Вы тут

Мінадукацыі і БПЦ падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2015-2020 гады


Міністэрства адукацыі і Беларуская праваслаўная царква падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2015-2020 гады, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал БПЦ.

Дакумент падпісалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. "Без традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей не было б ні беларускай нацыянальнай сістэмы адукацыі, ні беларускай дзяржаўнасці", - падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў.

У ходзе пасяджэння каардынацыйнага савета была прадстаўлена справаздача аб выкананні праграмы супрацоўніцтва паміж Мінадукацыі і БПЦ на 2011-2014 гады. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя вучэбна-метадычнага комплексу для правядзення факультатыўных заняткаў "Асновы праваслаўнай культуры" ў I-IV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.