Вы тут

Я ў лётчыкі пайшоў бы!


Сён­ня мы ад­пра­ві­лі­ся ў Ма­чу­лі­шчы — у 50‑ю зме­ша­ную авія­цый­ную ба­зу. Ту­ды, дзе ў цэнт­ры ва­ен­на-транс­парт­най авія­цыі ня­суць служ­бу сот­ні лёт­чы­каў і авія­тэх­ні­каў. Тра­піць сю­ды — ма­ра кож­на­га юна­ка, для яко­га «пер­шай спра­вай са­ма­лё­ты…»

Безимени-1

Як ака­за­ла­ся, та­кія ма­ры не толь­кі ў ма­ла­дых хлоп­цаў. Кам­па­нію мін­скім школь­ні­кам скла­лі ды­рэк­тар 122‑й шко­лы Ве­ра­ні­ка Са­біч, яе на­мес­нік па вы­ха­ваў­чай ра­бо­це Свят­ла­на Ка­на­пац­кая і кі­раў­нік цэнт­ра да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі Са­вец­ка­га ра­ё­на Ві­тольд Ка­ля­коў. Су­пра­ва­джаць нас па во­ін­скай час­ці ўзяў­ся на­мес­нік ка­ман­дзі­ра ба­таль­ё­на тэх­ніч­на­га за­бес­пя­чэн­ня па ідэа­ла­гіч­най ра­бо­це ка­пі­тан Аляк­сандр Вер­ні­коў­скі. Зна­ём­це­ся, га­лоў­ныя ге­роі пуб­лі­ка­цыі — адзі­нац­ца­ці­клас­нік ся­рэд­няй шко­лы № 28 Ула­дзі­слаў Лу­ка­шо­нак, які збі­ра­ец­ца па­сту­паць на авія­цый­ны фа­куль­тэт Ва­ен­най ака­дэ­міі, і Яра­слаў Скап­цоў, ву­чань 10 кла­са 122‑й шко­лы.

У са­ма­лё­це-му­зеі

Наш ад­кры­ты ўрок па­чаў­ся з на­вед­ван­ня му­зея. Са­ма­лё­та-му­зея — бы­ло б дзіў­на ўба­чыць ін­шы на тэ­ры­то­рыі ле­ген­дар­най авія­ба­зы. Тут, у са­ло­не са­ма­лё­та «Ан‑26», раз­мяс­ці­ла­ся экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная во­і­нам-ін­тэр­на­цы­яна­ліс­там, якія ва­я­ва­лі ў Аф­га­ні­ста­не. Усе яны ў роз­ны час пра­хо­дзі­лі служ­бу тут, у 50‑м асоб­ным зме­ша­ным авія­цый­ным пал­ку — ме­на­ві­та так да 1994 го­да на­зы­ва­ла­ся во­ін­скае пад­раз­дзя­лен­не.

—Му­зей ства­ра­лі сва­і­мі ру­ка­мі, ад­кры­ва­лі яго лі­та­раль­на ўсім све­там, — па­чаў эк­скур­сію ка­пі­тан Вер­ні­коў­скі. — Рэ­чы, прад­стаў­ле­ныя ў экс­па­зі­цыі, пры­но­сі­лі са­мі ўдзель­ні­кі вай­ны ў Аф­га­ні­ста­не. Як, на­прык­лад, за­слу­жа­ны ве­тэ­ран Уз­бро­е­ных Сіл пал­коў­нік Ра­га­чоў, які сён­ня пра­цяг­вае нес­ці служ­бу на па­са­дзе на­мес­ні­ка ка­ман­дзі­ра авія­ба­зы.

