Вы тут

Пытанні па ЖКГ па-ранейшаму ў лідарах


«Прамыя лініі» з удзелам першых асоб выканаўчай улады папулярнасці сярод насельніцтва не страчваюць. На чарговы «прыём» па тэлефоне, які праводзіў 14 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч, звярнуліся 30 жыхароў рэгіёна.

Траціна пытанняў датычылася менавіта камунальна-бытавых паслуг. Праблема жыхароў вуліцы Прытыцкага з Малой Бароўкі, якая знаходзіцца ў гарадской мяжы Магілёва, даўно ўжо перайшла ў разрад «барадатых». Яшчэ 15 гадоў таму вуліца была газіфікавана, і толькі 4 дамы засталіся без цэнтралізаванага ацяплення. Праблема ў тым, што яны знаходзяцца ў балоцістай мясцовасці. Людзям паабяцалі, што, магчыма, прыйдзецца весці газавую трубу паветраным шляхам, але далей размоў справа не пайшла. Сем'ям па-ранейшаму даводзіцца карыстацца дровамі. На іх звароты адзін адказ: грошай няма.

Некалькіх грамадзян турбавалі праблемы, звязаныя з запазычанасцю па заработнай плаце. Віктар Некрашэвіч паабяцаў, што яны будуць вырашаны на гэтым тыдні. Пенсіянерка з Глуска паскардзілася, што на працягу двух дзён не магла атрымаць пенсію. Ёй тлумачылі гэта нейкімі тэхнічнымі непаладкамі з сувяззю. Званок на «прамую лінію» дапамог вырашыць пытанне ў той жа дзень. Па астатніх дадзены даручэнні, іх выкананне пастаўлена на кантроль. Свае праблемы змаглі агучыць жыхары Магілёва, Бабруйска, а таксама Горацкага, Глускага, Клічаўскага, Клімавіцкага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.