цый­ная тэх­ні­ка ўжо ста­не ў строй, а так­са­ма пла­ну­ец­ца ка­пі­таль­ны ра­монт двух са­ма­лё­таў «Л-39», шас­ці вер­та­лё­таў «Мі-24», ад­на­го са­ма­лё­та «Іл-76». До­сыць шы­ро­ка раз­гор­ну­та ра­бо­та па ства­рэн­ні і асна­шчэн­ні Уз­бро­е­ных Сіл бес­пі­лот­ны­мі авія­цый­ны­мі комп­лек­са­мі. Ужо пры­ня­ты на ўзбра­ен­не ў якас­ці ву­чэб­на-трэ­ні­ро­вач­ных бес­пі­лот­ныя ля­таль­ныя комп­лек­сы «Ір­кут-3», «Ір­кут-10», «Бер­кут-1», «Бер­кут-2»,
«ВР-12». Цяпер пра­вод­зяц­ца прак­тыч­ныя да­сле­да­ван­ні па вы­ка­ры­стан­ні гэ­тых комп­лек­саў у рам­ках ме­ра­пры­ем­стваў апе­ра­тыў­най і ба­я­вой пад­рых­тоў­кі.

— Сён­ня з-за дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі 1990-х га­доў на­зі­ра­ец­ца па­мян­шэн­не коль­кас­ці па­тэн­цы­яль­ных пры­зыў­ні­коў. Маг­чы­ма, прый­шоў час рэ­ар­га­ні­за­ваць бе­ла­рус­кую ар­мію, пры гэ­тым уні­фі­ка­ваў­шы не­ка­то­рыя вай­ско­выя час­ці? Або якім чы­нам збі­ра­е­це­ся цал­кам укам­плек­тоў­ваць вой­скі?

— Што ты­чыц­ца аб'­ек­тыў­на аб­умоў­ле­на­га змян­шэн­ня агуль­най коль­кас­ці пры­зыў­ных рэ­сур­саў, то та­кая дэ­ма­гра­фіч­ная сі­ту­а­цыя праг­на­за­ва­ла­ся. Та­му з мэ­тай поў­на­га і якас­на­га кам­плек­та­ван­ня Уз­бро­е­ных Сіл, ін­шых вой­скаў і во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў бы­ло свое­ча­со­ва іні­цы­я­ва­на ўня­сен­не шэ­ра­гу змен і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб вай­ско­вым аба­вяз­ку і во­ін­скай служ­бе». Бы­ла ад­ме­не­на ад­тэр­мі­ноў­ка ад пры­зы­ву на­ву­чэн­цам ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных і сту­дэн­там вы­шэй­шых уста­ноў аду­ка­цыі, якія на­ву­ча­юц­ца за мя­жой у за­воч­най (у тым лі­ку дыс­тан­цый­най) фор­ме на­ву­чан­ня, а так­са­ма ўне­се­на па­праў­ка, згод­на з якой пра­ва па­ступ­лен­ня на ва­ен­ную служ­бу па кант­рак­це ма­юць гра­ма­дзя­не муж­чын­ска­га по­лу пры­зыў­но­га ўзрос­ту, якія ра­ней не пра­хо­дзі­лі тэр­мі­но­вую ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве. Гэ­тыя за­ха­ды па­спры­я­лі па­ве­лі­чэн­ню коль­кас­ці пры­зыў­нікоў і на­да­лей бу­дуць ад­па­вя­даць па­трэ­бам Уз­бро­е­ных Сіл, ін­шых вой­скаў і во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў у кам­плек­та­ван­ні па­сад сяр­жан­таў і сал­дат.

— Ужо пры­ня­ты за­ко­на­пра­ект «Аб аль­тэр­на­тыў­най служ­бе». Як рас­цэнь­ва­е­це та­кі крок Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны ў пе­ры­яд зні­жэн­ня коль­кас­на­га па­каз­чы­ка вай­скоў­цаў тэр­мі­но­вай служ­бы?

