Вы тут

Сыр пачырванеў…


Але не ад сораму, а ад памідораў

Элітны чырвоны сыр будзе выпускаць Любанскі філіял «Слуцкага сыраробнага камбіната». Назву яму далі ў гонар галандскага аналага «Реstо Rоssо». Новы смак атрымліваецца за кошт часнаку і сухіх таматаў. Апошні інгрэдыент надасць сыру чырвоны колер, што, на думку маркетолагаў, павінна прыцягнуць увагу спажыўца.

17-19

Тэрмін паспявання сыру складае 60 сутак. Як растлумачылі на прадпрыемстве, у продаж сыр павінен паступіць вельмі хутка. Цяпер, па словах прадстаўнікоў аддзела збыту, будзе вывучацца попыт на новы прадукт сярод беларускіх пакупнікоў. Таксама не выключаецца, што ў будучыні будуць ажыццяўляцца экспартныя пастаўкі.

«Тэхналогія сыру з'яўляецца нашым ноу-хау. Мы распрацавалі яе з пастаўшчыком заквасак. Назва выбрана невыпадкова і асацыюецца з галандскім сырам чырвонага колеру. Падобны сыр робяць таксама ў Гродне. Аднак у Галандыі, як і ў Гродне, у сыр дадаюць спецыі, а мы ў якасці асноўнага інгрэдыенту выкарыстоўваем сухі тамат. Сёння першая партыя сыру яшчэ знаходзіцца ў працэсе паспявання», — адзначыла начальнік вытворчасці Любанскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната Вольга Рытвінская. Таксама, паводле яе слоў, спажыўцоў у бліжэйшы час чакае яшчэ адзін від сыру, аналагаў у Беларусі якому яшчэ няма. Усіх сакрэтаў вытворцы не хочуць раскрываць загадзя, але завод ужо чакае ўсё неабходнае для вытворчасці абсталяванне. На гэты момант прадпрыемства вырабляе больш за 40 відаў сыроў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.