Вы тут

Закрываецца сацыяльная сетка «Я тут!»


Як паведамілі ў афіцыйным звароце да карыстальнікаў прадстаўнікі парталу TUT.BY, якому належыць адна з першых і найбуйнейшых айчынных сацыяльных сетак “Я тут!”, такое рашэнне выклікана тэхнічнай немагчымасцю далейшай падтрымкі рэсурсу. Больш падрабязных каментарыяў партал не дае.

На дадзены момант праца сайту прыпыненая, але да 20 красавіка кожны, хто зарэгістраваны ў сетцы I.tut.by, можа захаваць у сябе на камп’ютары архівы перапіскі з сябрамі і фотаздымкі. Пасля азначанага тэрміну ўсе звесткі будуць незваротна выдаленыя.

Нагадаем, беларуская сацыяльная сетка I.tut.by пачала сваю працу 7 гадоў таму. Рэгістрацыя ў ёй для карыстальнікаў спачатку адбывалася аўтаматычна, адначасова са стварэннем электроннай паштовай скрыні на партале, але потым распрацоўшчыкі зрабілі магчымасць выбару. За ўвесь час існавання ў сетцы зарэгістраваліся больш як 3,2 млн чалавек, якія загрузілі звыш 3,5 млн фотаздымкаў і адправілі адзін аднаму без малога 84 млн паведамленняў. Акрамя таго, на сайце дзейнічаў сервіс знаёмстваў, рэйтынг папулярнасці карыстальнікаў і перыядычна праводзіліся разнастайныя конкурсы з падарункамі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.