Вы тут

«Беларусь замкавая», а таксама кніжная, казачная і…


Бе­ла­русь — кра­і­на кніж­ная. У гэ­тым мож­на бы­ло пе­ра­ка­нац­ца на ўра­чыс­тым уз­на­га­ро­джан­ні пе­ра­мож­цаў 54‑га на­цы­я­наль­на­га кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі», якое ста­ла фак­тыч­на куль­мі­на­цы­яй ХХІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­вы-кір­ма­шу. Шмат­лі­кія на­мі­на­цыі, роз­ныя вы­да­вец­твы ся­род дып­ла­ман­таў і лаў­рэ­а­таў, ба­га­тая па­літ­ра про­фі­ляў вы­дан­няў — цы­ры­мо­нія яск­ра­ва ад­люст­ра­ва­ла плён­ную пра­цу ай­чын­ных кні­га­вы­даў­цоў.

[caption id="attachment_71820" align="alignnone" width="600"]Гран-пры за кні­гу «Бе­ла­русь зам­ка­вая» з рук міністра інфармацыі атры­ма­лі Тац­ця­на Бя­ло­ва і Ігар Ма­ла­няк. Гран-пры за кні­гу «Бе­ла­русь зам­ка­вая» з рук міністра інфармацыі
атры­ма­лі Тац­ця­на Бя­ло­ва і Ігар Ма­ла­няк.[/caption]

Гран-пры прэ­стыж­на­га кон­кур­су ў на­мі­на­цыі «Тры­умф» атры­ма­ла кні­га пад наз­вай «Бе­ла­русь зам­ка­вая» — і яна са­праў­ды ўраж­вае сва­ёй маш­таб­нас­цю і пры­га­жос­цю. Вы­дан­не ста­ла вы­ні­кам су­мес­най твор­чай пра­цы па­лі­граф­кам­бі­на­та імя Яку­ба Ко­ла­са і вы­да­вец­тва «Бя­ло­ваг­руп».

Ства­раль­ні­кі кні­гі ўпер­шы­ню па­спра­ба­ва­лі сіс­тэ­ма­ты­за­ваць звест­кі пра за­мкі Бе­ла­ру­сі згод­на з іх сён­няш­няй за­ха­ва­нас­цю. У асно­ве вы­дан­ня — спіс пом­ні­каў, уклю­ча­ных у дзяр­жаў­ную пра­гра­му «За­мкі Бе­ла­ру­сі», пры­ня­тую на 2012–2018 га­ды. Аў­та­ры пра­ек­та прад­ста­ві­лі зам­ка­вую спад­чы­ну ў вы­гля­дзе «за­ла­то­га», «ся­рэб­ра­на­га» і «кры­ніч­на­га» па­ясоў — ад­па­вед­на з марш­ру­та­мі для вы­ву­чэн­ня куль­тур­най спад­чы­ны на­шай кра­і­ны. «За­ла­ты по­яс» дэ­ман­струе пом­ні­кі, што дай­шлі да нас у най­больш прад­стаў­ні­чым вы­гля­дзе, як рэ­аль­ныя свед­кі бы­лой ве­лі­чы кра­і­ны. «Ся­рэб­ра­ны по­яс» — гэ­та раз­бу­ра­ныя за­мкі, ру­і­ны якіх да­юць маг­чы­масць рэ­аль­на ўя­віць, які­мі яны бы­лі ра­ней. «Кры­ніч­ны по­яс» аб'­яд­ноў­вае за­мкі, што бы­лі зной­дзе­ны пад­час ар­хеа­ла­гіч­ных і гіс­та­рыч­ных да­сле­да­ван­няў — яны за­ста­лі­ся ў асаб­лі­вым, зме­не­ным рэ­лье­фе зям­лі.

[caption id="attachment_71821" align="alignnone" width="600"]Фо­та­аль­бом «Бе­ла­русь зам­ка­вая». Фо­та­аль­бом «Бе­ла­русь зам­ка­вая».[/caption]

Над вы­дан­нем-тры­ум­фа­та­рам пра­ца­ваў вя­лі­кі твор­чы ка­лек­тыў — 18 аў­та­раў-гіс­то­ры­каў, якія скла­да­лі хро­ні­кі зам­каў, і больш за 20 фа­то­гра­фаў. У фо­та­аль­бо­ме ўпер­шы­ню дру­ку­юц­ца 32 рэд­кія ар­хіў­ныя здым­кі бе­ла­рус­кіх зам­каў XІX і па­чат­ку XX ста­год­дзяў з ру­ка­піс­на­га ад­дзе­ла біб­лі­я­тэ­кі Віль­нюс­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та. Мож­на ўба­чыць так­са­ма ма­ляў­ні­чыя па­на­рам­ныя раз­ва­ро­ты з вы­ява­мі Ня­свіж­ска­га, Мір­ска­га, Гро­дзен­ска­га і Крэў­ска­га зам­каў.

