Вы тут

Перанавучыць залішні персанал і падтрымаць малазабяспечаных


Пры­яры­тэ­там дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў гэ­тым го­дзе ста­не кло­пат пра лю­дзей, якім аб'­ек­тыў­на па­тра­бу­ец­ца да­па­мо­га

Аб гэ­тым па­ве­да­мі­ла на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра На­тал­ля КА­ЧА­НА­ВА пад­час вы­ні­ко­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны. Пад­тры­ма­юць ве­тэ­ра­наў, не­аба­ро­не­ныя слаі на­сель­ніц­тва, ма­ла­за­бяс­пе­ча­ных гра­ма­дзян, сем'і з дзець­мі. Што змя­ні­ла­ся ў са­цы­яль­най сфе­ры за мі­ну­лы год і як у 2015-м бу­дуць вы­ра­шаць пы­тан­ні за­ня­тас­ці і дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі?

18-45

Уз­рост для за­ся­лен­ня ў да­мы-ін­тэр­на­ты па­вя­лі­чаць

Раз­віц­цё ўста­ноў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня сён­ня над­звы­чай ак­ту­аль­нае. Адзі­но­кіх ста­рых у кра­і­не на­ліч­ва­ец­ца 128 ты­сяч, тых, хто адзі­но­ка пра­жы­вае, — 583 ты­ся­чы. Больш за 18 ты­сяч ча­ла­век зна­хо­дзяц­ца ў да­мах-ін­тэр­на­тах для ста­рых і ін­ва­лі­даў. Праў­да, не­ка­то­рыя па­ста­яль­цы ма­юць срод­кі ці за­бяс­пе­ча­ных сва­я­коў, каб са­ма­стой­на па­кла­па­ціц­ца пра ся­бе. І пры за­ся­лен­ні ў да­мы-ін­тэр­на­ты гэ­ты фак­тар ця­пер уліч­ва­ец­ца.

— Гра­ма­дзя­не, у якіх ёсць пра­ца­здоль­ныя чле­ны сям'і, і тыя, хто ў апош­нія тры га­ды пра­вёў ад­чу­жэн­не не­ру­хо­май ма­ё­мас­ці, за­ся­ля­юц­ца толь­кі на плат­най асно­ве. На 1 сту­дзе­ня 2015-га та­кіх лю­дзей — 18 пра­цэн­таў. Каб уз­мац­ніць ад­каз­насць да­рос­лых дзя­цей за сва­іх ста­рых баць­коў, да 65 га­доў па­вя­лі­ча­ны ўзрост для за­ся­лен­ня ў да­мы-ін­тэр­на­ты на дзярж­за­бес­пя­чэн­не. Мяр­кую, што ў бя­гу­чым го­дзе не­аб­ход­на ўзняць пы­тан­не аб па­вы­шэн­ні гэ­та­га ўзрос­ту на 5 га­доў, а мо­жа, і больш, — ка­мен­туе сі­ту­а­цыю мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на ШЧОТ­КІ­НА.

 

Шмат ува­гі на­да­ец­ца пы­тан­ню пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ін­ва­лі­даў (іх у Бе­ла­ру­сі — паў­міль­ё­на ча­ла­век). Ме­ры дзярж­пад­трым­кі ў вы­гля­дзе льгот­на­га па­дат­ка­аб­кла­дан­ня да­зво­лі­лі на­шай кра­і­не, адзі­най на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, за­ха­ваць прад­пры­ем­ствы, якія зна­хо­дзяц­ца ва ўлас­нас­ці гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў ін­ва­лі­даў. Ле­тась амаль 34 міль­яр­ды руб­лёў на­кі­ра­ва­лі на ства­рэн­не пра­цоў­ных мес­цаў для лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі раз­віц­ця. Вы­да­дзе­на 80,5 ты­ся­чы срод­каў ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най рэ­абі­лі­та­цыі. У гэ­тым го­дзе пла­ну­юць зра­біць бяс­плат­ным ра­монт пра­тэ­заў для ін­ва­лі­даў 3-й гру­пы, якія пра­цу­юць. Па сло­вах мі­ніст­ра, не­аб­ход­на так­са­ма на­бы­ваць аў­та­транс­парт, аб­ста­ля­ва­ны пад'­ём­ні­ка­мі для пад­во­зу ін­ва­лі­даў. Сён­ня тэ­ры­та­ры­яль­ныя цэнт­ры ма­юць 39 спе­цы­яль­ных аў­та­ма­бі­ляў (больш за ўсё та­кіх ма­шын у Ма­гі­лёў­скай і Гро­дзен­скай аб­лас­цях), ад­нак гэ­та­га, вя­до­ма, не­да­стат­ко­ва.

