Вы тут

Трасы не павінны пуставаць


Прэ­зі­дэнт па­тра­буе на­паў­няль­нас­ці «Раў­бі­чаў»

Учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па зі­мо­вых ві­дах спор­ту «Раў­бі­чы», па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. З 17 па 25 лю­та­га комп­лекс бу­дзе пры­маць чэм­пі­я­нат све­ту па бія­тло­не ся­род юна­коў і юні­ё­раў. Прэ­зі­дэнт не толь­кі азна­ё­міў­ся з умо­ва­мі, у якіх бу­дуць вы­сту­паць спарт­сме­ны, але і стаў на лы­жы і аса­біс­та пра­ве­рыў якасць трас.

Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы да­ла­жы­лі аб вы­ка­нан­ні яго да­ру­чэн­няў па рэ­кан­струк­цыі і зда­чы ў экс­плу­а­та­цыю спар­тыў­ных аб'­ек­таў у рэс­пуб­лі­кан­скім цэнт­ры «Раў­бі­чы». У пры­ват­нас­ці, у 2010-2014 га­дах тут бы­лі рэ­кан­стру­я­ва­ны акра­ба­тыч­ны схіл для фрыс­тай­ла, ме­ды­ка-ад­наў­лен­чы цэнтр, лы­жа­ро­лер­ная тра­са, бія­тлон­ны ста­ды­ён і стрэль­бі­шча, ін­жы­нер­ныя сет­кі і ка­цель­ня, а так­са­ма ў цэ­лым пра­ве­дзе­на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не ўся­го комп­лек­су. У 2015 го­дзе бу­дзе ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю фут­боль­нае по­ле з уні­вер­саль­ным па­крыц­цём для ха­кея на тра­ве, тэ­ні­са, фут­бо­ла, у 2016 го­дзе за­пла­на­ва­на за­вяр­шэн­не бу­даў­ніц­тва кры­та­га ба­сей­на і гас­ці­ні­цы.

«Ча­му не зай­ма­юц­ца спарт­сме­ны? — па­ці­ка­віў­ся кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў ды­рэк­та­ра цэнт­ра Анд­рэя Аста­шэ­ві­ча. — Я сю­ды срод­кі ўклад­ваў у цяж­кія ча­сы не для та­го, каб вы ха­дзі­лі ру­кі склаў­шы».

«Я па­пя­рэдж­ваў: ап­ты­мі­зуй­це­ся! Ка­лі вы хо­ча­це мець доб­рыя зар­пла­ты, гэ­та не за кошт па­вы­шэн­ня ца­ны трэ­ні­ро­вак для спарт­сме­наў або лю­дзей, якія пры­хо­дзяць сю­ды зай­мац­ца», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Тут кож­ны дзень, я вас па­пя­рэдж­ваю, па­він­ны ты­ся­чы ча­ла­век быць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэн­ту да­ла­жы­лі так­са­ма аб раз­віц­ці бія­тло­на ў кра­і­не, га­тоў­нас­ці да пра­вя­дзен­ня ў «Раў­бі­чах» су­свет­на­га пер­шын­ства. Для вы­ра­шэн­ня праб­лем­ных ас­пек­таў раз­віц­ця бія­тло­на рас­пра­ца­ва­на доў­га­тэр­мі­но­вая комп­лекс­ная пра­гра­ма ад­бо­ру і па­чат­ко­вай пад­рых­тоў­кі юных бія­тла­ніс­таў, якая пра­ду­гледж­вае пры­цяг­нен­не на­ву­ко­вых кад­раў і вы­ка­ры­стан­не іна­ва­цый­ных ме­то­дык у спар­тыў­най трэ­ні­роў­цы.

«У нас ма­ла­дыя ўсю­ды: і ў ха­кеі, і ў лы­жах, і ў бія­тло­не — над­зеі вя­лі­кія. Як толь­кі па­ста­ле­лі — дзе гэ­тыя над­зеі?» — за­ўва­жыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ў «Раў­бі­чах» ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для спарт­сме­наў. «Тра­сы вы­дат­ныя для лыж­ні­каў і бія­тла­ніс­таў. Фрыс­тайл — ка­лі лас­ка, акра­ба­ты­ка — ня­хай ска­чуць. Усё па­він­на быць зроб­ле­на, і ня­хай зай­ма­юц­ца. Ні­я­кіх Аў­стрый, тут па­він­ны рых­та­вац­ца!» — ска­заў Прэ­зі­дэнт, да­даў­шы, што на трэ­ні­роў­кі за мя­жой спарт­сме­ны мо­гуць раз­ліч­ваць, ка­лі «дой­дуць да ўзроў­ню До­мра­ча­вай».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».