Вы тут

Задавальненне… і яго наступствы


Ін­фек­цыі, якія пе­ра­да­юц­ца па­ла­вым шля­хам, — гэ­та ка­ля 30‑ці бак­тэ­ры­яль­ных, ві­рус­ных, грыб­ковых і па­ра­зі­тар­ных за­хвор­ван­няў, для якіх та­кі шлях пе­ра­да­чы з'яў­ля­ец­ца асноў­ным.

Хто ры­зы­куе за­ра­зіц­ца ін­фек­цы­я­мі, што пе­ра­да­юц­ца па­ла­вым шля­хам? Той, хто мае шмат па­ла­вых парт­нё­раў і не ка­рыс­та­ец­ца срод­ка­мі за­сця­ро­гі. Вя­до­ма, што боль­шая ры­зы­ка за­ра­зіц­ца — у жан­чын, і гэ­та аб­умоў­ле­на асаб­лі­вас­ця­мі іх фі­зі­я­ло­гіі, на­гад­вае ін­струк­тар-ва­ле­о­лаг 23‑й га­рад­ской дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Ка­ця­ры­на БЛІЗ­НЮК.

Па­ла­выя ін­фек­цыі вы­клі­ка­юць у па­ла­вых шля­хах за­па­лен­чы пра­цэс, час­цей за ўсё ён ста­но­віц­ца хра­ніч­ным. Праб­ле­ма ў тым, што ў вы­ні­ку за­па­лен­ня ў жан­чын, на­прык­лад, мо­жа раз­віц­ца не­пра­ход­насць ма­тач­ных труб, бяс­плод­насць, па­вя­ліч­ва­ец­ца ры­зы­ка не­вы­нош­ван­ня ця­жар­нас­ці, заў­час­ных ро­даў, на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці з пры­ро­джа­най ін­фек­цы­яй. У муж­чын мо­жа на­сту­піць не толь­кі бяс­плод­насць, але і ім­па­тэн­цыя.

Акра­мя та­го, ві­ру­сы па­пі­ло­мы ча­ла­ве­ка вы­клі­ка­юць рак шый­кі мат­кі.

Сімп­то­маў, па якіх мож­на за­па­до­зрыць ня­доб­рае, да­во­лі шмат: вы­дзя­лен­ні з мо­час­пус­каль­на­га ка­на­ла ці пра­мой кіш­кі, не­звы­чай­ныя вы­дзя­лен­ні з пох­вы, у тым лі­ку кры­вя­ніс­тыя па­між ме­сяч­ны­мі; сверб, смы­лен­не, па­ча­шча­нае мо­час­пус­кан­не, боль уні­зе жы­ва­та і па­яс­ні­цы ў жан­чын, у яеч­ках — у муж­чын, ба­лю­чыя ад­чу­ван­ні пад­час па­ла­во­га ак­та, яз­вач­кі, эро­зіі на па­ла­вых ор­га­нах, у зад­нім пра­хо­дзе, ро­та­вай по­лас­ці, сып на це­ле, па­ла­вых ор­га­нах, да­ло­нях, па­дэ­швах, па­ве­лі­чэн­не лім­фа­вуз­лоў ка­ля па­ла­вых ор­га­наў.

Га­на­рэя праз 3—5 дзён за­яў­ляе аб са­бе вы­дзя­лен­ня­мі, па­чыр­ва­нен­нем і па­ча­шча­ным ба­лю­чым мо­час­пус­кан­нем; гер­пес праз не­каль­кі дзён — па­чыр­ва­нен­нем, пу­хі­ра­мі, эро­зі­я­мі; тры­ха­ма­ні­яз праз 10—30 дзён — вы­дзя­лен­ня­мі са спе­цы­фіч­ным па­хам і свер­бам. Што да ВІЧ-ін­фек­цыі, то ця­гам ад 1 го­да да 15‑ці ча­ла­век мо­жа і не па­да­зра­ваць аб ін­фі­цы­ра­ван­ні. У гэ­ты сха­ва­ны пе­ры­яд мо­гуць на­зі­рац­ца сімп­то­мы, па­доб­ныя на пра­сту­ду — тэм­пе­ра­ту­ра, дыя­рэя, па­ве­лі­чэн­не лім­фа­вуз­лоў.

Не­аба­ро­не­ны секс — гэ­та…

ва­гі­наль­ны, араль­ны, аналь­ны акт без прэ­зер­ва­ты­ва.

Ава­рый­ная сі­ту­а­цыя — гэ­та…

* раз­рыў прэ­зер­ва­ты­ва пад­час лю­бо­га па­ла­во­га ак­та,

*лю­бы не­аба­ро­не­ны па­ла­вы акт.

У ава­рый­най сі­ту­а­цыі для пра­фі­лак­ты­кі за­ра­жэн­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ан­ты­сеп­ты­кі:

хлор­гек­сі­ды­ну біг­лю­ка­нат, гек­сі­кон, мі­ра­міс­тын, цы­ды­пол.

Без ля­чэн­ня па­ла­выя ін­фек­цыі не пра­хо­дзяць. Нель­га зай­мац­ца і са­ма­ля­чэн­нем, па­коль­кі гэ­та не пра­сту­да пас­ля пе­ра­аха­ла­джэн­ня.

Ля­чэн­не, як пра­ві­ла, уклю­чае ў ся­бе ан­ты­бі­ё­ты­ка­тэ­ра­пію, іму­нас­ты­му­лю­ю­чую тэ­ра­пію, ві­та­мін­ныя прэ­па­ра­ты, мяс­цо­вае ля­чэн­не.

Не­аб­ход­на…

1.Прай­сці поў­ны курс ля­чэн­ня і кант­роль­нае ла­ба­ра­тор­нае аб­сле­да­ван­не.

2.Не пе­ра­ры­ваць курс, каб за­хвор­ван­не не вяр­ну­ла­ся ў больш цяж­кай фор­ме.

3.Не ўжы­ваць ал­ка­голь ця­гам ля­чэн­ня.

4.Пры­пы­ніць па­ла­выя кан­так­ты.

5.Пра­ля­чыць па­ла­во­га парт­нё­ра, на­ват ка­лі пры аб­сле­да­ван­ні ін­фек­цыя ў яго не вы­яў­ле­на.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.