Вы тут

«Зайцы» і «паляўнічыя» мінскіх электрычак


Ча­му бе­ла­рус­кія дзяў­ча­ты плацяць за ін­ша­зем­цаў і чым мо­жа скон­чыц­ца спро­ба ад­свят­ка­ваць свае на­ро­дзі­ны ў ва­го­не цяг­ні­ка, вы­свет­лі­ла ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды», якая пра­вя­ла дзень з раз'­яз­ны­мі бі­лет­ны­мі ка­сі­ра­мі ў элект­рыч­цы. Наш цяг­нік га­рад­скіх лі­ній ру­хаў­ся па марш­ру­це «Мінск — Ру­дзенск».

[caption id="attachment_71818" align="alignnone" width="600"]«У маім «арсенале» сучасны касавы апарат і партатыўны тэрмінал-кантралёр для пасажырскіх смарт-картак», — патлумачыла Святлана Багуміл. «У маім «арсенале» сучасны касавы апарат і партатыўны тэрмінал-кантралёр для пасажырскіх смарт-картак», — патлумачыла Святлана Багуміл.[/caption]

«Я гро­шы за­пла­ціў! Якія мо­гуць быць яшчэ пы­тан­ні?»

—Гэ­та не той бі­лет. Мне на га­рад­скія лі­ніі па­трэб­ны, а ў вас — эка­ном-клас, — ка­жа Свят­ла­на Ба­гу­міл, раз'­яз­ны бі­лет­ны ка­сір.

—Што зна­чыць «не той»? Я гро­шы за­пла­ціў? За­пла­ціў! Якія мо­гуць быць яшчэ пы­тан­ні?! — ад­каз­вае здзіў­ле­ны па­са­жыр.

—Я ўсё ра­зу­мею, але на наш цяг­нік па­трэб­ны ін­шы пра­яз­ны да­ку­мент, — тлу­ма­чыць Свят­ла­на. — Вось та­кі, як у ва­ша­га су­се­да.

Муж­чы­на не­за­да­во­ле­на да­стаў ка­ша­лёк і шпур­нуў гро­шы…

Па­доб­ныя вы­пад­кі, як рас­ка­за­лі раз'­яз­ныя бі­лет­ныя ка­сі­ры, амаль што нор­ма. Аба­вяз­ко­ва зной­дзец­ца той, хто пе­ра­блы­тае бі­ле­ты і ў сва­ёй ня­ўваж­лі­вас­ці ні за што не пры­зна­ец­ца. Час­та ў не­пры­ем­ныя сі­ту­а­цыі трап­ля­юць і па­жы­лыя лю­дзі, якія пры­вык­лі да «звы­чай­ных элект­ры­чак» і роз­ні­цы па­між га­рад­скі­мі лі­ні­я­мі і рэ­гі­я­наль­ны­мі лі­ні­я­мі эка­ном-кла­са не ра­зу­ме­юць. Да­рэ­чы, сён­ня апла­ціць пра­езд у цяг­ні­ках га­рад­скіх лі­ній мож­на звы­чай­ным па­пя­ро­вым ад­на­ра­зо­вым бі­ле­там або бес­кан­такт­най смарт-карт­кай на коль­касць па­ез­дак.

—Не­пры­ем­на, вя­до­ма, ка­лі па­са­жы­ры так ся­бе па­вод­зяць, але што зро­біш? Лю­дзі роз­ныя бы­ва­юць, і з гэ­тым трэ­ба мі­рыц­ца, — дзе­ліц­ца сва­і­мі дум­ка­мі Свят­ла­на.

«У ча­ла­ве­ка свя­та, а ты пры­ча­пі­ла­ся з ней­кай па­пер­кай!»

Мі­рыц­ца дзяў­ча­там-ка­сі­рам пры­хо­дзіц­ца не толь­кі з ня­ўваж­лі­вы­мі пасажырамі, але і з хуліганамі. Апош­нія зай­шлі ў цяг­нік на стан­цыі «Мінск-Паў­днё­вы» і ад­ра­зу пры­цяг­ну­лі да ся­бе ўва­гу ўся­го ва­го­на.

—Гэй, пры­га­жу­ня, ар­га­ні­зуй нам вы­піць і за­ку­сіць, — звяр­та­ец­ца да Па­лі­ны Го­ва­рэнь, бі­лет­на­га ка­сі­ра, хло­пец га­доў двац­ца­ці пя­ці. — У мя­не сён­ня дзень на­ра­джэн­ня! Ха­чу па­час­та­ваць сва­іх сяб­роў.

