Вы тут

«Ваша краіна іграе важную ролю ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне»


Учо­ра мі­ністр за­меж­ных спраў Іс­лам­скай Рэс­пуб­лі­кі Іран Ма­ха­мад Джа­вад ЗА­РЫФ су­стрэў­ся з мі­ніст­рам за­меж­ных спраў на­шай кра­і­ны Ула­дзі­мі­рам МА­КЕ­ЕМ і стар­шы­нёй Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі Мі­ха­і­лам МЯС­НІ­КО­ВІ­ЧАМ. Асноў­най тэ­май пе­ра­моў ста­ла па­глыб­лен­не су­пра­цоў­ніц­тва ў роз­ных сфе­рах.

— Пад­час пе­ра­моў у вуз­кім і па­шы­ра­ным скла­дах мы пад­вя­лі вы­ні­кі раз­віц­ця двух­ба­ко­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў мі­ну­лым го­дзе, грун­тоў­на аб­мер­ка­ва­лі да­лей­шыя кро­кі па ін­тэн­сі­фі­ка­цыі бе­ла­рус­ка-іран­ска­га су­пра­цоў­ніц­тва на 2015 год, — па­ве­да­міў Ула­дзі­мір Ма­кей. — У мі­ну­лым го­дзе вель­мі ды­на­міч­на раз­ві­ва­лі­ся на­шы па­лі­тыч­ныя кан­так­ты, ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя ад­но­сі­ны. Па бе­ла­рус­кай ста­тыс­ты­цы, аб'­ём уза­ем­на­га ганд­лю та­ва­ра­мі і па­слу­га­мі па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да склаў 130 міль­ё­наў до­ла­раў. Але гэ­та не мя­жа. Мы лі­чым, што па­тэн­цы­ял на­ша­га ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня цал­кам не вы­ка­ры­ста­ны. Гэ­ты па­каз­чык па­ві­нен з'яў­ляц­ца ад­праў­ным пунк­там для на­ша­га да­лей­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва.

Па сло­вах мі­ніст­ра за­меж­ных спраў на­шай кра­і­ны, дып­ла­ма­ты да­мо­ві­лі­ся больш ува­гі на­да­ваць раз­віц­цю ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва.

— У гэ­тым пла­не мы намецілі шэ­раг кан­крэт­ных кро­каў: у пры­ват­нас­ці пра­вя­дзен­не чар­го­ва­га па­ся­джэн­ня Су­мес­най між­ура­да­вай ка­мі­сіі і ін­шыя пра­ек­ты.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­ка­га знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства вы­ка­заў упэў­не­насць, што бу­ду­чы­ня ў бе­ла­рус­ка-іран­скіх ад­но­сі­наў вель­мі доб­рая.

— На жаль, сён­ня іс­ну­юць пэў­ныя аб­ме­жа­ванні з бо­ку трэ­ціх кра­ін, якія не да­зва­ля­юць нам у поў­най ме­ры раз­гар­нуц­ца і рэа­лі­за­ваць па­тэн­цы­ял на­ша­га двух­ба­ко­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня, — ад­зна­чыў мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі. — На­шы пе­ра­мо­вы мы пры­свя­ці­лі та­му, каб вы­пра­ца­ваць маг­чы­мыя ў да­дзе­най сі­ту­а­цыі на­прам­кі, сфе­ры на­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва, у пер­шую чар­гу ў ганд­лё­ва-эка­на­міч­най га­лі­не, якія да­зво­ляць нам вы­вес­ці па­каз­чы­кі та­ва­ра­аба­ро­ту на больш вы­со­кі ўзро­вень.

У сваю чар­гу Ма­ха­мад Джа­вад ЗА­РЫФ за­ўва­жыў, што Бе­ла­русь іг­рае важ­ную ро­лю ва Ус­ход­не-Еў­ра­пей­скім рэ­гі­ё­не, асаб­лі­ва ў пла­не вы­ра­шэн­ня кан­флік­ту ва Укра­і­не. Ён вы­ка­заў спа­дзя­ван­не, што да­сяг­ну­тыя ў Мін­ску да­моў­ле­нас­ці ў рам­ках су­стрэ­чы «нар­манд­ска­га фар­ма­ту» бу­дуць са­дзей­ні­чаць урэ­гу­ля­ван­ню скла­да­най сі­ту­а­цыі.

Мі­ха­іл МЯС­НІ­КО­ВІЧ, стар­шы­ня верх­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та, ві­та­ю­чы мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Іра­на, вы­ка­заў за­да­во­ле­насць хо­дам пе­ра­моў з гэ­тай кра­і­най.

— Ха­цеў бы ад­зна­чыць вы­со­кі ўзро­вень на­ша­га па­лі­тыч­на­га дыя­ло­гу — гэ­та цэ­лы шэ­раг су­мес­ных пра­ек­таў, якія бу­дуць рэа­лі­зоў­вац­ца больш па­спя­хо­ва пас­ля ва­ша­га ві­зі­ту і пас­ля тых ра­шэн­няў, што бы­лі пры­ня­ты, — за­явіў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч ад­зна­чыў ак­тыў­ную і кан­струк­тыў­ную пра­цу па­сла Іра­на ў Мін­ску. Па яго сло­вах, дып­ла­мат год­на прад­стаў­ляе ін­та­рэ­сы сва­ёй кра­і­ны і ак­тыў­на са­дзей­ні­чае раз­віц­цю ўза­е­ма­па­ра­зу­мен­ня і су­пра­цоў­ніц­тва па­між на­шы­мі кра­і­на­мі.

— Мы за­ці­каў­ле­ны ў па­шы­рэн­ні су­пра­цоў­ніц­тва па­між пар­ла­мен­та­мі на­шых кра­ін, — пад­крэс­ліў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі. — У нас цес­ныя кан­так­ты, вы­бу­да­ва­на сіс­тэ­ма пра­цы. У кра­са­ві­ку мі­ну­ла­га го­да мы пры­ма­лі пар­ла­менц­кую дэ­ле­га­цыю на ча­ле са стар­шы­нёй пар­ла­мен­та Іра­на. Са­праў­ды, гэ­ты ві­зіт на­даў знач­ны ім­пульс раз­віц­цю на­шых двух­ба­ко­вых ста­сун­каў. Бу­дзем па­глыб­ляць на­ша су­пра­цоў­ніц­тва.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».