— Для рас­пра­цоў­кі гэ­та­га за­ко­на­пра­ек­та бы­ла ство­ра­на між­ве­да­мас­ная ра­бо­чая гру­па. Ця­пер на­зва­ны пра­ект за­ко­на зна­хо­дзіц­ца ў пар­ла­мен­це для раз­гля­ду ў дру­гім чы­тан­ні. Ха­чу пад­крэс­ліць, што аль­тэр­на­тыў­ная служ­ба не з'яў­ля­ец­ца ві­дам во­ін­скай служ­бы, а на­ад­ва­рот, про­ці­лег­лая ёй. Та­му раз­гляд пы­тан­няў, звя­за­ных з пра­хо­джан­нем гра­ма­дзя­на­мі аль­тэр­на­тыў­най служ­бы, у кам­пе­тэн­цыю Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны не ўва­хо­дзіць.

— Ці раз­гля­да­юц­ца ва­ен­ным ве­дам­ствам маг­чы­мас­ці па­шы­рэн­ня служ­бы па кант­рак­це? Ці­ка­ва да­ве­дац­ца, якое ва­ша стаў­лен­не да кант­ракт­най ар­міі?

— У пра­цэ­се бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на­мі па­ста­ян­на вы­ву­ча­юц­ца іс­ну­ю­чыя сіс­тэ­мы кам­плек­та­ван­ня ўзбро­е­ных сіл ін­шых дзяр­жаў. І ўсё, што мо­жа знай­сці сваё пры­мя­нен­не, не­за­ўва­жа­ным не за­ста­ец­ца. Сён­ня Уз­бро­е­ныя Сі­лы кам­плек­ту­юц­ца на асно­ве спа­лу­чэн­ня во­ін­ска­га аба­вяз­ку з доб­ра­ах­вот­ным па­ступ­лен­нем на ва­ен­ную служ­бу па кант­рак­це. Та­кая сіс­тэ­ма за­бяс­печ­вае вы­ра­шэн­не дзвюх асноў­ных за­дач: з ад­на­го бо­ку — пад­тры­ман­не да­стат­ко­ва­га ўзроў­ню ба­я­вой і ма­бі­лі­за­цый­най га­тоў­нас­ці, з дру­го­га — ажыц­цяў­лен­не пла­на­мер­най і мэ­та­на­кі­ра­ва­най пад­рых­тоў­кі ва­ен­на-на­ву­ча­на­га рэ­зер­ву.

Мы не ста­ві­лі і не ста­вім пе­рад са­бой за­да­чу пе­рай­сці на кам­плек­та­ван­не па­сад сал­дат і сяр­жан­таў на пра­фе­сій­най асно­ве. Да­рэ­чы, вайсковы аба­вя­зак за­хоў­ва­ец­ца не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі. Гэ­та ха­рак­тэр­на для Фін­лян­дыі, Аў­стрыі, Нар­ве­гіі, Швей­ца­рыі і мно­гіх ін­шых кра­ін. Але мы пра­цу­ем над па­вы­шэн­нем уз­роў­ню пра­фе­сі­я­на­лі­зму на­шых Уз­бро­е­ных Сіл. Так, у сту­дзе­ні 2014 го­да ў За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб вай­ско­вым аба­вяз­ку і вай­ско­вай служ­бе» бы­лі ўне­се­ны зме­ны, у ад­па­вед­нас­ці з які­мі на ва­ен­ную служ­бу па кант­рак­це (на па­са­ды сал­дат і сяр­жан­таў) мо­гуць па­сту­паць гра­ма­дзя­не муж­чын­ска­га по­лу пры­зыў­но­га ўзрос­ту, якія не зна­хо­дзяц­ца ў за­па­се, гэ­та зна­чыць пры­зыў­ні­кі. Ця­пер у бе­ла­рус­кай ар­міі ўжо ка­ля двац­ца­ці та­кіх гра­ма­дзян пра­хо­дзяць ва­ен­ную служ­бу па кант­рак­це.

— Афі­цэр­скія кад­ры ў нас рых­ту­юць Ва­ен­ная ака­дэ­мія, ай­чын­ныя ВНУ, не­вя­лі­кая коль­касць кур­сан­таў і слу­ха­чоў ву­чыц­ца ў Ра­сіі. А ці пла­ну­ец­ца па­шы­рыць гэ­тае ко­ла? Ка­лісь­ці бе­ла­рус­кія афі­цэ­ры ву­чы­лі­ся на­ват у Гер­ма­ніі, Фран­цыі, ЗША... Ці раз­гля­да­ла­ся гэ­тае пы­тан­не ха­ця б у ме­жах СНД?

