Вы тут

На працу — як на свята


У Полацку напярэдадні Дня закаханых працаўнікі прызнаваліся ў любові прадпрыемствам, а кіраўнікі апошніх паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў.

— У Полацкім раённым цэнтры культуры правялі мерапрыемства «Па гандлёвым шляху…», якое з'яўляецца часткай маладзёжнага праекта «Мы — у тэме!», а таксама навучэнцы гандлёва-тэхналагічнага каледжа «Белкаапсаюза» прызнаваліся ў любові да роднага прадпрыемства, горада і краіны. Рабілі яны гэта падчас тэатралізаваных, музычных паказаў. Адбыліся дэфіле мод, майстар-клас па рэстаранным і гасцінічным этыкеце, флэш-моб «Я люблю сваю працу». Бурныя апладысменты выклікалі ў гледачоў: праект «Стрэлы Амура», прыпеўкі на тэму: «Мая любімая арганізацыя», — паведаміла «Звяздзе» Валянціна Уласенка, прэс-сакратар Полацкага райвыканкама.

Што цікава, і кіраўнікі прадпрыемстваў таксама выступілі перад гледачамі, выйшаўшы на сцэну ў ролі артыстаў. Зразумела, такая падтрымка паўплывала на дадатковыя ацэнкі з боку членаў журы, як і актыўнасць групы падтрымкі ў зале.

Фінал цікавага маладзёжнага праекта адбудзецца ў Дзень горада. Пераможцы пакінуць у кнізе «Полацкі маладзёжны летапіс», якая будзе захоўвацца ў адным з музеяў Полацка, пасланне для моладзі будучыні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.