Вы тут

Цэны паступова адпусцяць


А жыць трэ­ба бу­дзе па срод­ках

У кра­і­не за­пла­на­ва­на па­этап­нае пры­няц­це зба­лан­са­ва­ных ра­шэн­няў па зняц­ці аб­ме­жа­ван­няў у цэ­на­вым рэ­гу­ля­ван­ні, як за­явіў учо­ра прэм'­ер-мі­ністр Анд­рэй Ка­бя­коў на па­ся­джэн­ні Са­ве­та Мі­ніст­раў, дзе аб­мяр­коў­ва­лі­ся вы­ні­кі са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны за 2014 год і ме­ры па зба­лан­са­ва­ным раз­віц­ці эка­но­мі­кі ў 2015-м.

Прэм'­ер-мі­ністр на­га­даў, што ў кан­цы 2014 го­да Бе­ла­русь су­тык­ну­ла­ся з сур'­ёз­ны­мі знеш­ні­мі вы­клі­ка­мі, якія бы­лі звя­за­ны ў пер­шую чар­гу са зні­жэн­нем су­свет­ных кош­таў на наф­ту, на экс­пар­ту­е­мыя наф­та­пра­дук­ты і з дэ­валь­ва­цы­яй ра­сій­ска­га руб­ля. Свой не­га­тыў­ны ўплыў ака­за­ла і эс­ка­ла­цыя ва­ен­на­га кан­флік­ту ва Укра­і­не. Анд­рэй Ка­бя­коў кан­ста­та­ваў, што ў вы­ні­ку ўрад і На­цы­я­наль­ны банк бы­лі вы­му­ша­ныя пай­сці на не­па­пу­ляр­ныя ме­ры ў сфе­ры цэ­на­во­га рэ­гу­ля­ван­ня і гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі для за­ха­ван­ня ста­біль­нас­ці ў эка­но­мі­цы і гра­мад­стве.

«Гэ­тыя ме­ры ады­гра­лі сваю ро­лю і па­сту­по­ва ад­мя­ня­юц­ца пры за­ха­ван­ні жорст­ка­га кант­ро­лю з бо­ку ўра­да і Нац­бан­ка», — ска­заў прэм'­ер-мі­ністр. Ён ад­зна­чыў, што ў вы­ні­ку пры­ня­тых мер на ва­лют­ным і дэ­па­зіт­ным рын­ках уста­ля­ва­ла­ся спа­кой­ная сі­ту­а­цыя. «Па­трэ­ба ў ва­лю­це на бір­жы за­да­валь­ня­ец­ца цал­кам, ад­кла­дзе­ны по­пыт на ва­лю­ту ад­сут­ні­чае, аб­мен­ні­кі пра­цу­юць у штат­ным рэ­жы­ме», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік ура­да.

Яшчэ ад­ной тэ­май па­ся­джэн­ня стаў аб'­ём крэ­ды­та­ван­ня з дзярж­падт­рым­кай пра­грам і ме­ра­пры­ем­стваў. Агуль­ны аб'­ём та­ко­га фі­нан­са­ван­ня ў 2015 го­дзе зні­жа­ны на 25,5 трлн руб­лёў да 44,2 трлн. Пры гэ­тым бу­дуць да­бу­да­ва­ныя ўсе аб'­ек­ты з га­тоў­нас­цю не мен­шай за 80%, што да­зво­ліць за­вяр­шыць клю­ча­выя ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты. Ска­рэк­та­ва­на і ўне­се­на на ўзгад­нен­не Прэ­зі­дэн­ту дзяр­жаў­ная ін­вес­ты­цый­ная пра­гра­ма. Аб'­ём фі­нан­са­ван­ня па ёй пра­па­ну­ец­ца ап­ты­мі­за­ваць на 40% у па­раў­на­нні з 2014 го­дам, як за­явіў прэм'­ер-мі­ністр.

Пры гэ­тым, рас­пра­цоў­ва­ю­чы пра­гра­му дзей­нас­ці на 2015 год, урад пра­ана­лі­за­ваў не­каль­кі сцэ­на­ры­яў раз­віц­ця, зы­хо­дзя­чы з сі­ту­а­цыі ў све­це. Пра­ве­дзе­ны кан­суль­та­цыі з парт­нё­ра­мі Бе­ла­ру­сі па Мыт­ным са­ю­зе, вы­пра­ца­ва­ны ад­па­вед­ныя ме­ры па кож­ным сцэ­на­рыі. «Ад­нак не­за­леж­на ад та­го, які сцэ­на­рый бу­дзе мець мес­ца ў жыц­ці, яго рэа­лі­за­цыя не­маг­чы­мая без вы­ка­нан­ня дзвюх асноў­ных умоў: жыць трэ­ба па срод­ках і эфек­тыў­насць ра­бо­ты ай­чын­ных прад­пры­ем­стваў па­він­на быць іс­тот­на па­вя­лі­ча­на. І гэ­та сён­ня не прос­та ло­зун­гі», — пад­крэс­ліў Анд­рэй Ка­бя­коў. А ўво­гу­ле, як па­ве­да­міў на­мес­нік мі­ніст­ра эка­но­мі­кі Аляк­сандр За­ба­роў­скі, пра­гра­ма дзей­нас­ці бе­ла­рус­ка­га ўра­да пра­па­нуе гнут­кія ме­ры рэ­ага­ван­ня эка­но­мі­кі на знеш­нія вы­клі­кі.

Ад­нак вар­та па­мя­таць, што ў 2014 го­дзе не бы­ла вы­ка­на­на боль­шасць най­важ­ней­шых па­ра­мет­раў пра­гно­зу са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі. Не­да­стат­ко­ва зда­валь­ня­ю­ча пра­ца­ва­лі мі­ніс­тэр­ствы і абл­вы­кан­ка­мы. Тэмп рос­ту ВУП склаў 101,6% пры пра­гно­зе 103,3%. Ра­зам з тым у мі­ну­лым го­дзе ўда­ло­ся за­ха­ваць рост вы­твор­час­ці ў пра­мыс­ло­вас­ці (на 1,9%) і сель­скай гас­па­дар­цы (на 3,1%). У 2014 го­дзе бы­ло ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю ка­ля 2,4 тыс. кв.м жыл­ля з дзяр­жаў­най пад­трым­кай.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.