Вы тут

Каты — не казлы


Усе ведаюць прымаўку пра каханне і адну рагатую істоту, але, як паказвае жыццё, тут могуць фігураваць не толькі казлы. Напрыклад, адна жыхарка Вялікабрытаніі, Барбарэла Бюхнер, згуляла вяселле... з двума сваімі катамі.

17-9

А пасля 48-гадовая брытанка правяла мядовы месяц з жывёламі на Канарскіх астравах. Сайт, што дапамагае людзям, якія хочуць звязаць сябе вузамі шлюбу з хатнімі гадаванцамі, выдаў сертыфікат, які пацвярджае яе адносіны з катамі. Юрыдычнай сілы ён не мае. Адзначаецца, што сваякі жанчыны лічаць яе ўчынак вар'яцтвам.

Сем гадоў таму Бюхнер парвала з каханым мужчынам. Пасля гэтага яна ўзяла з прытулку катоў Лугошы і Спайдэра. Жанчына з катамі плануе жыць у сваім доме на поўначы Лондана. Выпадкі, калі людзі звязваюць сябе вузамі шлюбу з жывёламі, не рэдкасць. Напрыклад, у верасні 2014-га 18-гадовая Манглі Мундо, жыхарка вёскі ва ўсходняй Індыі, выйшла замуж за бяздомнага сабаку. Такім чынам дзяўчына спадзявалася пазбавіцца ад злых чар.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».