Вы тут

У кацельні выбухнула. Загінуў чалавек


У нядзелю ранкам у школьнай кацельні ў вёсцы Акцябр Лагойскага раёна выбухнуў кацёл. Быў смяротна траўмаваны мужчына.

Будынак кацельні 1993 года пабудовы стаіць асобна на адлегласці 300 метраў ад школы. У ім было два катлы: асноўны і рэзервовы. Выбухнуў менавіта апошні, які працаваў на цвёрдым паліве, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. Асноўны кацёл быў спынены для прафілактычнага рамонту, на гэты час быў задзейнічаны рэзервовы. Мужчына, які ў той момант знаходзіўся ў памяшканні, паспрабаваў адкрыць засаўку, якая размешчана паміж асноўным і рэзервовым катламі. І якраз у гэты момант апошні выбухнуў. Выбуховай хваляй вяскоўца смяротна траўмавала. Была пашкоджана цагляная кладка асноўнага катла і аконныя праёмы, сам будынак не пацярпеў. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС два качагары вынеслі загінулага на вуліцу.

У сувязі са здарэннем адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Лагойскім райвыканкаме. Цягам усяго дня і ночы вяліся аднаўленчыя работы. 16 лютага ў 3.00 работа кацельні была адноўлена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».