У пе­ры­яд вя­дзен­ня ба­я­вых дзе­ян­няў у Аф­га­ні­ста­не за­гі­ну­лі 132 ва­ен­на­слу­жа­чыя пал­ка. За га­ды ўзбро­е­на­га кан­флік­ту шэсць афі­цэ­раў час­ці ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за. Пра іх лё­сы мы да­ве­да­лі­ся са стэн­даў, як і кры­ху пра ін­шых, чые рэ­чы вы­гля­да­лі з‑пад шкла: ва­ен­ная фор­ма тых ча­соў, кар­ты, га­лаў­ныя ўбо­ры…

—Пра тую вай­ну, на жаль, мы ве­да­ем ня­шмат, — га­во­рыць Яра­слаў. — У пад­руч­ні­ках па гіс­то­рыі ёй пры­све­ча­на ўся­го не­каль­кі аб­за­цаў. Пра Аф­га­ні­стан ве­даю больш са слоў баць­кі, сяб­ры яко­га так­са­ма ўдзель­ні­ча­лі ў той вай­не.

—Пра­гра­май вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты пра­ду­гле­джа­на пэў­ная коль­касць ме­ра­пры­ем­стваў, якія да­зва­ля­юць зна­ё­міць дзя­цей з во­і­на­мі-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­та­мі, удзель­ні­чаць ім у што­га­до­вым мі­тын­гу-рэ­кві­е­ме на Вост­ра­ве слёз у Мін­ску, — не па­га­джа­ец­ца ды­рэк­тар 122‑й ся­рэд­няй шко­лы. — Маг­чы­ма, пэў­ныя да­ты і па­дзеі гэ­тай вай­ны ім не­вя­до­мыя, але тое, што гэ­та бы­ло ў гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны і на­шых вай­скоў­цаў, яны доб­ра па­мя­та­юць.

Та­кая ж па­зі­цыя і ў кі­раў­ні­ка цэнт­ра да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі Ві­толь­да Ка­ля­ко­ва. «На за­ня­тках юна­кі вы­ву­ча­юць гіс­то­рыю подз­ві­гаў бе­ла­ру­саў і ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, і ў мір­ны час, — па­цвяр­джае афі­цэр за­па­су. — Мо­ладзь па­він­на ве­даць, з ча­го ўсё па­ча­ло­ся, ча­му на­шы су­ай­чын­ні­кі вы­кон­ва­лі ін­тэр­на­цы­я­наль­ны аба­вя­зак і ча­му гэ­та бы­ла ўсё-та­кі на­ша вай­на».

Поў­ныя ўра­жан­няў, вы­хо­дзім з са­ма­лё­та-му­зея. На­кі­роў­ва­ем­ся ў ка­зар­му, дзе жы­вуць сал­да­ты тэр­мі­но­вай служ­бы. Па­куль ідзём, Ула­дзі­слаў рас­каз­вае, што лю­боў да авія­цыі ў яго з дзя­цін­ства. Най­леп­шы­мі цац­ка­мі заў­сё­ды бы­лі вер­та­лё­ці­кі і са­ма­лё­ці­кі, а ўлю­бё­ны­мі філь­ма­мі — вя­до­ма, пра авія­цыю.

У гос­ці да сал­да­та

Па­гля­дзець, як жы­вуць вай­скоў­цы тэр­мі­но­вай служ­бы, вы­ра­шы­лі не­вы­пад­ко­ва. Ка­лі юна­кі па­сту­пяць у Ва­ен­ную ака­дэ­мію, іх так­са­ма ча­кае ка­зар­мен­нае ста­но­ві­шча. Ка­лі ёсць та­кая маг­чы­масць, то ча­му б не па­зна­ё­міц­ца з ім за­га­дзя?

—Тут па­ра­дак леп­шы, чым у мя­не ў ква­тэ­ры, — ска­заў як ад­рэ­заў Яра­слаў.

Са­праў­ды, аку­рат­на за­сла­ныя лож­кі, чыс­ці­ня і ўтуль­насць па­мяш­кан­ня не маг­лі не ўра­зіць. «Мне да­во­дзі­ла­ся жыць у па­доб­ным мес­цы, — пе­ра­ры­вае ці­шы­ню Улад. — Пры­клад­на два га­ды та­му я са шко­лай ез­дзіў у ва­ен­ны ла­гер. Бы­ло да­во­лі ці­ка­ва, мне спа­да­ба­ла­ся. Праў­да, цяж­ка­ва­та бу­дзе пры­ста­са­вац­ца да вай­ско­вай дыс­цып­лі­ны, асаб­лі­ва да ран­ня­га пад'­ёму і поз­ня­га ад­бою».