Па­лі­на ве­дае, што з та­кі­мі па­са­жы­ра­мі ў раз­мо­ву ле­пей не ўсту­паць і хут­ка ад­каз­вае на па­тра­ба­ван­не хлоп­ца:

—У на­шым цяг­ні­ку ежа і на­поі не пра­да­юц­ца. Ваш бі­лет, ка­лі лас­ка.

—Які бі­лет? У ча­ла­ве­ка свя­та, а ты пры­ча­пі­ла­ся з ней­кай па­пер­кай! — ус­ту­пае ў раз­мо­ву ся­бар імя­нін­ні­ка. — Він­шуй яго!

—Пра­бач­це, яны тро­хі пе­ра­бра­лі, — апраўд­ва­ец­ца за сва­іх спа­да­рож­ні­каў адзі­ная дзяў­чы­на ў шум­най кам­па­ніі. — Коль­кі з нас за пра­езд?

Доб­ра, што ўсё скон­чы­ла­ся ме­на­ві­та так. У ін­шым вы­пад­ку вы­клі­ка­ец­ца мі­лі­цыя. Ці­ка­ва, што хлоп­цаў — раз'­яз­ных бі­лет­ных ка­сі­раў — на бе­ла­рус­кай чы­гун­цы ня­ма. Не ідуць ча­мусь­ці муж­чы­ны ў гэ­тую пра­фе­сію, а ліш­ні­мі яны б тут не бы­лі. Хай на­ват для раз­мо­вы з та­кі­мі па­са­жы­ра­мі, якія дзень на­ра­джэн­ня ў элект­рыч­цы свят­ка­ваць збі­ра­юц­ца.

Па­ля­ван­не на «ву­шас­тых»

Свят­ла­на і Па­лі­на скон­чы­лі Мін­скі ка­ледж чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту. Раз'­яз­ны­мі бі­лет­ны­мі ка­сі­ра­мі пра­цу­юць па раз­мер­ка­ван­ні. У пра­фе­сіі шмат ча­го па­да­ба­ец­ца, але ёсць і свае ню­ан­сы. Як ка­жуць дзяў­ча­ты, тут трэ­ба быць доб­рым псі­хо­ла­гам. І най­леп­шы твой па­моч­нік у гэ­тай спра­ве — прак­ты­ка.

—Я спа­чат­ку ха­це­ла неш­та да­ка­заць па­са­жы­ру, але з ча­сам зра­зу­ме­ла, што ў не­ка­то­рых сі­ту­а­цы­ях ле­пей пра­маў­чаць, — уз­гад­вае Па­лі­на. — Лю­дзі хут­ка ўспых­ва­юць і гэ­так жа хут­ка зга­са­юць. Я даю ча­ла­ве­ку маг­чы­масць вы­га­ва­рыц­ца і астыць. Гэ­та важ­на. А ўжо по­тым спра­бую ра­за­брац­ца, чым не­за­да­во­ле­ны па­са­жыр.

Як ад­зна­ча­юць дзяў­ча­ты, га­лоў­ны ін­стру­мент у іх спра­ве не стро­гасць, а гу­мар і зна­ход­лі­васць.

—Па­ва­жа­ныя па­са­жы­ры, рых­ту­ем бі­ле­ты на пра­вер­ку, — гуч­ным го­ла­сам ка­жа Па­лі­на. — Ваш бі­лет, — звяр­та­ец­ца ка­сір да хлоп­ца ў ка­пе­лю­шы і на­вуш­ні­ках.

—Вы яго ўжо ў мя­не пра­вя­ра­лі, — пра­бур­чаў пад­ле­так.

—Пра­бач­це, ка­лі лас­ка, — звяр­та­ец­ца Па­лі­на да су­сед­кі «зай­ца», рас­чыр­ва­не­лай жан­чы­ны га­доў пя­ці­дзе­ся­ці. — На якім пры­пын­ку зай­шоў гэ­ты хло­пец?

—Толь­кі сеў! — хут­ка ад­ка­за­ла піль­ная па­са­жыр­ка.

—Вы бу­дзе­це і да­лей сцвяр­джаць, што пра­езд у вас апла­ча­ны? — зноў пы­та­ец­ца Па­лі­на ў «зай­ца».