— Пад­рых­тоў­ка афі­цэ­раў ажыц­цяў­ля­ец­ца ва ўста­но­ве аду­ка­цыі «Ва­ен­ная ака­дэ­мія Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь» і на ся­мі ай­чын­ных ва­ен­ных фа­куль­тэ­тах уста­ноў вы­шэй­шай аду­ка­цыі. У ня­знач­най коль­кас­ці афі­цэр­скія кад­ры ў ін­та­рэ­сах Уз­бро­е­ных Сіл рых­ту­юц­ца ў Ака­дэ­міі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі і ў Ка­манд­на-ін­жы­нер­ным ін­сты­ту­це Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

Сён­ня ў рам­ках Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы больш за 400 бе­ла­рус­кіх вай­скоў­цаў на­ву­ча­юц­ца ў 17 ва­ен­на-на­ву­чаль­ных уста­но­вах Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. У асноў­ным па тых спе­цы­яль­нас­цях, па якіх не вя­дзец­ца пад­рых­тоў­ка ў ай­чын­ных ва­ен­ных на­ву­чаль­ных уста­но­вах. Акра­мя та­го, пра­цяг­ва­ец­ца між­на­род­нае ва­ен­нае су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­ры ва­ен­най аду­ка­цыі як у рам­ках двух­ба­ко­ва­га су­пра­цоў­ніц­тва, так і ў рам­ках пра­гра­мы НА­ТА «Парт­нёр­ства дзе­ля мі­ру» з Лі­тоў­скай Рэс­пуб­лі­кай, Фе­дэ­ра­тыў­най Рэс­пуб­лі­кай Гер­ма­нія, Рэс­пуб­лі­кай Поль­шча, Фран­цы­яй, Венг­ры­яй, Ні­дэр­лан­да­мі, Швей­ца­ры­яй, Шве­цы­яй, Бель­гі­яй, Іта­лі­яй, Тур­цы­яй, Фін­лян­ды­яй. Там бе­ла­рус­кія вай­скоў­цы рэ­гу­ляр­на пра­хо­дзяць на­ву­чан­не на моў­ных кур­сах, а так­са­ма на спе­цы­я­лі­за­ва­ных кур­сах па роз­ных на­прам­ках.

— Сё­ле­та прой­дзе су­мес­нае ву­чэн­не Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі «Шчыт Са­ю­за — 2015». На­коль­кі важ­на ў су­час­ным геа­па­лі­тыч­ным ста­но­ві­шчы ла­дзіць такія ву­чэн­ні?

— Так, у ве­рас­ні гэ­та­га го­да прой­дзе су­мес­нае апе­ра­тыў­нае ву­чэн­не Узбро­е­ных Сіл Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі «Шчыт Са­ю­за — 2015», якое мы лі­чым га­лоў­ным іс­пы­там го­да для на­шых Уз­бро­е­ных Сіл. У хо­дзе ву­чэн­ня бу­дуць ад­пра­цоў­вац­ца пы­тан­ні пла­на­ван­ня су­мес­на­га пры­мя­нен­ня гру­по­вак вой­скаў дзвюх кра­ін і кі­ра­ван­ня імі пры вы­ра­шэн­ні за­дач за­бес­пя­чэн­ня ва­ен­най бяс­пе­кі Са­юз­най дзяр­жа­вы. Ця­пер поў­ным хо­дам ідзе пад­рых­тоў­ка да яго пра­вя­дзен­ня.

Су­мес­ныя ву­чэн­ні з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй пра­хо­дзяць у нас з пе­ры­я­дыч­нас­цю раз на два га­ды. Гэ­тае ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та на­шы­мі прэ­зі­дэн­та­мі пас­ля пра­вя­дзен­ня ву­чэн­няў «За­хад—2009», што пад­крэс­лі­вае ня­ўхіль­насць кур­су на су­мес­нае за­хоў­ван­не бяс­пе­кі ў ва­ен­най сфе­ры. Гэ­та пла­на­вае ме­ра­пры­ем­ства, пра якое па­ве­дам­ля­ец­ца ўсім на­шым су­се­дзям. Што ты­чыц­ца мэ­та­згод­нас­ці пра­вя­дзен­ня ву­чэн­няў пры між­на­род­ным ста­но­ві­шчы, якое цяпер склад­ва­ец­ца, тут я паў­та­ру­ся, што ёсць ра­шэн­не двух прэ­зі­дэн­таў, і яго ні­хто не ад­мя­няў, а па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы апе­ра­тыў­най пад­рых­тоў­кі бы­лі і за­ста­юц­ца ад­ным з эфек­тыў­ных спо­са­баў пад­рых­тоў­кі вой­скаў.