Яра­сла­ва хва­люе ін­шае. Ня­гле­дзя­чы на тое, што ён да­во­лі ка­му­ні­ка­бель­ны хло­пец, за­во­дзіць зна­ём­ствы пер­шым яму скла­да­на. Пры­чым ён час­та бы­вае ў но­вых і вя­лі­кіх ка­лек­ты­вах: юнак зай­ма­ец­ца су­час­ны­мі тан­ца­мі. Ад­нак усё бы­вае ў пер­шы раз. «Ка­лі не прай­ду ме­ды­цын­скую ка­мі­сію, то, хут­чэй за ўсё, бу­ду па­сту­паць у лінг­віс­тыч­ны ўні­вер­сі­тэт», — раз­ва­жае та­ле­на­ві­ты хло­пец.

—А ка­лі я па ста­не зда­роўя не бу­ду па­ды­хо­дзіць для кі­ра­ван­ня лёт­ным транс­парт­ным срод­кам, — пе­ра­бі­вае яго Ула­дзі­слаў, — то ўсё роў­на ста­ну ва­ен­ным: бу­ду тэх­ніч­на аб­слу­гоў­ваць авія­цыю. Нех­та ж па­ві­нен Ра­дзі­му аба­ра­няць!

Лётныя май­стар-кла­сы

На та­кой па­зі­тыў­най но­це мы на­кі­ра­ва­лі­ся на аэ­ра­дром. Тут у ці­хі бяз­воб­лач­ны дзень бу­ша­ваў ве­цер: сён­ня як­раз бы­лі па­лё­ты. Нас су­стрэў ка­ман­дзір вер­та­лё­та «Мі-8» Вя­ча­слаў Рыч­коў, які з за­да­валь­нен­нем па­га­дзіў­ся па­зна­ё­міць нас з не­ка­то­ры­мі ві­да­мі ба­я­вой тэх­ні­кі.

Мы на бор­це транс­парт­на-ба­я­во­га са­ма­лё­та «Іл‑76». Не ве­даю, як усе ас­тат­нія, а я та­ко­га вя­лі­ка­га са­ма­лё­та не ба­чы­ла ні­ко­лі! «Бо­інг 777» у па­раў­на­нні з ім — са­ма­лё­цік.

—Суд­на пры­зна­ча­на для пі­ла­та­ван­ня гру­заў, ва­ен­най тэх­ні­кі, аса­бо­ва­га скла­ду як па­са­дач­ным, так і бес­па­са­дач­ным спо­са­бам, — рас­каз­вае па­моч­нік на­чаль­ні­ка тэх­ніч­на­га раз­лі­ку пад­рых­тоў­кі са­ма­лё­таў і авія­ру­хаў­ні­коў «Іл‑76» стар­шы лей­тэ­нант Анд­рэй Мі­ла­шэ­віч. — Гэ­та адзі­ны са­ма­лёт, які да­зва­ляе ажыц­цяў­ляць дэ­сан­та­ван­не ў ча­ты­ры па­то­кі. У вы­пад­ку пе­ра­во­зу аса­бо­ва­га скла­ду ёсць маг­чы­масць уста­ля­ваць дру­гі ярус крэс­лаў, так на­зва­ную дру­гую па­лу­бу. Уся­го на бор­це мож­на пе­ра­вез­ці да 225 ча­ла­век. Мак­сі­маль­ная ўзлёт­ная ва­га — 190 тон. Ру­ха­ец­ца са­ма­лёт з ся­рэд­няй хут­ка­сцю 750 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну.

