Вы тут

Пра што гавораць дэпутаты


Ра­бо­та са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і рэа­лі­за­цыя шэ­ра­гу маш­таб­ных пра­ек­таў ста­лі па­вест­кай дня пад­час 9-й па­за­чар­го­вай се­сіі Мін­гар­са­ве­та 27-га склі­кан­ня.

14-31

У «лі­да­рах» — ЖКГ

Як ад­зна­чыў стар­шы­ня Мін­гар­са­ве­та Ва­сіль ПА­НА­СЮК, Мін­гар­вы­кан­кам і гар­са­вет работу са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян лі­чаць ад­ным з асноў­ных на­прам­каў сва­ёй дзей­нас­ці.

Так, най­боль­шая коль­касць зва­ро­таў да дэ­пу­та­таў да­ты­чыц­ца ра­бо­ты служ­баў ЖКГ (47%), пы­тан­няў жыл­лё­вай па­лі­ты­кі (10%), ушчыль­нен­ня за­бу­до­вы шэ­ра­гу ра­ё­наў го­ра­да (4%), пра­цы гра­мад­ска­га транс­пар­ту (амаль 4%), ра­бо­ты прад­пры­ем­стваў ганд­лю і гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, удас­ка­на­лен­ня сіс­тэ­мы бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва (9%), ахо­вы зда­роўя і са­цы­яль­най аба­ро­ны (8%), аду­ка­цыі і куль­ту­ры (6%), ахо­вы пра­ва­па­рад­ку (3%). Ка­ля 4% зва­ро­таў утрым­лі­ва­лі пра­ва­выя пы­тан­ні — пры­ва­ты­за­цыя жыл­ля, атры­ман­не спад­чы­ны, ся­мей­ныя пра­ва­ад­но­сі­ны, кан­флікт­ныя сі­ту­а­цыі з су­се­дзя­мі.

Што да зва­ро­таў у Мін­гар­вы­кан­кам, то ле­тась іх па­сту­пі­ла дзе­вяць ты­сяч, па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла па рабоце са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб Мін­гар­вы­кан­ка­ма Тац­ця­на СЕ­ЛІ­ВО­НІК. Гэ­та на 7% менш у па­раў­на­нні з 2013 го­дам, прычым коль­касць паў­тор­ных зва­ро­таў ска­ра­ці­ла­ся на 21%.

За спра­ва­здач­ны пе­ры­яд кі­раў­ніц­твам Мін­гар­вы­кан­ка­ма пра­ве­дзе­на 160 пры­ёмаў, пад­час якіх пры­ня­та 444 ча­ла­ве­кі. На 13% па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць вы­яз­ных пры­ёмаў. Апроч та­го, стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма пра­вёў пяць пра­мых тэ­ле­фон­ных лі­ній, на якія па­сту­пі­ла амаль 140 зва­ро­таў. Прак­тыч­на па па­ло­ве з іх бы­лі да­дзе­ны тлу­ма­чэн­ні не­па­срэд­на ў час раз­мо­вы, ас­тат­нія па­стаў­ле­ныя на кант­роль.

Кі­раў­ніц­твам Мін­гар­вы­кан­ка­ма і яго струк­тур­ны­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі і ад­мі­ніст­ра­цы­я­мі ра­ё­наў ле­тась ар­га­ні­за­ва­на больш як 2440 су­стрэч у пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах і з на­сель­ніц­твам па мес­цы жы­хар­ства.

На­бя­рэж­ная атры­мае наз­ву

Пад­час се­сіі Мін­гар­са­ве­та бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што част­ка на­бя­рэж­най ра­кі Свіс­лач ад вост­ра­ва Муж­нас­ці і Смут­ку да гас­ці­ні­цы «Бе­ла­русь» бу­дзе на­зы­вац­ца на­бя­рэж­най Во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў. Як рас­па­вя­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Мін­гар­са­ве­та па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і спор­це Ган­на СТА­РА­ВОЙ­ТА­ВА, з іні­цы­я­ты­вай даць та­кую наз­ву вы­сту­пі­ла Мін­ская га­рад­ская ар­га­ні­за­цыя ве­тэ­ра­наў вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не «Па­мяць».

Па­мят­ная шыль­да на на­бя­рэж­най бу­дзе ўста­ля­ва­ная на­пя­рэ­дад­ні Дня па­мя­ці во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў.