Па­сту­по­ва зні­жа­ец­ца коль­касць ма­ла­за­бяс­пе­ча­на­га на­сель­ніц­тва — 4,7 пра­цэн­та ад агуль­на­га. За мі­ну­лы год 218 ты­сяч ча­ла­век атры­ма­лі дзяр­жаў­ную ад­рас­ную да­па­мо­гу на су­му 425 міль­яр­даў руб­лёў. З 2014-га, да­рэ­чы, у сіс­тэ­ме ад­рас­най да­па­мо­гі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца но­выя па­ды­хо­ды, на­кі­ра­ва­ныя на пра­фі­лак­ты­ку ўтры­ман­ства ся­род пра­ца­здоль­ных гра­ма­дзян. Так, 78 ча­ла­ве­кам, якія не збі­ра­лі­ся ні­чо­га мя­няць у сва­ім жыц­ці, ад­мо­ві­лі ў пад­трым­цы. Яшчэ ты­ся­чы бе­ла­ру­сам пра­па­на­ва­лі вы­ка­наць ін­ды­ві­ду­аль­ны план па са­ма­стой­ным па­ляп­шэн­ні ма­тэ­ры­яль­на­га ста­ну.

Для кож­на­га ра­ё­на — свая пра­гра­ма

Ле­тась у кра­і­не на­ра­дзі­ла­ся амаль 119 ты­сяч дзя­цей. Боль­шасць ма­лых з'я­ві­ла­ся ў Мін­ску, Брэсц­кай і Ма­гі­лёў­скай аб­лас­цях. Ад­мет­на, што 53 пра­цэн­ты не­маў­лят — дру­гія і на­ступ­ныя дзе­ці. Рос­ту на­ра­джаль­нас­ці ў мно­гім па­спры­я­лі ме­ры дзяр­жаў­най пад­трым­кі сем'­яў. Толь­кі ў мі­ну­лым го­дзе на да­па­мо­гу па до­гля­дзе дзя­цей вы­дат­ка­ва­лі 11 трыль­ё­наў руб­лёў.

— Фі­нан­са­вы склад­нік ся­мей­най па­лі­ты­кі важ­кі, — ка­жа Ма­ры­я­на Шчот­кі­на. — Сё­ле­та ка­мі­тэ­там не­аб­ход­на ак­тыў­на ўклю­чыц­ца ў пра­цэс рас­пра­цоў­кі но­вай на­цы­я­наль­най пра­гра­мы, за­ся­ро­дзіць на­ма­ган­ні на ма­ні­то­рын­гу дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі на мес­цах. Па­ды­хо­ды да ра­шэн­ня дэ­ма­гра­фіч­ных пы­тан­няў трэ­ба фар­мі­ра­ваць з улі­кам асаб­лі­вас­цяў кож­на­га ра­ё­на, нель­га да­пус­каць ме­ха­ніч­на­га кла­на­ван­ня пра­грам.

Ра­зам з тым. рас­це коль­касць па­жы­лых гра­ма­дзян. З двух з па­ло­вай міль­ё­наў пен­сі­я­не­раў 643 ты­ся­чы пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць. На вы­пла­ту пен­сій што­год вы­дат­коў­ва­ец­ца ка­ля 70 трыль­ё­наў руб­лёў (гэ­та больш за 70 пра­цэн­таў рас­хо­даў Фон­да са­ца­ба­ро­ны). Су­ад­но­сі­ны па­між ся­рэд­няй пен­сі­яй па ўзрос­це і пры­быт­ка­мі ра­бот­ні­каў пад­трым­лі­ва­юц­ца на ўзроў­ні 40 пра­цэн­таў. Больш па­пу­ляр­ным ста­но­віц­ца доб­ра­ах­вот­нае пен­сій­нае стра­ха­ван­не, якое дае маг­чы­масць сфар­мі­ра­ваць на­кап­ляль­ную част­ку вы­плат у да­да­так да дзяр­жаў­най. Шэ­раг прад­пры­ем­стваў — МТЗ, Бе­лАЗ, «Ат­лант», «Бе­ла­русь­ка­лій» — ужо ўдзель­ні­ча­юць у кар­па­ра­тыў­ных пра­гра­мах.

