Вы тут

Скарбонка армейскіх успамінаў


Дзе вай­скоў­цы за­хоў­ва­юць па­мяць пра служ­бу?

Шка­да, але ін­фар­ма­цыя ў на­шай па­мя­ці мае ад­ну дрэн­ную асаб­лі­васць. Яна сці­ра­ец­ца, як файл з флэш­кі. І ты пас­ля доў­га-доў­га ро­біш раз­на­стай­ныя ма­ні­пу­ля­цыі, каб ад­на­віць каш­тоў­ныя звест­кі. У свой час ва­ен­на­слу­жа­чыя пе­рад зваль­нен­нем пры­ду­ма­лі ства­раць спе­цы­яль­ныя аль­бо­мы, ад­мет­ныя скар­бон­кі ўспа­мі­наў, на ста­рон­ках якіх ха­ва­ец­ца ле­та­піс са­праўд­на­га ар­мей­ска­га жыц­ця. І ка­лі ты ма­еш та­кі на хат­няй па­лі­чцы, зу­сім не вар­та на­пруж­вац­ца, каб уз­га­даць па­трэб­ную па­дзею са служ­бы ў вой­ску. Мож­на прос­та ад­гар­нуць пер­шыя ста­рон­кі, сха­ва­ныя за каль­кай, і ад­ра­зу з усмеш­кай ці без яе па­глы­біц­ца ў та­га­час­нае жыц­цё, у чар­го­вы раз за­ду­мац­ца пра тое, як лёс рас­кі­даў па све­це тва­іх ба­я­вых сяб­роў... Пры­зна­ю­ся, на­па­чат­ку ха­це­ла­ся на­пі­саць адзін ар­ты­кул аб ар­мей­скіх аль­бо­мах, але пас­ля зра­зу­меў, што гэ­ту тэ­му мож­на зра­біць па­ста­ян­най руб­ры­кай. Даць маг­чы­масць ці­ка­вым асо­бам рас­ка­заць пра служ­бу, па­дзя­ліц­ца сва­і­мі гіс­то­ры­я­мі, ванд­ру­ю­чы па ста­рон­ках сал­дац­кіх фо­та­ле­та­пі­саў. А па­чаць ха­це­ла­ся з та­го, што паў­плы­ва­ла на маё ра­шэн­не за­няц­ца гэ­тай тэ­май, — з баць­коў­ска­га чыр­во­на­га ар­мей­ска­га аль­бо­ма.

18-38

Шэсць паль­цаў і рус­кі мядз­ведзь

—Ра­біць па­доб­ныя аль­бо­мы ў наш час бы­ло над­та мод­ным, — уз­гад­вае Сяр­гей Шчы­ры, які пра­хо­дзіў во­ін­скую служ­бу ў Ан­самб­лі пес­ні і тан­ца 2‑й гвар­дзей­скай тан­ка­вай ар­міі ў Гер­ман­скай Дэ­ма­кра­тыч­най Рэс­пуб­лі­цы. — І я не ве­даю тых, хто б не меў та­кую рэч. Яны звы­чай­на вы­раб­ля­лі­ся ў апош­нім пе­ры­я­дзе служ­бы за не­каль­кі ме­ся­цаў да «дзем­бе­ля». Асноў­ную част­ку аль­бо­маў скла­да­лі фо­та­здым­кі, паш­тоў­кі, ма­люн­кі сцэ­нак з сал­дац­ка­га жыц­ця і шар­жы. Фо­та мы ра­бі­лі на агуль­ную плё­нач­ную фо­та­ка­ме­ру, а сам аль­бом, на­бы­ты ў сал­дац­кай кра­ме, аздаб­ляў мас­так ан­самб­ля. Мне, на­прык­лад, на пер­шай ста­рон­цы ён на­ма­ля­ваў вя­лі­кі скры­піч­ны ключ і но­ты, а ас­тат­нія ад­люст­роў­ва­лі ўсё, што толь­кі мож­на. На апош­няй ста­рон­цы ад­на­го аль­бо­ма я ўба­чыў кар­ту ГДР, якая ча­мусь­ці мя­жуе не з Поль­шчай, а ад­ра­зу з Са­юзам. Уда­ле­чы­ню, на Маск­ву, бя­гуць ва­го­ны з «дзем­бе­ля­мі», а ка­ля Гер­ма­ніі ся­дзіць вя­лі­кі рус­кі мядз­ведзь і за­вяз­вае на ву­зел рэй­кі, маў­ляў, бы­вай, ГДР, я больш сю­ды ні­ко­лі не вяр­ну­ся.

