Вы тут

Адзіная сістэма навуковых экспертыз


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Дэкрэт № 1, якім уносяцца дапаўненні і змяненні ў Дэкрэт ад 5 сакавіка 2002 г. № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі», і Указ № 57, якім унесены дапаўненні ва Указ ад 7 жніўня 2012 г. № 357 «Аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументы накіраваны на стварэнне адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз.

Дэкрэтам прадугледжана ўскладанне на ДКНТ функцый, якія тычацца забеспячэння функцыянавання сістэмы, арганізацыі і правядзення дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз, вядзення дзяржаўнага рэестра правоў на вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, маніторынгу іх камерцыялізацыі.

У сістэму экспертыз уключана ведамасная навукова-тэхнічная экспертыза праектаў, што выконваюцца за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых інавацыйных фондаў. У сувязі з гэтым указ дапаўняе Палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў нормай аб правядзенні ведамаснай навукова-тэхнічнай экспертызы і пры неабходнасці — дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы.

Дзяржаўная навуковая і дзяржаўная навукова-тэхнічная экспертызы праводзяцца па адзіных правілах, ведамасная навукова-тэхнічная экспертыза — з улікам агульных прынцыпаў і крытэрыяў ацэнкі.

Стварэнне адзінай сістэмы дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць і якасць экспертыз, а таксама адказнасць дзяржаўных заказчыкаў і экспертаў за прыняцце рашэнняў аб мэтазгоднасці фінансавання праектаў за кошт бюджэтных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.