Вы тут

«Зебры» на дарогах


Калі эксперыментальная дарожная разметка пешаходных пераходаў, якая выкарыстоўваецца на Віцебшчыне, дасць станоўчы прафілактычны эфект, вопыт будзе пераняты і ў і іншых рэгіёнах Беларусі.

17-6

— Для таго, каб яшчэ лепш пазначыць месцы для перасячэння праезнай часткі пешаходамі, па ініцыятыве ДАІ Віцебскай вобласці, акрамя традыцыйных палосак на асфальце, наносіцца контур зебры. Галава «жывёлы» павернута налева, паказваючы, куды спачатку трэба глядзець, пераходзячы праезную частку.

Каля дзесяці такіх малюнкаў ужо нанесены на цэнтральных дарогах Віцебска, дзе высокая інтэнсіўнасць руху транспарту. Мы спадзяёмся такім чынам прыцягнуць увагу не толькі дзяцей, але і кіроўцаў, — расказаў нашаму карэспандэнту начальнік упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Уладзімір БАНАДЫСЕНКА.

А на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (М1) таксама ў якасці эксперымента ў шасці месцах з'явілася дарожная разметка — выява фотакамеры. Іх малююць побач з прыборамі фіксавання парушэнняў хуткаснага рэжыму. І кіроўцы міжволі змяншаюць хуткасць.

Нерэгуляваныя пераходы вельмі актыўна абсталёўваюць пражэктарамі.

— У райцэнтрах і гарадах вобласці абсталявалі каля 70 нерэгуляваных пешаходных пераходаў, на якіх устаноўлена 115 магутных пражэктараў накіраванага дзеяння з металагалагенавымі лямпамі. Апошнія дазваляюць павысіць узровень асветленасці дарог для папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў. Устаноўлена і 27 сучасных дарожных знакаў для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху пры праездзе небяспечных участкаў, — распавядае Ігар ЯЎСЕЕЎ, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

Ва УУС канстатуюць, што эксперыменты сябе апраўдваюць, як і выкарыстанне ў парку аўто УУС навінкі — хуткаснага матацыкла «БМВ». Спецыяльна замацаваныя за ім супрацоўнікі ДАІ цяпер могуць «паставіць на месца» вельмі рэзвых матацыклістаў, якія любяць пракаціцца з ветрыкам ды яшчэ і з грукатам, асабліва ў начны час. І, вядома, на двух колах зручней затрымліваць парушальнікаў на аўтатранспарце, асабліва ў час пік.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».