Але не мен­шым пос­пе­хам ка­рыс­таў­ся рос­піс «дзем­бель­ска­га» ча­ма­да­на. Ва­ен­на­слу­жа­чыя асаб­лі­ва лю­бі­лі ля­піць на сваю па­кла­жу пе­ра­вад­ныя кар­цін­кі з вы­ява­мі ня­мец­кіх пры­га­жунь, пі­саць ла­цін­скі­мі лі­та­ра­мі DDR і USSR. Акра­мя та­го пе­рад зваль­нен­нем кож­ны ха­цеў вы­гля­даць ахай­на, пры­го­жа. Дзе­ля гэ­та­га мно­гія імк­ну­лі­ся пры­та­ліць шы­нель, на­ча­саць яго для пыш­нас­ці ме­та­ліч­най шчот­кай, на­біць аб­ца­сы на бо­тах, па­ве­сіць ак­сель­бан­ты (іх вы­раб­ля­лі са стро­паў па­ра­шу­таў), вы­гнуць спраж­ку. Нех­та на­ват умуд­раў­ся зда­быць са­бе но­вую фор­му. Праў­да, ка­лі ва­ен­на­слу­жа­чы трап­ляў на пе­ра­сыль­ны пункт, уся пры­га­жосць, якая каш­та­ва­ла мно­гіх ме­ся­цаў пра­цы, во­ка­мгнен­на здзі­ра­ла­ся, ір­ва­ла­ся і зні­шча­ла­ся. Вай­ско­вы ста­тут па­доб­на­га не да­зва­ляў.

Да­рэ­чы, на­ша­га мас­та­ка ста­ра­слу­жа­чыя лі­та­раль­на за­дзяўб­лі сва­і­мі мас­тац­кі­мі прось­ба­мі. Ні­ко­га не хва­ля­ва­ла, што ча­су на гэ­та ня­ма. Пра­цуй уна­чы, але ўсё па­він­на быць зроб­ле­на ў па­трэб­ны час. У вы­ні­ку ён вы­ра­шыў пры­кі­нуц­ца не­ра­зум­ным і на­ма­ля­ваў ад­на­му «дзе­ду» ў аль­бо­ме шэсць паль­цаў. Свай­го ён, вя­до­ма, да­сяг­нуў, ад­нак на­га­няй атры­маў так­са­ма доб­ры.

Ад Маг­дэ­бур­га да Рос­та­ка

—Я імк­нуў­ся кож­ны фо­та­зды­мак у аль­бо­ме су­ад­но­сіць з пры­ма­ца­ва­най па­блі­зу вы­явай го­ра­да, дзе мы вы­сту­па­лі з кан­цэр­та­мі, — ка­жа су­раз­моў­ца і па­каз­вае ста­рон­кі, за­поў­не­ныя рэ­парт­аж­ны­мі здым­ка­мі і вы­раз­ка­мі з паш­то­вак. — Мы бы­лі адзі­най час­цю, якая для на­шай ар­міі плат­ны­мі вы­ступ­лен­нямі рэ­аль­на за­раб­ля­ла гро­шы. Вы­сту­па­лі — паў­сюль. У сал­дац­кіх клу­бах, на па­лі­го­нах пе­рад ва­ен­на­слу­жа­чы­мі Групы Савецкіх войск у Германіі, пе­рад ня­мец­кі­мі гле­да­ча­мі, на­прык­лад, са зна­ка­мі­тым ба­ле­там з бер­лін­ска­га Фрыд­рыхш­тадт­па­лас­та, які шмат па­каз­ва­лі па тэ­ле­ба­чан­ні. На­ват ігра­лі ў Рос­та­ку на свя­це га­зе­ты «Ostsee-Zeіtung». Ме­на­ві­та та­ды я ўпер­шы­ню па­чуў «Бер­люк» і «Ка­рат», вя­до­мыя рок-гур­ты з Ус­ход­няй Гер­ма­ніі.