— Як на­ша ар­мія рэ­агуе на аб­васт­рэн­не ста­но­ві­шча ля ме­жаў кра­і­ны (маю на ўва­зе па­дзеі апош­ніх ме­ся­цаў ва Укра­і­не)?

— Апош­нія па­дзеі ў све­це свед­чаць аб тым, што рэз­ка аб­васт­ры­лі­ся праб­ле­мы за­бес­пя­чэн­ня ва­ен­най бяс­пе­кі дзяр­жаў. Гэ­та вы­яў­ля­ец­ца ў вы­ка­ры­стан­ні шэ­ра­гам кра­ін або іх ка­а­лі­цы­я­мі но­вых стра­тэ­гій і ме­та­даў, якія ўсклад­ня­юць за­бес­пя­чэн­не сва­іх за­кон­ных на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў у гэ­тай га­лі­не ін­шым дзяр­жа­вам, у тым лі­ку Бе­ла­ру­сі. Ад­мет­най асаб­лі­вас­цю та­кіх стра­тэ­гій з'яў­ля­ец­ца рэа­лі­за­цыя на прак­ты­цы знеш­ніх па­гроз праз унут­ра­ныя дэ­струк­тыў­ныя кры­ні­цы. І яр­кім пры­кла­дам та­му з'яў­ля­юц­ца па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца на Укра­і­не. Гэ­та, у сваю чар­гу, вя­дзе да пе­ра­гля­ду сіс­тэ­мы між­на­род­ных ад­но­сін, ста­ну гла­баль­най і рэ­гі­я­наль­най бяс­пе­кі, а так­са­ма між­на­род­ных ме­ха­ніз­маў яе за­бес­пя­чэн­ня. На жаль, да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што прын­цып сі­ла­во­га ціс­ку кла­дзец­ца ў асно­ву па­лі­ты­кі, а ва­ен­ная сі­ла за­ста­ец­ца га­лоў­ным і са­мым важ­ным яе ін­стру­мен­там.

Бе­ла­русь па пры­чы­не свай­го геа­гра­фіч­на­га ста­но­ві­шча і ад­кры­тас­ці ў поў­най сту­пе­ні аказ­ва­ец­ца ў сфе­ры ўздзе­ян­ня боль­шас­ці па­дзей, якія ад­бы­ва­юц­ца ў све­це геа­па­лі­тыч­ных пра­цэ­саў. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, у ін­та­рэ­сах за­ха­ван­ня ста­біль­нас­ці і за­бес­пя­чэн­ня па­сту­паль­на­га раз­віц­ця рэс­пуб­лі­кі вы­зна­ча­юц­ца пры­яры­тэ­ты ў га­лі­не на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі. Мы не ма­ем пра­ва іг­на­ра­ваць зме­ны ва­ен­на-па­лі­тыч­на­га ста­но­ві­шча ў рэ­гі­ё­нах, якія ня­суць у са­бе да­дат­ко­выя ры­зы­кі, вы­клі­кі і па­гро­зы ва­ен­най бяс­пе­цы дзяр­жа­вы. Гэ­тыя ас­пек­ты бы­лі ўлі­ча­ны на­мі пры фар­мі­ра­ван­ні пла­на пад­рых­тоў­кі Уз­бро­е­ных Сіл у 2014/2015 на­ву­чаль­ным го­дзе, што зна­хо­дзіць прак­тыч­нае ад­люст­ра­ван­не пры вы­ка­нан­ні за­пла­на­ва­ных на бя­гу­чы год ме­ра­пры­ем­стваў ба­я­вой пад­рых­тоў­кі.

