Вы тут

Раніцай рублі... і ўвечары рублі


Нац­банк аб­ме­жа­ваў вы­ка­ры­стан­не за­меж­най ва­лю­ты, а па­за­бір­жа­вы ры­нак ад­кры­ец­ца праз ты­дзень

На­цы­я­наль­ны банк пры­няў шэ­раг ра­шэн­няў. Так, згод­на з дзвю­ма па­ста­но­ва­мі праў­лен­ня (№ 47 ад 3 лю­та­га і № 48 ад 4 лю­та­га), з пер­ша­га дня вяс­ны бу­дзе аб­ме­жа­ва­на вы­ка­ры­стан­не за­меж­най ва­лю­ты, каш­тоў­ных па­пер і (або) пла­цеж­ных да­ку­мен­таў у за­меж­най ва­лю­це ў раз­лі­ках па­між суб'­ек­там ва­лют­ных апе­ра­цый і фі­зіч­най асо­бай на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, а з 20 лю­та­га ад­кры­ва­ец­ца па­за­бір­жа­вы ва­лют­ны ры­нак. Да­ку­мен­ты апуб­лі­ка­ва­ны на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

Ад­нос­на так зва­най дэ­да­ла­ры­за­цыі эка­но­мі­кі га­вор­ка ідзе пра роз­ніч­ны ган­даль і ака­зан­не па­слуг на ма­гіст­раль­ных аў­та­да­ро­гах — з ну­ма­ра­цы­яй М і М/Е, а так­са­ма ў пунк­тах про­пус­ку праз дзярж­мя­жу; пра стра­ха­вую і ту­рыс­тыч­ную дзей­нас­ць; про­да­ж бен­зі­ну ўсіх ма­рак, дыз­па­лі­ва і звад­ка­ва­на­га га­зу. Вы­клю­чэн­не зроб­ле­на для вы­пад­каў, уста­ноў­ле­ных за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі, ска­за­на ў па­ста­но­ве.

Згод­на з да­ку­мен­там, спы­ня­юць сваё дзе­ян­не вы­да­дзе­ныя да 1 са­ка­ві­ка да­зво­лы на пра­вя­дзен­не гэ­тых ва­лют­ных апе­ра­цый і на ад­крыц­цё ра­хун­каў за мя­жой, а так­са­ма прад­стаў­лен­ні ў банк апа­вя­шчэн­няў пры здзяйс­нен­ні ва­лют­ных апе­ра­цый, звя­за­ных з ру­хам ка­пі­та­лу. Ра­шэн­не дзей­ні­чае да 1 сту­дзе­ня 2017 го­да.

Што да па­за­бір­жа­ва­га ва­лют­на­га рын­ку, бу­дзе ад­ноў­ле­на куп­ля за­меж­най ва­лю­ты бан­ка­мі ў суб'­ек­таў ва­лют­ных апе­ра­цый у су­ме не боль­шай за 20 ло­таў, уста­ноў­ле­ных на бір­жа­вых тар­гах, ад­ной з за­меж­ных ва­лют у дзень па кож­ным суб'­ек­це. Ад­но­віц­ца так­са­ма про­даж за­меж­най ва­лю­ты бан­ка­мі суб'­ек­там ва­лют­ных апе­ра­цый. У гэ­тым вы­пад­ку так­са­ма пра­ду­гле­джа­ны лі­міт — не больш за 20 ло­таў, уста­ноў­ле­ных на бір­жа­вых тар­гах, ад­ной з за­меж­ных ва­лют па кож­ным да­га­во­ры (апе­ра­цыі), але не больш за 20 ло­таў, уста­ноў­ле­ных на бір­жа­вых тар­гах, у дзень па кож­ным суб'­ек­це ва­лют­ных апе­ра­цый.

Акра­мя та­го, Нац­банк вяр­нуў­ся да куп­лі-про­да­жу за­меж­най ва­лю­ты па­між бан­ка­мі, па­між бан­ка­мі і бан­ка­мі-не­рэ­зі­дэн­та­мі.

На­га­да­ем, што пра­вя­дзен­не апе­ра­цый на па­за­бір­жа­вым рын­ку ў Бе­ла­ру­сі бы­ло пры­пы­не­на ў кан­цы 2014 го­да — з мэ­тай кан­цэнт­ра­цыі ўсіх ва­лют­ных па­то­каў. Гэ­тая ме­ра ў лі­ку ін­шых да­зво­лі­ла до­сыць хут­ка ста­бі­лі­за­ваць на­пру­жа­насць і зба­лан­са­ваць по­пыт на ва­лют­ным рын­ку з пра­па­но­вай.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.