Вы тут

Прадаўшчыца затрымала рабаўніка


У краме, размешчанай па завулку Фізкультурнаму ў сталіцы, жанчына-прадавец затрымала рабаўніка.

Два маладыя чалавекі нападпітку папрасілі прадаць шэсць бутэлек спіртнога. І, калі прадавец паставіла тавар на прылавак, яны схапілі бутэлькі і кінуліся да выхаду. Аднак жанчына не разгубілася і паспела затрымаць аднаго са зламыснікаў за руку. Ёй на дапамогу падаспелі і калегі. Саўдзельнік рабавання неўзабаве быў затрыманы ўжо супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска. Свой учынак затрыманыя патлумачылі станам алкагольнага ап'янення і глупствам. Цікава, што раней у маладых людзей праблем з законам не было.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».