Вы тут

Мой абавязак — ведаць!


Чым да­лей ад нас па­дзеі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, тым час­цей мы па­він­ны га­ва­рыць пра ве­ліч та­го подз­ві­гу, які здзейс­ні­лі на­шы дзя­ды і пра­дзе­ды. Са збро­яй у ру­ках яны ад­стой­ва­лі сва­бо­ду на­шай кра­і­ны, мно­гія з іх за­гі­ну­лі, але здо­ле­лі пе­ра­маг­чы і па­да­ра­ваць нам мір­нае жыц­цё. У са­мае пек­ла вай­ны тра­піў і мой пра­дзед — Эду­ард Мац­ве­е­віч Па­тэй­ка. Я на­заўж­ды за­пом­ніў гіс­то­рыю, якую рас­каз­ваў мне мой про­дак-ве­тэ­ран.

«У 1944‑м, пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, нам пры­нес­лі па­вест­кі — на вай­ну. У той дзень іх атры­ма­лі не­каль­кі ча­ла­век з на­шай вёс­кі. Аж­но тры прый­шлі ў на­шу ха­ту… На вай­ну, акра­мя мя­не, пры­зы­ва­лі­ся два ста­рэй­шыя бра­ты: Ста­ні­слаў і Іван.

Вось толь­кі спаз­наць зва­рот­ны шлях па­шчас­ці­ла не ўсім ад­на­вяс­коў­цам. На­веч­на за­стаў­ся пад Бер­лі­нам Юзаф Па­тэй­ка, за­гі­нуў су­сед Фран­ці­шак Ку­ры­ла. Але та­ды, у да­ро­зе, пра гэ­та не га­ва­ры­лі. Тры­ма­лі фа­сон: жар­та­ва­лі, ра­бі­лі вы­гляд, што не страш­на.

З Гу­да­гая нас цяг­ні­ком за­вез­лі ў Ма­ла­дзеч­на, да­лей іш­лі пеш­шу. Усе мы тра­пі­лі ў адзін полк Поль­скай ар­міі. Мае бра­ты — у пер­шы ба­таль­ён, я — у дру­гі. Тра­піў у пя­хо­ту — ца­ры­цу па­лёў. Ла­гер раз­бі­лі ў ле­се, зла­дзі­лі там на ско­рую ру­ку зям­лян­кі — вось і ўсе ка­зар­мы. На пра­ця­гу двух тыд­няў нас ву­чы­лі стра­ляць, акоп­вац­ца, га­ня­лі бя­гом па ле­се — і ша­гам марш на фронт!

Вай­на для нас па­ча­ла­ся з поль­ска­га го­ра­да Ту­рэк. А ба­я­вое хры­шчэн­не атры­ма­лі пры фар­сі­ра­ван­ні ра­кі Нэй­се. Мы іш­лі на го­рад Зга­жэ­лец. А фа­шыст, як га­дзі­на, якой на­сту­пі­лі на хвост, джа­ліў з апош­ніх сіл. Са­ма­лё­ты, ар­ты­ле­рыя, тан­кі — усё вы­вяр­га­ла агонь, пля­ва­ла­ся смер­цю. Жу­дас­нае гэ­та ві­до­ві­шча — не­аб­стра­ля­ныя, бяз­ву­сыя сал­да­ці­кі, што бры­дуць — ва­ды пад па­хі — на­су­страч су­цэль­най сця­не агню. Ге­рой­ства? Не, нас вя­ло не ге­рой­ства, тут ін­шае. Прос­та рэ­аль­насць як бы страч­ва­ла­ся. Кож­ны ве­даў ад­но: ён му­сіць да­брац­ца да про­ці­лег­ла­га бе­ра­га. І ішоў. Па­куль мог. Па­куль быў жы­вы. А Нэй­се чыр­ва­не­ла ад кры­ві, ска­ка­ла, як гор­ная ра­ка, па це­лах за­бі­тых бай­цоў. Бой цяг­нуў­ся да ве­ча­ра. За­гі­ну­ла шмат. Але хто ж та­ды лі­чыў гэ­тыя стра­ты аса­біс­та­га скла­ду? Бы­ла ад­на за­да­ча — на­пе­рад!

Я не раз ду­маў, што да­па­маг­ло мне за­стац­ца ў жы­вых? По­бач жа гі­ну­лі во­пыт­ныя бай­цы, якія іш­лі па вай­не ўжо не­каль­кі га­доў. Мо­жа, сля­пая ўда­ча? Мо­жа, шкап­ле­рык, які на раз­ві­тан­не кож­на­му з нас на­дзе­ла на шыю ма­ці? Або яе га­ра­чая ма­літ­ва? І мая ма­літ­ва так­са­ма… У поль­скай ар­міі ма­літ­ва не за­ба­ра­ня­ла­ся. На­ад­ва­рот, у кож­ны пал­ку быў свой свя­тар.