Апроч та­го, дэ­пу­та­ты ўхва­лі­лі кан­цэп­цыю Пра­гра­мы па абы­хо­джан­ні з ад­хо­да­мі ў Мін­ску на 2015 —2019 га­ды. Згод­на з ёй за пяць га­доў на­рых­тоў­ка ма­ку­ла­ту­ры ўзрас­це да 140 т у год, шкла — 31,8 т, зно­ша­ных шын — 7,6 т, па­лі­мер­ных ад­хо­даў — 10,3 т. Пла­ну­ец­ца, што рэа­лі­за­цыя пра­гра­мы дасць маг­чы­масць не толь­кі па­вя­лі­чыць аб'­ёмы збо­ру дру­гас­най сы­ра­ві­ны, але і ства­рыць но­выя пра­цоў­ныя мес­цы і пры­цяг­нуць пры­ват­ны ка­пі­тал у гэ­тую сфе­ру.

«Уціс­нуц­ца» ў ін­вест­праг­ра­му

Уда­ло­ся рэа­лі­за­ваць і шэ­раг буй­ных пра­ек­таў. Па Ша­ба­наў­скай вы­бар­чай акру­зе за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва пер­шай чар­гі ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Трас­ця­нец» (1-ы пус­ка­вы комп­лекс). Па Га­ла­дзе­даў­скай вы­бар­чай акру­зе за­вер­ша­на рэ­кан­струк­цыя Мінск­ага заа­пар­ка, а па Ма­я­коў­скай — рэ­стаў­ра­цыя ся­дзіб­на­га до­ма на тэ­ры­то­рыі Ло­шыц­ка­га ся­дзіб­на-пар­ка­ва­га комп­лек­су. Па Жуд­роў­скай вы­бар­чай акру­зе скон­ча­ны ра­монт 20-й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі і рэ­кан­струк­цыя пар­ка «Ці­ва­лі» з улад­ка­ван­нем сцеж­кі зда­роўя і дзі­ця­чай па­ля­ны ка­зак. Па Мен­дзя­ле­еў­скай вы­бар­чай акру­зе доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на Сля­пян­ская вод­ная сіс­тэ­ма ад вул. Ста­ле­та­ва да вул. Фі­лі­мо­на­ва, а па Трак­та­ра­за­вод­скай — па­бу­да­ва­ны ба­сейн на вул. Даў­га­брод­скай.

Дэ­пу­та­ты так­са­ма вы­ка­за­лі­ся па най­больш праб­лем­ных пы­тан­нях, якія трэ­ба вы­ра­шыць у іх вы­бар­чых акру­гах. Гэ­та і бу­даў­ніц­тва дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі ў Су­ха­ра­ва, і рэ­кан­струк­цыя да­школь­най уста­но­вы ў па­сёл­ку Со­кал...

— На жаль, на вы­ка­нан­ні на­ка­заў вы­бар­шчы­каў ад­бі­лі­ся эка­на­міч­ныя аб­ста­ві­ны. Скла­ла­ся ня­прос­тая сі­ту­а­цыя па фі­нан­са­ван­ні аб'­ек­таў ін­вест­праг­ра­мы Мін­ска на 2015 год, — ска­заў на­чаль­нік га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най работы, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Па­вел СКА­ЛА­БАН. — Срод­кі з га­рад­ско­га бюд­жэ­ту ў пер­ша­чар­го­вым па­рад­ку на­кі­роў­ва­юц­ца на за­вяр­шэн­не бу­даў­ніц­тва аб'­ек­таў з вы­со­кай сту­пен­ню га­тоў­нас­ці, а так­са­ма на ўзвя­дзен­не мі­ні­маль­на не­аб­ход­най коль­кас­ці аб'­ек­таў са­цы­яль­най сфе­ры і ін­жы­нер­най і транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры да ра­ё­наў жы­лой за­бу­до­вы. У су­вя­зі з аб­ме­жа­ван­нем бюд­жэт­ных срод­каў на ка­пі­таль­нае бу­даў­ніц­тва аб'­ек­ты, па якіх бу­даў­ні­ча-ман­таж­ныя ра­бо­ты не па­ча­ты, у ін­вест­праг­ра­му 2015 го­да не ўклю­ча­ны.

Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га тэр­мін вы­ка­нан­ня ўсіх ас­тат­ніх ме­ра­пры­ем­стваў па рэа­лі­за­цыі праб­лем­ных пы­тан­няў і на­ка­заў гра­ма­дзян пра­па­на­ва­на па­доў­жыць.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.