Вы тут

Атрутнае зелле на мільярд


40-гадовы жыхар Гомеля прывёз з Расіі на асабістым велікагрузным аўтамабілі не толькі легальны тавар, але і 19 мяшкоў з насваем. Гэтае зелле вырабляецца звычайна ў Цэнтральнай Азіі з тытуню, гашанай вапны, алею і курынага памёту.

Канфіскоўваць рэчыва давялося аператыўнікам міліцыі і падатковай інспекцыі. У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама расказалі, што забароненае да рэалізацыі на тэрыторыі краіны зелле выявілі ў прычэпе машыны сярод пакетаў з палімернымі вырабамі. У момант затрымання гаспадар ужо паспеў загрузіць у аўтамабіль пакупніка адзін з мяшкоў з атрутай. Па ацэнцы аператыўнікаў, канфіскаваны насвай мог прынесці прыбытак аптоваму пастаўшчыку на суму больш за Br1 млрд.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».