Экі­паж «Іл‑76» скла­да­юць ка­ман­дзір ка­раб­ля, яго па­моч­нік, ста­р­шы борт­тэх­нік, борт­ра­дыст, борт­тэх­нік па авія­цый­на-дэ­сант­ным аб­ста­ля­ван­ні, штур­ман і бар­та­вы па­вет­ра­ны стра­лок. Апош­нія ў мір­ны час не ля­та­юць. Даў­жы­ня гру­за­вой ка­бі­ны са­ма­лё­та — 20 мет­раў. Каб уя­віць, мно­га гэ­та ці ма­ла; тут, на­прык­лад, мож­на раз­мяс­ціць два аў­та­ма­бі­лі «УАЗ», дзве БМП (ба­я­выя ма­шы­ны пя­хо­ты) або адзін танк.

—Ці змо­гуць лёт­чы­кі па­са­жыр­скіх са­ма­лё­таў кі­ра­ваць та­кой ма­хі­най? — ці­ка­віц­ца кі­раў­нік цэнт­ра да­пры­зыў­най пад­рых­тоў­кі.

—Ду­маю, што пе­ра­сес­ці з но­ва­га «Бо­ін­га» сю­ды лёт­чы­ку бу­дзе скла­да­на, — упэў­не­ны авія­тар. — Згод­на з апош­ні­мі тэн­дэн­цы­я­мі, у су­час­ных са­ма­лё­тах пра­ду­гле­джа­ны кноп­кі «ўзлёт» і «па­сад­ка». Ды і экі­паж там — толь­кі два ча­ла­ве­кі. Больш рэ­аль­на, ка­лі ва­ен­ны лёт­чык пе­ра­ся­дзе на гра­ма­дзян­скі «авія­лай­нер». У мя­не, на­прык­лад, ка­лі прый­шоў сю­ды са зні­шчаль­ні­ка «МіГ‑29», так­са­ма во­чы раз­бя­га­лі­ся ад вя­лі­кай коль­кас­ці пры­бо­раў. Па­ло­ха­лі і па­ме­ры са­ма­лё­та. Ака­за­ла­ся, што ва­гу бя­рэ на ся­бе гід­раў­ліч­ная сіс­тэ­ма. Та­му, каб пад­няць та­кую ма­хі­ну ў не­ба, лёт­чы­ку асаб­лі­вых на­ма­ган­няў пры­кла­даць не трэ­ба.

Мы ў ка­бі­не вер­та­лё­та «Мі-8». Юна­кі — за штур­ва­лам: адзін на мес­цы ка­ман­дзі­ра экі­па­жа, дру­гі — на крэс­ле лёт­чы­ка-штур­ма­на. «Ка­лі вы ста­не­це лёт­чы­ка­мі, ва­шай пер­ша­чар­го­вай за­да­чай ста­не вя­дзен­не вер­та­лё­та па марш­ру­це, — тлу­ма­чыць Вя­ча­слаў Рыч­коў. — Так­са­ма па­трэб­на бу­дзе пры­ля­цець на за­да­дзе­ны пункт на пля­цоў­цы, вый­сці на цэль у за­да­дзе­ны час».

Па­куль хлоп­цы атрым­лі­ва­лі свой пер­шы май­стар-клас па лёт­ным мас­тац­тве, мы раз­гля­да­лі са­ма­лё­ты і вер­та­лё­ты, якія адзін за ад­ным уз­ні­ма­лі­ся ў не­ба. На­зі­ра­лі і за тым, як яны рых­ту­юц­ца да па­лё­таў.

—Вер­та­лёт ба­чыў толь­кі ў дзя­цін­стве, га­доў пяць мне бы­ло, — поў­ны ўра­жан­няў, кры­чыць Яра­слаў, вы­хо­дзя­чы з ка­бі­ны вер­та­лё­та і імк­ну­чы­ся пе­ра­біць гул ло­пас­цяў. — Ён заў­сё­ды зда­ваў­ся мне мен­шым.

—Са­праў­ды, па­ме­ры ўраж­ва­юць! — пад­трым­лі­вае та­ва­ры­ша Улад. — А коль­кі там уся­рэ­дзі­не са­мых роз­ных пры­бо­раў! На лю­бым з вер­та­лё­таў ха­цеў бы па­ля­таць!