Якія га­ра­ды бра­лі? Роз­ныя. Хі­ба іх пры­пом­ніш усе… Тым больш наз­вы ня­мец­кія, за­ка­вы­рыс­тыя. Буй­ныя га­ра­ды, без­умоў­на, не за­бы­ва­юц­ца. Дрэз­дэн бра­лі. Да са­ма­га Бер­лі­на дай­шлі! Нем­цам ва­я­ва­ла­ся лац­вей — яны ады­хо­дзі­лі на га­то­вае, усю­ды іх ча­ка­лі па­пя­рэд­не вы­ка­па­ныя, аку­рат­ныя ако­пы. Мы ж на­сту­па­лі, та­му па­він­ны бы­лі ака­пац­ца ў вы­пад­ку па­трэ­бы за лі­ча­ныя хві­лі­ны.

Кух­ня? Як жа, за­хо­дзі­ла. 100 гра­маў хле­ба, ка­ша, ча­сам — на­ват суп (буль­ба з ва­дой, кры­ху пры­сква­ра­най). Але ў пры­маў­ку: «Вай­на — вай­ной, а кух­ня — па рас­кла­дзе» моц­на ве­рыць не раю. Уся­ляк на вай­не пры­хо­дзі­ла­ся. Пры­нам­сі, га­ла­доў­ка на пра­ця­гу 2–3 дзён — зу­сім не рэд­касць.

А ў Рэйх­стаг я так і не тра­піў. На под­сту­пах да Бер­лі­на мя­не па­ра­ні­лі мі­на­мёт­ным аскол­кам. Ка­ва­ла­чак ме­та­лу так і за­стаў­ся ў пля­чы, быц­цам па­да­ру­нак ад цёт­кі Вай­ны. Я та­ды ме­сяц пра­ва­ляў­ся на баль­ніч­ным лож­ку. Так што вай­ну за­кон­чы­лі без мя­не. Не ска­жу, што асаб­лі­ва рваў­ся ў бой: чым блі­жэй ка­нец вай­ны, тым страш­ней за­гі­нуць. Але пэў­ная пры­красць усё ж бы­ла. Як гэ­та фі­наль­ную кроп­ку па­ста­вяць без мя­не?

Ха­ця кан­чат­ко­ва зра­зу­меў, што вай­не ка­нец, яшчэ не ско­ра. Мае бра­ты вяр­ну­лі­ся да­до­му амаль ад­ра­зу ж, а мне да­вя­ло­ся да­служ­ваць тэр­мі­но­вую. Так што на баць­коў­скі па­рог я сту­піў у са­мым кан­цы снеж­ня. Як­раз на Ка­ля­ды. Род­ныя га­та­ва­лі куц­цю, а тут — я. Сеў ра­зам з усі­мі за стол, пе­ра­ла­маў аплат­ку — і толь­кі тут зра­зу­меў: усё, ка­нец, ад­ва­я­ваў.

І ве­да­е­це, ста­ла ча­мусь­ці не­як сум­на­ва­та. Так, вай­на — гэ­та жу­дас­на, гэ­та агонь, бруд, смерць. Але іс­нуе на вай­не най­вы­шэй­шае муж­чын­скае бра­тэр­ства, яко­га ні­ко­лі не су­стрэць у мір­ным жыц­ці.

…Ажа­ніў­ся. На­ра­дзі­лі­ся дзе­ці. Пра­ца­ваў бры­га­дзі­рам, ста­ля­ром. Па­бу­да­ваў ха­ту, пад­няў дзя­цей. Усё, як ва ўсіх. Мір­нае жыц­цё ад­ноль­ка­вае ў ты­ся­чы лю­дзей. А вай­на? Не, яна ча­сам яшчэ вяр­та­ец­ца да мя­не ў снах. Але з кож­ным го­дам усё ра­дзей. І дзя­куй Бо­гу…»

Вя­лі­кая Ай­чын­ная вай­на… З гэ­тай ду­шэў­най ра­най, з гэ­тым бо­лем пра­жыў усё жыц­цё мой пра­дзед. Ён быў ча­ла­ве­кам вель­мі муд­рым, доб­рым, сар­дэч­ным. Але са­мае га­лоў­нае, для мя­не ён быў ге­ро­ем. За­ста­ец­ца ім і сён­ня.

Яў­ген ТА­МА­ШЭ­ВІЧ,

Аст­ра­вец­кі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.