На­пру­жа­насць на рын­ку пра­цы рас­це

У лю­тым коль­касць ва­кан­сій прак­тыч­на зраў­ня­ла­ся з коль­кас­цю бес­пра­цоў­ных. На 30 ты­сяч 900 сва­бод­ных мес­цаў прэ­тэн­ду­юць 30 ты­сяч 700 не­за­ня­тых гра­ма­дзян. Ка­лі ра­ней сту­дзень ад­роз­ні­ваў­ся рос­там па­трэ­бы ў пра­цоў­най сі­ле, то ў гэ­тым го­дзе па­вы­шэн­ня по­пы­ту на кад­ры не ад­бы­ло­ся. Змя­ніў­ся ўзро­вень за­рэ­гіст­ра­ва­на­га бес­пра­цоўя — з 0,5 да 0,7 пра­цэн­та. Пры­чы­най, праў­да, ста­ла не скла­да­ная сі­ту­а­цыя з ва­кан­сі­я­мі, а ча­ка­ны «па­да­так на дар­ма­ед­ства». Ся­род не­за­ня­тых гра­ма­дзян шмат тых, хто не пра­ца­ваў доў­гі час, асоб, што вяр­ну­лі­ся з ЛПП і мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі. Ка­э­фі­цы­ент на­пру­жа­нас­ці на рын­ку пра­цы ў ся­рэд­нім роў­ны адзін­цы. Ад­нак у асоб­ных рэ­гі­ё­нах на­пру­жа­насць знач­на вы­шэй­шая. На­прык­лад, у Ган­ца­віц­кім і Ма­ла­дзе­чан­скім ра­ё­нах на ад­но сва­бод­нае мес­ца пры­па­да­юць 4 бес­пра­цоў­ныя, у Па­стаў­скім — 5 ча­ла­век на ва­кан­сію, у Вет­каў­скім — 6.

Ста­ла больш страт­ных прад­пры­ем­стваў. У не­ка­то­рых га­лі­нах склад­скія за­па­сы пе­ра­вы­ша­юць ся­рэд­ня­ме­сяч­ны вы­пуск пра­дук­цыі ў 2-4 ра­зы. Як вы­нік, вы­му­ша­ная ня­поў­ная за­ня­тасць вы­рас­ла амаль на 50 пра­цэн­таў.

— У ма­лых і ся­рэд­ніх га­ра­дах вы­зва­лен­не знач­най коль­кас­ці ра­бот­ні­каў мо­жа мець не­пры­ем­ныя на­ступ­ствы, — тлу­ма­чыць на­чаль­нік упраў­лен­ня па­лі­ты­кі за­ня­тас­ці Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Алег ТО­КУН. — Та­му су­мес­на з пра­гра­май раз­віц­ця ААН рас­пра­цоў­ва­ец­ца доў­га­тэр­мі­но­вы пра­ект між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі, на­кі­ра­ва­ны на са­дзей­ні­чан­не за­ня­тас­ці і са­ма­за­ня­тас­ці жы­ха­роў та­кіх на­се­ле­ных пунк­таў. Не­аб­ход­на да­па­ма­гаць най­маль­ні­кам вы­зна­чаць за­ліш­ні пер­са­нал, пе­ра­на­ву­чаць ра­бот­ні­каў, што зна­хо­дзяц­ца пад ры­зы­кай зваль­нен­ня. Гэ­ту пра­цу трэ­ба ар­га­ні­за­ваць на апя­рэ­джан­не, каб лю­дзі не па­па­да­лі на ад­кры­ты ры­нак.

Мі­ніс­тэр­ства пла­нуе на­даць рэ­гі­ё­нам больш паў­на­моц­тваў у ра­шэн­ні пы­тан­няў за­ня­тас­ці, што да­зво­ліць апе­ра­тыў­на раз­мяр­коў­ваць фі­нан­са­выя па­то­кі. Маг­чы­ма, ста­не ак­ту­аль­ным пе­ра­гляд сіс­тэ­мы стра­ха­ван­ня ад бес­пра­цоўя.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».