Вы тут

Вяртанне з небыцця


Астан­кі чыр­во­на­ар­мей­ца Фё­да­ра Про­ха­ра­ва бу­дуць пе­ра­па­ха­ва­ны на яго ра­дзі­ме

Маск­віч Алег Яр­шоў ця­пер змо­жа пры­ехаць на ма­гі­лу свай­го пра­дзе­да Фё­да­ра Про­ха­ра­ва. У Грод­не, ка­ля веч­на­га агню ў пар­ку імя Жы­лі­бе­ра астан­кі чыр­во­на­ар­мей­ца з ад­па­вед­най во­ін­скай па­ша­най пе­рад­алі па­соль­ству Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Бе­ла­ру­сі для да­лей­ша­га пе­ра­па­ха­ван­ня на ра­дзі­ме бай­ца ў Ка­луж­скай воб­лас­ці. У гэ­тай цы­ры­мо­ніі ўдзель­ні­чаў і Алег.

[caption id="attachment_72118" align="alignnone" width="600"]Цы­ры­мо­нія пе­ра­да­чы астан­каў чыр­во­на­ар­мей­ца Фё­да­ра Про­ха­ра­ва для пе­ра­па­ха­ван­ня на яго ра­дзі­ме. Цы­ры­мо­нія пе­ра­да­чы астан­каў чыр­во­на­ар­мей­ца Фё­да­ра Про­ха­ра­ва
для пе­ра­па­ха­ван­ня на яго ра­дзі­ме.[/caption]

Вя­ду­чы спе­цы­я­ліст ва­ен­на­га ка­мі­са­ры­я­та Гро­дзен­скай воб­лас­ці Аляк­сандр КА­ВУН рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», як уда­ло­ся вяр­нуць з не­быц­ця імя сал­да­та,
звес­так пра яко­га не бы­ло з па­чат­ку Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

—Гэ­та вы­нік ра­бот 52‑га асоб­на­га спе­цы­я­лі­за­ва­на­га по­шу­ка­ва­га ба­таль­ё­на на тэ­ры­то­рыі ва­ен­на­га га­рад­ка Фо­люш, дзе гіт­ле­раў­цы ха­ва­лі са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных 324‑га шта­ла­га. Ка­лі пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ства­ры­лі ка­мі­сію па вы­зна­чэн­ні звер­стваў фа­шыз­му, то ў Грод­не вы­яві­лі 68 ма­гіл вяз­няў гэ­та­га канц­ла­ге­ра. Та­ды, у 1944 го­дзе, іх пе­ра­па­ха­ва­лі ў ра­ё­не ву­лі­цы, якая ця­пер но­сіць імя Воль­гі Со­ла­ма­вай (там ёсць пом­нік па­лег­лым), і зда­ва­ла­ся, што на гэ­тым по­шу­ка­вая пра­ца за­кон­чы­ла­ся. Ад­нак з 2006 яна пра­доў­жы­ла­ся, бо, аказ­ва­ец­ца, бы­лі і яшчэ ма­гі­лы. Ад­сту­па­ю­чы, гіт­ле­раў­цы імк­ну­лі­ся за­мес­ці сля­ды сва­іх зла­чын­стваў: ма­са­выя па­ха­ван­ні мас­кі­ра­ва­лі­ся пад квет­ні­кі, ага­ро­ды, ле­са­па­сад­кі. Пры­чым ка­лі спа­чат­ку ў канц­ла­ге­ры ма­гі­лы ра­бі­лі­ся не­вя­лі­кія (на 5–10 ах­вяр), то паз­ней ка­па­лі­ся вя­ліз­ныя ямы, дзе ха­ва­лі ў дзя­сят­кі ра­зоў больш па­мер­лых і за­бі­тых чыр­во­на­ар­мей­цаў. Агуль­ная коль­касць за­гі­ну­лых пе­ра­вы­шае, ве­ра­год­на, 18 ты­сяч ча­ла­век.

Не­каль­кі га­доў та­му на тэ­ры­то­рыі ва­ен­на­га га­рад­ка вы­яві­лі і пе­ра­па­ха­ва­лі ў брац­кай ма­гі­ле астан­кі больш як 1300 ва­ен­на­па­лон­ных шта­ла­га № 324. А ле­тась там экс­гу­ма­ва­лі яшчэ ка­ля 1,5 ты­ся­чы астан­каў. Пры гэ­тым, акра­мя роз­ных рэ­чаў (спраж­кі, гу­зі­кі, сці­зо­ры­кі) знай­шлі 45 сал­дац­кіх ме­даль­ё­наў з аса­біс­ты­мі звест­ка­мі аб ва­ен­на­слу­жа­чых і 2 жэ­то­ны з ну­ма­ра­мі ва­ен­на­па­лон­ных, дзя­ку­ю­чы якім уста­ноў­ле­ны асо­бы 21 за­гі­ну­ла­га. Ся­род іх і чыр­во­на­ар­ме­ец Фё­дар Ні­кі­фа­ра­віч Про­ха­раў, 1903 г. н., ура­джэ­нец вёс­кі Юр'­еў­скае Ма­ла­яра­слаў­ска­га ра­ё­на Ка­луж­скай воб­лас­ці. Ён лі­чыў­ся знік­лым без вес­так з ве­рас­ня 1941 го­да. Уда­ло­ся ад­шу­каць сва­я­коў бай­ца, якія па­пра­сі­лі пе­ра­па­ха­ваць яго астан­кі на ма­лой ра­дзі­ме. Што і бу­дзе зроб­ле­на.

