Вы тут

З псеўдаразведчыкам... па начным горадзе


У Лідзе псіхічна хворы сагнаў грузавік, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць дзякуючы пільнасці супрацоўнікаў патрульна-паставой службы, якіх насцярожыла манера кіравання машынай. Чалавека, які быў за рулём, даставілі ў райаддзел міліцыі, дзе высветлілася, што гэта інвалід другой групы па псіхічным захворванні. Аказалася, што 46-гадовы мясцовы жыхар каля гадзіны ночы прыйшоў на паркоўку, дзе звычайна стаяць грузавікі, разбудзіў кіроўцу аўтамабіля «Ман» і адрэкамендаваўся... супрацоўнікам разведкі. Прычым прыналежнасць да спецслужбы мянялася: то КДБ, то ЦРУ. Спрасонку дальнабойшчык нават не праверыў у «агента» дакументы. А той агледзеў груз, абшукаў кіроўцу, пасля чаго запатрабаваў скарыстацца гэтым транспартным сродкаў. Кіроўца сеў збоку, а зламыснік уладкаваўся за рулёў. І паехалі катацца па горадзе...

Дарэчы, у райаддзеле міліцыі затрыманы хоць і сазнаўся ва ўчыненым, але таксама казаў пра сілавыя структуры. Пры гэтым падзякаваў праваахоўнікам за пільнасць і запрасіў іх на службу ў разведку. Па факце згону аўтамабіля завялі крымінальную справу, а віноўніка ўжо накіравалі на лячэнне ў спецыялізаваную ўстанову.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.