Вы тут

Маразы адступаюць


А на выхадных прыгрэе да плюс 7 градусаў

Аднак у аўторак тэрыторыя нашай краіны яшчэ застанецца пад уплывам халоднага антыцыклону, сфарміраванага ў арктычнай паветранай масе. Таму захаваецца марознае і сонечнае надвор'е, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Будзе без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад нуля да мінус 6 градусаў. А вось з серады надвор'е пачне істотна мяняцца, калі да нас завітае вільготнае паветра з захаду Еўропы. Таму пераважна ў паўночных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Узмацніцца паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы на сераду яшчэ да 5-12 марозу, а па паўднёвым усходзе — нават да мінус 15 градусаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. У чацвер атмасферныя франты з боку Балтыйскага мора прынясуць у нашу краіну кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег). Месцамі чакаецца туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, пры праясненнях па паўднёвым усходзе — да 7-10 марозу. Удзень тэмпературны фон складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, напрыканцы тыдня пацяпленне працягнецца. І ў пятніцу чакаецца вільготнае надвор'е, калі амаль паўсюдна будзе ісці дождж. Месцамі туман, а ўначы і раніцай галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 2, удзень — 1-7 цяпла. Будзе цёпла і ў выхадныя. Чакаецца месцамі дождж. Тэмпература ўначы будзе каля нуля, а ўдзень ад 0 да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.