Вы тут

На міжнародны ўзровень


Наша краіна гатовая прымаць саміты самага высокага ўзроўню. Аб гэтым заявіў памочнік Прэзідэнта Беларусі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў перад пачаткам семінара з удзелам актыву пярвічных арганізацый.

17-28

17-28

 

«Мы хочам і можам узаемадзейнічаць. Сёння сітуацыя складваецца такім чынам, што ўвайсці ў вайну лёгка, выйсці ж з яе — вельмі складана. Беларускі народ на генетычным узроўні разумее, што такое вайна. І таму з самага пачатку мы па меры сваіх сіл стараліся дапамагчы вырашыць сітуацыю, якая склалася ў нашых суседзяў. Літаральна ўся наша краіна была ўцягнута ў міратворчы працэс. І ў гэтым плане мы гатовы супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі. Галоўнае, каб у свеце ведалі: Беларусь — гэта суверэнная дзяржава, яна праводзіць сваю палітыку. Гэта трэба зразумець і прыняць».

Аляксандр Радзькоў распавёў і пра семінар, правядзенне якога стала традыцыяй. «Абменьваемся вопытам паміж рэгіёнамі, прадумваем акцыі, плануем сваю працу, каб зрабіць яе больш выніковай», — заўважыў ён.

«Наперадзе ў нашай арганізацыі падпісанне некалькіх дагавораў аб супрацоўніцтве, у тым ліку са значнымі палітычнымі сіламі краін СНД і далёкага замежжа», — сказаў старшыня арганізацыі.

Анатоль СЛАНЕЎСКІ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.