Да са­вец­кіх ва­ен­на­слу­жа­чых у ГДР ста­ві­лі­ся па-роз­на­му. Мно­гія сва­і­мі дзе­ян­ня­мі дыс­крэ­ды­та­ва­лі вай­скоў­цаў у ва­чах ту­тэй­шых жы­ха­роў. Ад­нак бы­ло ся­род мяс­цо­вых і шмат ка­му­ніс­таў. Мы ад­ной­чы вы­сту­па­лі ў рос­тац­кім па­ра­ход­стве. Пе­рад кан­цэр­там наш на­чаль­нік пра­вёў з на­мі дэ­та­лё­вую ідэа­ла­гіч­ную раз­мо­ву, ка­заў, што кож­ны па­ві­нен за­хоў­ваць го­нар са­вец­ка­га сал­да­та і ні­я­ка­га спірт­но­га не ўжы­ваць. А нам, хлоп­цам, якія тра­пі­лі сю­ды слу­жыць, над­та кар­це­ла па­каш­та­ваць са­праўд­на­га ня­мец­ка­га пі­ва. Але пас­ля та­ко­га ма­на­ло­гу ўся на­дзея знік­ла. Ад­нак на бан­ке­це сло­ва ўзяў боц­ман, фор­му яко­га ўпры­гож­ва­лі са­вец­кія ва­ен­ныя ме­да­лі. Ён вель­мі доў­га неш­та ка­заў і на­пры­кан­цы да­даў са­мае іс­тот­нае: «Я ха­чу, каб за гер­ма­на-са­вец­кае сяб­роў­ства вы­пі­лі і сал­да­ты!» Праз хві­лі­ну з'я­ві­лі­ся афі­цы­янт­кі з пад­но­са­мі, на якіх у кі­ліш­ках ка­лы­хаў­ся шнапс. Пі­лі, усмі­ха­лі­ся і ўзгад­ва­лі па­ву­чан­не на­ша­га кі­раў­ні­ка ан­самб­ля.

А вось ін­шым ра­зам зда­рыў­ся яшчэ адзін ці­ка­вы ін­цы­дэнт. Мы не­як вы­сту­па­лі ў ня­мец­кім са­на­то­рыі, і пад­час вы­ка­нан­ня пес­ні пра Ста­лін­град з мес­ца ўзняў­ся ста­ры з кі­ёч­кам, які, на­пэў­на, пад­час вай­ны апы­нуў­ся ў па­ло­не на ўзбя­рэж­жы Вол­гі.

Мы таксама гля­дзе­лі ўпо­тай тэ­ле­ба­чан­не За­ход­няй Гер­ма­ніі. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му ра­зу­ме­лі, што са­вец­кія вай­скоў­цы ў Аф­га­ні­ста­не са­праў­ды ва­ю­юць і ся­род на­шых су­ай­чын­ні­каў ёсць па­лон­ныя, за­гі­ну­лыя. Пра гэ­та пра­гра­ма «Вре­мя» нам не рас­каз­ва­ла. Але што ка­заць пра да­лё­кі Аф­га­ні­стан, ка­лі пе­рад на­шы­мі ка­зар­ма­мі не­каль­кі тыд­няў у ба­я­вой га­тоў­нас­ці ста­я­лі ка­лоны бра­ня­тэх­ні­кі, якія ча­ка­лі за­ка­зу іс­ці на Поль­шчу, дзе на­бі­раў па­пу­ляр­насць праф­са­юз «Са­лі­дар­насць», вы­бух­ну­лі ан­ты­ка­му­ніс­тыч­ныя пра­тэс­ты. На шчас­це, у той мо­мант па­лі­ты­кі пры­ня­лі пра­віль­нае ра­шэн­не і тэх­ні­ка ў бок Поль­шчы не ру­шы­ла.

Да­рэ­чы, з Са­вец­ка­га Са­ю­за да нас час­та пры­яз­джа­лі вы­сту­паць вя­до­мыя эст­рад­ныя вы­ка­наў­цы. Так я па­чуў ужо доб­ра вя­до­ма­га Іо­сі­фа Каб­зо­на і яшчэ ма­ла зна­ё­мую Над­зею Баб­кі­ну. Пры гэ­тым спе­цы­яль­ная дош­ка ў ле­нін­скім па­коі ўсім па­ве­дам­ля­ла, што «ў на­шым ан­самб­лі па­чы­наў свой твор­чы шлях Леў Ва­ляр'­я­на­віч Ле­шчан­ка, за­слу­жа­ны ар­тыст РСФСР».

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.