Ды­рэк­тар вы­да­вец­тва «Бя­ло­ваг­руп» Тац­ця­на Бя­ло­ва ад­зна­чы­ла:

—Каб лю­біць Бе­ла­русь на­шу род­ную… трэ­ба ве­даць яе гіс­то­рыю. Каб ра­зу­мець ха­рак­тар бе­ла­ру­саў і не з гу­ма­рам, а цёп­ла ста­віц­ца да на­шай па­мяр­коў­нас­ці, трэ­ба ве­даць даў­няе мі­ну­лае. Гэ­ты пра­ект — на­ша лю­боў да Ра­дзі­мы. На­ву­коў­цы, што рых­та­ва­лі спіс зам­каў Бе­ла­ру­сі, у пра­цэ­се пад­рых­тоў­кі вы­дан­ня па­поў­ні­лі яго яшчэ на 170 аб'­ек­таў. Не толь­кі фа­то­гра­фы і гісторыкі, але і су­пра­цоў­ні­кі ра­ён­ных га­зет да­лу­чы­лі­ся да гэ­тай пра­цы. Бо не ўсе за­мкі сён­ня та­кія, як Мір­скі і Ня­свіж­скі. Не­ка­то­рыя з іх за­ха­ва­лі­ся толь­кі як ар­хеа­ла­гіч­ныя пом­ні­кі. Ад­нак аку­рат іх, да­рэ­чы, доб­ра ві­даць з кос­ма­су. І ка­лі гэ­тыя за­мкі ўсё яшчэ жы­выя, ка­лі яны па-ра­ней­ша­му ка­ра­ня­мі тры­ма­юц­ца за сваю зям­лю, то наша, вы­даў­цоў, справа — на­пі­саць гэ­тую гіс­то­рыю ў вы­гля­дзе год­на­га па­слан­ня на­шчад­кам.

[caption id="attachment_71816" align="alignnone" width="600"]Ся­род лаў­рэ­а­таў — вы­да­вец­твы «Бе­ла­русь», «Па­лі­гра­фі­ка» і «Ча­ты­ры чвэр­ці», які­мі кі­ру­юць Ган­на ТРУ­СЕ­ВІЧ, На­тал­ля РА­ЕЎ­СКАЯ і Лі­лія АН­ЦУХ. Ся­род лаў­рэ­а­таў — вы­да­вец­твы «Бе­ла­русь», «Па­лі­гра­фі­ка» і «Ча­ты­ры чвэр­ці»,
які­мі кі­ру­юць Ган­на ТРУ­СЕ­ВІЧ, На­тал­ля РА­ЕЎ­СКАЯ і Лі­лія АН­ЦУХ.[/caption]

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, якая ўру­ча­ла «За­ла­ты фа­лі­янт» пе­ра­мож­цам, да­ла кні­зе сваю ацэн­ку:

—Я су­пра­ва­джа­ла па кніж­най вы­ста­ве вы­со­кіх гас­цей, і «Бе­ла­русь зам­ка­вая» бы­ла за­ўва­жа­на і ста­ноў­ча ад­зна­ча­на імі. Ду­маю, яе вар­та ўба­чыць усім, ка­го ва­біць мас­тац­тва кні­гі, хто ці­ка­віц­ца ба­га­тым мі­ну­лым на­шай кра­і­ны. Вы­дан­не бу­дзе за­па­тра­ба­ва­нае ты­мі, хто хо­ча ба­чыць пры­го­жую, ста­ра­даў­нюю, але і скі­ра­ва­ную ў бу­ду­чы­ню Бе­ла­русь.

Вар­та да­даць, што ся­род лаў­рэ­а­таў кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі» сё­ле­та так­са­ма Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», вы­да­вец­твы «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі», «Бе­ла­русь», «Мас­тац­кая лі­та­ра­ту­ра», «Ча­ты­ры чвэр­ці», «Ка­лекшн», «Кніж­ны дом», «Па­лі­гра­фі­ка» і ін­шыя.

Ад­ра­зу пас­ля за­вяр­шэн­ня на­цы­я­наль­най кніж­най прэ­міі на стэн­дзе Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» раз­гар­ну­ла­ся свая гіс­то­рыя… Тут пісь­мен­ні­ца На­тал­ля Іг­на­цен­ка з да­па­мо­гай ца­цак, «ча­роў­ных скры­на­чак» прэ­зен­та­ва­ла свае дзі­ця­чыя кніж­кі. А на іх мі­ну­лы год для пісь­мен­ні­цы быў, да­рэ­чы, над­звы­чай ба­га­ты. «Ка­зач­ныя ванд­роў­кі з пры­го­да­мі», «Раз­мо­ва пад зор­ным не­бам», «Як два бра­ты спарт­сме­на­мі ста­лі» — так на­зы­ва­юц­ца яе кніж­кі для дзя­цей, што вый­шлі ле­тась. А яшчэ і збор­нік вер­шаў «Аква­ма­рын» — па­га­дзі­це­ся, над­звы­чай плён­на! Ка­зач­ныя пры­го­ды, ін­сцэ­ні­ра­ва­ныя аў­та­ркай, дзе­ці слу­ха­лі, як за­ча­ра­ва­ныя. Ві­даць, у дум­ках яны ванд­ра­ва­лі па дзі­вос­ных гіс­то­ры­ях ра­зам з пер­са­на­жа­мі. Мо­жа, ме­на­ві­та так і па­чы­на­ец­ца лю­боў да лі­та­ра­ту­ры, якая з ча­сам рас­це і вы­лі­ва­ец­ца ў ства­рэн­не ўлас­ных, вар­тых вы­со­кай ацэн­кі кніг?..

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».