Вы тут

Падаткі як стымул для развіцця


Пастаянныя змяненні падатковых ставак недапушчальныя

Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі, паведамляе БЕЛТА.

«Шчыра кажучы, можа, варта адзін раз максімальна адкарэкціраваць, каб потым некалькі гадоў усім спакойна працаваць?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час нарады кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на шэраг аспектаў, у прыватнасці, на стан падатковай сістэмы Беларусі. «Апошнім часам зроблена нямала па ўдасканаленні гэтай сістэмы. Скарочана і колькасць падаткаў, спрошчана адміністраванне, уведзена электроннае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі падаткаў, — адзначыў Прэзідэнт. — Быццам бы стала лепш, што пацвярджаецца міжнародным рэйтынгам».

«З іншага боку, часта нешта змяняць у падатках — можна ўпасці ў крайнасць і нанесці ўрон стабільнасці краіны», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту дакладваюць, што ўжо і прадпрымальнікі просяць, каб спынілі ўсялякія рэформы ў падатковай сферы, патрэбна стабільнасць.

Яшчэ адзін аспект, на якім спыніўся на нарадзе беларускі лідар,— падатковае адміністраванне. «Падаткаабкладанне павінна быць максімальна простым, зразумелым кожнаму і лагічным. Гэта пытанне, калі хочаце, не толькі эканамічнае, але і псіхалагічнае. Часам падатковае заканадаўства маленькую фірму прымушае трымаць бухгалтараў больш, чым колькасць самой фірмы. Гэта ненармальна», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што цяпер у Беларусі няма магчымасці прапаноўваць падатковыя льготы ў ранейшым аб'ёме. «Калі раней на пэўным этапе ў нас была магчымасць прадастаўляць такія падатковыя льготы, цяпер іншы час. Ад індывідуальных ільгот наогул, напэўна, трэба адыходзіць», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Мы павінны зыходзіць з прынцыпу, калі ўсе суб'екты гаспадарання працуюць у аднолькавых умовах. Выключэнне могуць складаць толькі прыярытэтныя віды дзейнасці, якая ўяўляюць цікавасць для дзяржавы з пункту гледжання стварэння ўмоў для эфектыўнага развіцця і, вядома ж, атрымання аддачы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер у краіне дзейнічае амаль 250 падатковых ільгот. Бюджэт толькі ў 2013 годзе недабраў з-за гэтага каля мільярда долараў ЗША. Прэзідэнт адзначыў, што падатковыя льготы патрэбны, каб стымуляваць прыярытэтныя віды дзейнасці і дабіцца важкай аддачы. «Аднак трэба прызнаць, што мы надавалі столькі льгот, што цяпер самі з цяжкасцю можам разабрацца», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Падчас нарады таксама закраналася пытанне ажыццяўлення падатковага кантролю. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падатковая інспекцыя — гэта не кансультант, які ўвесь час нешта растлумачвае і падказвае бухгалтару, але гэтага не пазбегнуць. «Нікуды не дзенешся, у жыцці заўсёды так бывае, што, правяраючы, кантралюючы, падатковаму інспектару даводзіцца кансультаваць прадпрымальнікаў, раіць бухгалтарам. Але гэта не галоўная функцыя падатковага інспектара», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Работнік падатковых органаў — гэта кантралёр! У многіх краінах, і гэтага ніхто не ўтойвае, падатковая — галоўны фіскальны орган дзяржавы, і для нас важная задача — павысіць статус і прэстыж падатковай службы», — падкрэсліў Прэзідэнт. «Нельга забываць, што без падаткаў няма дзяржавы. Аднак падаткі — гэта не толькі фіскальны інструмент, але і стымул для развіцця эканомікі. Таму перабору быць не павінна», — падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».