Хло­пец бі­лет ку­піў (сум­лен­ны тра­піў­ся), але раз на раз не пры­хо­дзіц­ца. Як ка­жа Па­лі­на, бі­лет­ных ка­сі­раў вель­мі тур­буе ад­сут­насць за­ка­на­даў­чых нор­маў. Фак­тыч­на ні­чо­га з «зай­ца­мі» не зро­біш. Іх мож­на па­пра­сіць па­кі­нуць ва­гон. Мож­на вы­клі­каць мі­лі­цыю. Але, як па­каз­вае прак­ты­ка, не так моц­на ўсе ба­яц­ца існуючых, зда­ва­ла­ся б, не­ма­лых штра­фаў. Больш за тое, уста­на­віць факт ад­сут­нас­ці апла­ча­на­га пра­ез­ду мо­жа толь­кі суд.

Па­са­жы­ры роз­ныя бы­ва­юць

Гра­фік пра­цы раз'­яз­но­га бі­лет­на­га ка­сі­ра мо­жа па­чы­нац­ца ў пяць га­дзін ра­ні­цы, і гэ­та, пры­зна­ец­ца Свят­ла­на, са­мае скла­да­нае. Спаць хо­чац­ца страш­энна! Але па­са­жы­раў твае праб­ле­мы не па­він­ны тур­ба­ваць. Прый­шоў пра­ца­ваць — пра­цуй. Як за­па­вет: аку­рат­ная фор­ма, све­жы ма­ні­кюр і доб­ра­зыч­лі­вая ўсмеш­ка.

—Ба­бу­ля, ва­ша тор­ба, — кі­ну­ла­ся да­га­няць па­са­жыр­ку Све­та. — Вы за­бы­лі­ся сваю тор­бу!

Па­доб­ныя вы­пад­кі зда­ра­юц­ца час­та. У цяг­ні­ках лю­дзі па­кі­да­юць па­ра­со­ны, паль­чат­кі, ша­лі­кі. Зу­сім ня­даў­на муж­чы­на за­быў­ся ску­ра­ную курт­ку. Доб­ра, бі­лет­ныя ка­сі­ры свое­ча­со­ва за­ўва­жы­лі яе і «збе­раг­лі»! Ула­даль­нік хут­ка знай­шоў­ся. Муж­чы­на вель­мі дзя­ка­ваў ад­каз­ным ра­бот­ні­кам.

—Уво­гу­ле, па­са­жы­ры ёсць роз­ныя. Ма­быць, гэ­та за­ле­жыць і ад на­строю ча­ла­ве­ка, і ад та­го, якім быў яго дзень. Усе мы лю­дзі, і ўсё мож­на зра­зу­мець, — лі­чыць Све­та. — А яшчэ вель­мі важ­на, як вы са­мі ста­ві­це­ся да та­го, хто зна­хо­дзіц­ца з ва­мі по­бач. Ня­хай гэ­та бу­дзе ваш ся­бар, на­чаль­нік або па­са­жыр.

У па­цвяр­джэн­не сва­іх слоў Све­та ўзга­да­ла ад­ну ці­ка­вую гіс­то­рыю, якая зда­ры­ла­ся з ёй на пра­цоў­ным мес­цы ў мі­ну­лым го­дзе. Ін­ша­зем­цу не ха­па­ла бе­ла­рус­кіх гро­шай на бі­лет (у цяг­ні­ку не па­мя­ня­еш), і Свят­ла­на вы­ра­шы­ла да­па­маг­чы хлоп­цу. Яна апла­ці­ла яму част­ку пра­ез­ду. Праз два дні за­меж­ны госць па­тэ­ле­фа­на­ваў на чы­гун­ку і па­пра­сіў знай­сці яго вы­ра­та­валь­ні­цу (імя пра­чы­таў на бэй­джы­ку), каб вяр­нуць гро­шы.

На гэ­тай, як ка­жуць, доб­рай но­це мой пер­шы і апош­ні пра­цоў­ны дзень у кам­па­ніі раз'­яз­ных бі­лет­ных ка­сі­раў цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній скон­ча­ны. Вы­нік — пра­фе­сія не для мя­не. За­над­та шмат яна па­тра­буе. Цяр­пен­ня, ка­рэкт­нас­ці, па­чуц­ця гу­ма­ру, вы­на­ход­лі­вас­ці, стой­кас­ці і, га­лоў­нае, бяс­кон­цай ве­ры ў лю­дзей. Не кож­ны мо­жа па­хва­ліц­ца за­па­са­мі та­кіх якас­цяў. Не кож­ны здоль­ны імі дзя­ліц­ца з ты­ся­ча­мі не­зна­ё­мых па­са­жы­раў.

Ка­ця­ры­на Асмы­ко­віч

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.