Вы тут

Аддаць жыццё за лепшага сябра


На гарадскім тэлерадыёвяшчальным канале «Гродна+» задуманы цэлы цыкл тэлеперадач пад назвай «Гісторыі Віктара Саяпіна». Віктар Саяпін — краязнавец, які ўсё сваё жыццё вывучаў пасляваеннае Гродна. Ужо знятыя чатыры тэлефільмы з гэтай серыі: «Баторыеўка і яе насельнікі», «Палац Радзівілаў у Гродне», «Фара Вітаўта. Галоўны храм Гродна», «Гродзенскі тэатр лялек».

Нядаўна ў абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага адбыўся прэм'ерны паказ пятага дакументальнага фільма — «Заапарк Яна Каханоўскага». Аўтар расказаў пра ідэю стварэння фільма пра першы ў Беларусі заапарк. У фільм увайшлі дакументальныя кіназдымкі 40-60-х гг. ХХ стагоддзя з фонду Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, аўтарскія кінавідэаздымкі 70-90-х гг. з асабістага архіва В.Саяпіна і іншых гродзенскіх калекцыянераў (Ф.Варашыльскага, А.Госцева, А.Яршова, А.Сявенкі, А.Семенчука, К.Федаровіча).

Кадры старой кінахронікі вярнулі многіх гасцей бібліятэкі ў мінулае, калі яны яшчэ былі дзецьмі, хадзілі на экскурсіі з настаўнікамі біялогіі ў заапарк, а разам з бацькамі — па нядзелях. Рэдкія чорна-белыя фотаздымкі прадэманстравалі прысутным настальгічнае вяртанне ў 60-70-я гады мінулага стагоддзя.

Галоўным героем фільма стаў заснавальнік заапарка Ян Каханоўскі. Цікавы лёс гэтага чалавека, які нарадзіўся ў Гродне ў 1894 годзе. Скончыў Гродзенскую гімназію, атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «інжынер-аграном». Выкладаў прыродазнаўства ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. З'яўляўся членам камітэта Таварыства аматараў прыроды і савета Гродзенскага гарадскога музея прыроды, кіраўніком біялагічнага саду, загадчыкам кабінета прыроды гродзенскай мужчынскай гімназіі. Падчас вайны адмовіўся ад эвакуацыі і застаўся ў горадзе.

У 1942 годзе, за забойства мясцовымі патрыётамі нямецкага лекара, Каханоўскі быў арыштаваны і ў якасці закладніка разам з іншымі прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі пасаджаны ў турму. Калі грамадскасць горада звярнулася да акупацыйных улад з просьбай аб вызваленні закладнікаў, улады пагадзіліся расстраляць не 100, а 25 чалавек. У лік ахвяр трапіў сябар Каханоўскага — настаўнік Ю. Вэвюрскі, бацька шасцярых дзяцей. Астатнія закладнікі, у тым ліку і Ян Каханоўскі, атрымалі магчымасць выйсці на свабоду.

У яго не было сваёй сям'і. Усё яго жыццё запаўнялі любімая праца і грамадская дзейнасць. Каханоўскі звярнуўся да нямецкага афіцэра з просьбай уключыць яго ў лік асуджаных да расстрэлу замест Вэвюрскага. Гэта быў яго ўласны выбар, так ён прынёс сваё жыццё ў ахвяру. Восенню 1942 года Ян Каханоўскі быў расстраляны.

Ірына Шатыронак

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».