—Ад­нак по­шу­ка­вая «кроп­ка» на Фо­лю­шы яшчэ не па­стаў­ле­на…

—Шэ­раг аб'­ек­таў ве­ра­год­ных ма­са­вых па­ха­ван­няў за­кан­сер­ва­ва­ны да сё­лет­ня­га по­шу­ка­ва­га се­зо­на, які звы­чай­на па­чы­на­ец­ца на­пры­кан­цы кра­са­ві­ка — на па­чат­ку мая і доў­жыц­ца да кан­ца каст­рыч­ні­ка. Ра­бо­ты на­пе­ра­дзе яшчэ шмат. І не толь­кі на Фо­лю­шы, але і ў ін­шых мяс­ці­нах Гро­дзен­шчы­ны.

Пад­крэс­лю, што по­шук ня­ў-лі­ча­ных во­ін­скіх па­ха­ван­няў ты­чыц­ца ах­вяр усіх вой­наў, якія не аб­мі­ну­лі тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі. Ня­даў­на, на­прык­лад, ста­ла вя­до­ма пра два па­ха­ван­ні ў Іў­еў­скім ра­ё­не, якія, ве­ра­год­на, ад­но­сяц­ца да 1812 го­да.

—Ку­ды звяр­тац­ца лю­дзям, у якіх ёсць звест­кі аль­бо ней­кія вер­сіі аб зна­хо­джан­ні па­ха­ван­няў?

—Ка­лі ма­ец­ца та­кая ін­фар­ма­цыя, то трэ­ба аба­вяз­ко­ва звяр­нуц­ца ў ва­ен­ны ка­мі­са­ры­ят па мес­цы жы­хар­ства — у кож­ным ёсць прад­стаў­нік, які зай­ма­ец­ца ўве­ка­ве­чан­нем па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр вой­наў. Гэ­тыя звест­кі ста­но­вяц­ца пад­ста­вай для ін­фар­ма­цый­на­га ліс­та з фо­та ці схе­май па­ха­ван­ня, які ўзгад­ня­ец­ца са стар­шы­нёй рай­вы­кан­ка­ма і на­кі­роў­ва­ец­ца ў Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны, дзе ства­ра­ец­ца план по­шу­ка­вых ра­бот. І по­тым на мяс­цо­вым уз­роў­ні вы­ра­ша­юць, хто і што па­ві­нен зра­біць.

—Ці заў­сё­ды звест­кі аб во­ін­скіх па­ха­ван­нях па­цвяр­джа­юц­ца?

—Зра­зу­ме­ла, не заў­сё­ды. На­прык­лад, ня­даў­на пра­ве­ры­лі пісь­мо ад­ной па­жы­лой жан­чы­ны пра шпі­таль, які пад­час вай­ны зна­хо­дзіў­ся не­па­да­лёк ад вёс­кі Пут­рыш­кі Гро­дзен­ска­га ра­ё­на. Там ад­бы­ва­лі­ся апе­ра­цыі (на­ват драў­ля­ны бу­ды­нак за­ха­ваў­ся), ха­ва­лі па­мер­лых. Жан­чы­на ўпэў­не­на па­ка­за­ла гэ­тае мес­ца, дзе ёй у дзя­цін­стве за­ба­ра­ня­ла­ся бе­гаць, кры­чаць. Ад­нак, усё пе­ра­ка­паў­шы на гэ­тым участ­ку, ва­ен­на­слу­жа­чыя 52‑га ба­таль­ё­на ні­чо­га не знай­шлі. Ча­му? Маж­лі­ва, не­ўза­ба­ве пас­ля пры­хо­ду са­вец­кіх вой­скаў гэ­тыя астан­кі экс­гу­ма­ва­лі і пе­ра­па­ха­ва­лі — ве­ра­год­на, у Пут­рыш­ках ка­ля пом­ні­ка за­гі­ну­лым. Бо ка­лі по­бач гэ­тая вёс­ка, на­вош­та бы­ло вез­ці на пе­рапа­ха­ван­не ў Грод­на?

