Вы тут

Без рэзкіх паваротаў


Пасля саміту «нармандскай чацвёркі» ў Мінску наша краіна і яе сталіца былі ў цэнтры навін ва ўсім свеце. Самая пільная ўвага журналістаў была прыцягнута і да беларускага лідара. У прыватнасці, вядучыя расійскія тэлеканалы «фішкай» сваіх вячэрніх эфіраў у аналітычных праграмах мінулых выхадных пазначалі менавіта інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Размова ішла пра вынікі падзеі планетарнага маштабу ў Мінску і палітычнай пазіцыі Беларусі.

У прыватнасці, у эксклюзіўным бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы «Весткі ў суботу» на тэлеканале «Расія 1» Сяргею Брылёву кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў: «Я не казаў бы, што мы неяк наладзілі адносіны з імі (заходнімі лідарамі. — Заўвага БЕЛТА). Не пешчу тут ніякіх надзей. Абсалютна шчыра і сумленна хачу сказаць: я ўжо не ў тым узросце, калі людзі шарахаюцца, робяць крутыя, рэзкія павароты і гэтак далей. Па-першае, прабачце за нясціпласць, я маю нейкі палітычны вопыт, не толькі багажом, ён таксама за плячыма ёсць. Я ўжо гэтага наглядзеўся, бачыў розныя перамовы, вёў іх».

«Мне ўсё гэта вядома і, каб, ведаеце, галава закружылася... Ад чаго, уласна, галава ў мяне закружылася? Ад таго, што мяне папрасілі, мне даручылі ўрэшце арганізаваць гэтае мерапрыемства? — заўважыў Прэзідэнт Беларусі. — Бог з вамі, я не перабольшваю тут ролю Беларусі і сваю ролю, як звычайна. Не перабольшваю».

«Таму, калі вы думаеце, што гэта прычына мне некуды павярнуцца — выкіньце гэта з галавы. Гэтага, па-першае, ніколі не будзе. Па-другое, шчыра кажу, мяне і не запрашаюць, і там не чакаюць. А па-трэцяе, мы ж з вамі рускія людзі. Пра што размова, мы з вамі людзі, якія нарадзіліся на адной зямлі, у нас ёсць агульная гісторыя. У нас агульныя погляды. І, напэўна, немалаважна, як бы вы там не думалі пра нашы адносіны, з Прэзідэнтам Расіі мы сябры, не толькі браты родныя, але і сябры. Вось з гэтага і зыходзьце», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Хачу, каб вы разумелі: мы гэта не афішавалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перамоў (аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу) выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі. Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў бліжэйшай будучыні будзе запатрабавана. Можа, і гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перамовы адбыліся ў Мінску», — адзначыў у інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў тым, што вайну ва Украіне трэба спыніць.

Аляксандр Лукашэнка даў таксама эксклюзіўнае інтэрв'ю Вадзіму Такмянёву, вядучаму інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» расійскага тэлеканала «НТБ», паведамляе БЕЛТА. Падчас размовы Прэзідэнт падзяліўся сваімі ўражаннямі па выніках перамоў у «нармандскім фармаце». Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, расказаў пра некаторыя пратакольна-арганізацыйныя асаблівасці правядзення сустрэчы «нармандскай чацвёркі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.