Пры­кла­дам апе­ра­тыў­нас­ці рэ­ага­ван­ня на зме­ны ва­ен­на-па­лі­тыч­на­га ста­но­ві­шча слу­жыць ня­даў­няе пад­пі­сан­не Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чым Уз­бро­е­ны­мі Сі­ла­мі ра­шэн­ня і Ды­рэк­ты­вы на аба­ро­ну дзяр­жа­вы. Ця­пер нам трэ­ба бу­дзе ажыц­цяў­ляць пры­ня­тае ра­шэн­не. Ма­гу за­пэў­ніць, што су­ве­рэ­ні­тэт на­шай кра­і­ны зна­хо­дзіц­ца ў на­дзей­ных ру­ках і Уз­бро­е­ныя Сі­лы вы­кон­ва­юць свой аба­вя­зак па аба­ро­не тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці кра­і­ны.

— Пад­час апош­няй прэс-кан­фе­рэн­цыі з прад­стаў­ні­ка­мі СМІ кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў пы­тан­не пе­ра­фар­ма­та­ван­ня бе­ла­рус­кай ар­міі. Удак­лад­ні­це, ка­лі лас­ка, што меў на ўва­зе Га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чы? На­коль­кі я ра­зу­мею, пе­ра­фар­ма­та­ван­не ажыц­цяў­ля­ла­ся ўжо не адзін раз?

— На прэс-кан­фе­рэн­цыі Прэ­зі­дэнт кра­і­ны на­га­даў аб пра­вя­дзен­ні рэ­фар­ма­ван­ня ва Уз­бро­е­ных Сі­лах. Так, мы ідзём па гэ­тым шля­ху, пра­цэс бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Уз­бро­е­ных Сіл бес­пе­ра­пын­ны, і звя­за­ны ён у пер­шую чар­гу з тым, што ва­ен­ная на­ву­ка і спра­ва не ста­яць на мес­цы. Мы прос­та аба­вя­за­ны іс­ці ў на­гу з су­час­ны­мі пра­цэ­са­мі ў гэ­тай сфе­ры. Ска­жу больш: і ў да­лей­шым бу­дзе пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па ап­ты­мі­за­цыі ба­я­во­га скла­ду, удас­ка­на­лен­ні струк­ту­ры ба­я­вых сіс­тэм, фор­маў і ме­та­даў за­бес­пя­чэн­ня Уз­бро­е­ных Сіл.

— Ка­лі ж за­га­ва­ры­лі пра бу­ду­чы­ню, то які­мі ба­чы­це бе­ла­рус­кія Уз­бро­е­ныя Сі­лы праз 5—10 га­доў?

— Гэ­та бу­дзе ар­мія, якая ад­па­вя­дае са­мым су­час­ным па­тра­ба­ван­ням. Ні ў ко­га не па­він­на быць су­мнен­няў у тым, што і сён­ня, і праз 10, і праз 20 га­доў бе­ла­рус­кая ар­мія ёсць і бу­дзе знач­ным фак­та­рам стра­тэ­гіч­на­га стрым­лі­ван­ня ад спроб вес­ці раз­мо­ву з бе­ла­рус­кім на­ро­дам з па­зі­цыі сі­лы. Мір, бяс­пе­ку і зго­ду на нашай зям­лі мы за­ха­ва­ем!

Для да­вед­кі:

Пра­ек­там за­ко­на пра­па­ну­ец­ца на­кі­роў­ваць на аль­тэр­на­тыў­ную служ­бу гра­ма­дзян муж­чын­ска­га по­лу ва ўзрос­це ад 18 да 27 га­доў, якія пад­ля­га­юць пры­зы­ву на тэр­мі­но­вую ва­ен­ную служ­бу, служ­бу ў рэ­зер­ве, здоль­ных па ста­не зда­роўя і фі­зіч­на­га раз­віц­ця да пра­хо­джан­ня вай­ско­вай служ­бы, якія аса­біс­та за­яві­лі аб тым, што пры­няц­це ва­ен­най пры­ся­гі, на­шэн­не, пры­мя­нен­не зброі або не­па­срэд­ны ўдзел у вы­твор­час­ці і аб­слу­гоў­ван­ні зброі, бо­еп­ры­па­саў і ба­я­вой тэх­ні­кі су­пя­рэ­чыць іх рэ­лі­гій­ным пе­ра­ка­нан­ням у той ме­ры, у якой ста­но­віц­ца не­маг­чы­мым пра­хо­джан­не вайсковай служ­бы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.