Але ў боль­шас­ці вы­пад­каў, ка­лі пры­ма­ец­ца ра­шэн­не аб по­шу­ка­вых ра­бо­тах, звест­кі па­цвяр­джа­юц­ца. Ле­тась, у пры­ват­нас­ці, вы­яві­лі па­ха­ван­не ча­соў Пер­шай су­свет­най вай­ны ў Смар­го­ні. А на Сло­нім­шчы­не 52‑м ба­таль­ё­нам, гру­пай «Баць­каў­шчы­на» і ма­ла­дзёж­ным по­шу­ка­вым атра­дам з Та­тар­ста­на зной­дзе­ны астан­кі ка­ля 70 чыр­во­на­ар­мей­цаў, якія за­гі­ну­лі ў 1941 го­дзе, і асо­бы ча­ты­рох з іх уда­ло­ся ўста­на­віць. Спа­дзя­ю­ся, што сё­ле­та дзя­ку­ю­чы по­шу­ка­вым ра­бо­там у Грод­не, у Аст­ра­вец­кім, Сло­нім­скім, Смар­гон­скім, Ка­рэ­ліц­кім ра­ё­нах з не­быц­ця вер­нуц­ца і ін­шыя ім­ёны.

Да­рэ­чы, звяр­та­ю­ся з прось­бай да чы­та­чоў «Звяз­ды», асаб­лі­ва з Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ё­на. У Гро­дзен­скі аб­лас­ны ва­ен­ны ка­мі­са­ры­ят прый­шоў ліст з Санкт-Пе­цяр­бур­га ад Ула­дзі­мі­ра Гры­нё­ва, які спра­буе да­ве­дац­ца аб мес­цы па­ха­ван­ня сва­я­ка яго сяб­роў, бай­ца пар­ты­зан­ска­га атра­да Іва­на Га­ла­ві­на, каб уве­ка­ве­чыць яго па­мяць. Вось што вя­до­ма на ця­пе­раш­ні час.

Іван Ры­го­ра­віч Га­ла­він за­кон­чыў ша­фёр­скія кур­сы ў Ва­ро­не­жы. Пе­рад са­май вай­ной пры­ехаў, ве­ра­год­на, воль­на­на­ём­ным на та­га­час­ную тэ­ры­то­рыю За­ход­няй Бе­ла­ру­сі ў Су­вал­кі, дзе пра­ца­ваў ша­фё­рам на аэ­ра­дро­ме. По­тым для Іва­на — вай­на, па­лон, уцё­кі, збі­ран­не на мес­цах ба­ёў зброі, ства­рэн­не пад­поль­най гру­пы, якая на­па­да­ла на фа­шысц­кіх аку­пан­таў.

У са­ка­ві­ку 1942 го­да адзін з мяс­цо­вых жы­ха­роў вы­даў пар­ты­за­наў, гіт­ле­раў­цы іх акру­жы­лі, і за­вя­заў­ся бой. Га­ла­він пры­кры­ваў ады­ход асноў­най гру­пы, але быў па­ра­не­ны і ўзя­ты ў па­лон. Фа­шыс­ты скру­ці­лі яму ру­кі ка­лю­чым дро­там і па­вя­лі ў вёс­ку Мір, дзе пас­ля двух­дзён­на­га ка­та­ван­ня па­ве­сі­лі. Па­вод­ле ўспа­мі­наў ад­на­го з ба­я­вых та­ва­ры­шаў Іва­на Ры­го­ра­ві­ча, у 1948 го­дзе ён па­бы­ваў у Мі­ры і раз­маў­ляў са мно­гі­мі мяс­цо­вы­мі жы­ха­ра­мі, якія ба­чы­лі Га­ла­ві­на ў апош­нія хві­лі­ны яго жыц­ця: «Мне яны ка­за­лі, што Іван увесь час маў­чаў і ні­чо­га не ска­заў»…

У ра­ён­най кні­зе «Па­мяць» звес­так пра Іва­на Га­ла­ві­на, ад­на­го з пер­шых пад­поль­шчы­каў на тэ­ры­то­рыі Ка­рэ­ліц­ка­га ра­ё­на, ня­ма. Але ёсць, на­прык­лад, ін­фар­ма­цыя, што бе­зы­мен­ныя астан­кі бы­лі зной­дзе­ны ка­ля Мір­ска­га зам­ка і пад № 66–58 пе­ра­паха­ва­ны ў па­сёл­ку на вай­ско­вых мо­гіл­ках. Мо­жа, гэ­та астан­кі Іва­на Га­ла­ві­на? Ка­лі хтось­ці з мяс­цо­вых жы­ха­роў ве­дае ве­ра­год­нае мес­ца яго па­ха­ван­ня, прось­ба па­ве­да­міць у лю­бы ор­ган ва­ен­на­га ка­мі­са­ры­я­та ці ў рэ­дак­цыю га­зе­ты «Звяз­да».

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.