18-31

Мы — пі­ло­ты… вір­ту­аль­ныя

А па­куль «па­ля­та­ем» на трэ­на­жо­ры вер­та­лё­та «Мі-8», у якім мы толь­кі што бы­лі. На ім пі­ло­ты пра­хо­дзяць пад­рых­тоў­ку пе­рад па­лё­та­мі. Гэ­ты су­пер­су­час­ны трэ­на­жор са­бра­ны бе­ла­рус­кай кам­па­ні­яй па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі, аб­ста­ля­ва­ны кам­п'ю­та­ра­мі і пра­ек­та­ра­мі.

—Пра­цуе ён па на­ступ­най схе­ме, — уво­дзіць у курс спра­вы на­чаль­нік комп­лекс­на­га трэ­на­жо­ра ма­ёр Сяр­гей Пад­уз­дзі­каў. — Іс­нуе ма­тэ­ма­тыч­ная ма­дэль па­лё­таў, якая за­клад­ва­ец­ца ў кам­п'ю­тар­ную ба­зу. Тэх­ні­ка гэ­тую ма­тэ­ма­тыч­ную ма­дэль апра­цоў­вае і вы­дае па­ра­мет­ры, якія ідэн­ты­фі­ку­юц­ца на пры­бо­рах, што ад­люст­ра­ва­ны ў вы­гля­дзе дыс­пле­яў. Сю­ды ж трап­ля­юць сіг­на­лы з ру­чак кі­ра­ван­ня трэ­на­жо­рам, усе гэ­тыя да­ныя апра­цоў­ва­юц­ца, і атрым­лі­ва­ец­ца сам па­лёт. Да­дат­ко­ва пра­ду­гледж­ва­юц­ца ўмо­вы дрэн­най бач­нас­ці, нач­ны рэ­жым па­лё­ту. Эфект пры­сут­нас­ці ства­ра­ец­ца за кошт вы­явы. За па­лё­там на­зі­рае ін­струк­тар, пас­ля ча­го ро­біць вы­сно­вы, на­коль­кі дак­лад­на вы­ка­на­ныя тыя або ін­шыя за­да­чы вір­ту­аль­на­га пі­ло­та.

На мес­ца асноў­на­га пі­ло­та сеў наш су­пра­ва­джаль­нік — ка­ман­дзір вер­та­лё­та Вя­ча­слаў Рыч­коў. Штур­вал дру­го­га лёт­чы­ка экі­па­жа пе­ра­хо­дзіў ад Ула­дзі­сла­ва да Яра­сла­ва і на­ад­ва­рот. Праз не­каль­кі хві­лін бу­ду­чых лёт­чы­каў ад­туль бы­ло не вы­цяг­нуць. Як пас­ля і мя­не. Лепш за лю­бую кам­п'ю­тар­ную гуль­ню трэ­на­жор аку­нуў у вір­ту­аль­ны свет, вель­мі на­блі­жа­ны да рэ­аль­нас­ці, дзе я бы­ла па­моч­ні­кам ка­ман­дзі­ра экі­па­жа. Мы ўзля­та­лі і ра­бі­лі па­сад­ку, ля­це­лі зу­сім ніз­ка над зям­лёй і пад­ні­ма­лі­ся вы­шэй аб­ло­каў, мя­ня­лі курс ру­ху і на­ват па­да­лі… Але вы­жы­лі: у гэ­тым пе­ра­ва­га вір­ту­аль­на­га све­ту.

«На­ля­таў­шы­ся», усе моц­на за­ха­це­лі ес­ці. І ху­цень­ка на­кі­ра­ва­лі­ся ў ста­лоў­ку. Вай­ско­вае «служ­ба служ­бай, а абед па рас­кла­дзе» ўзя­ло сваё. На лёт­ны па­ёк мы не прэ­тэн­да­ва­лі, але і афі­цэр­скае ме­ню прый­шло­ся нам да­спа­до­бы: са­ла­та са све­жай ка­пус­ты, ра­соль­нік або юш­ка, дра­ні­кі з мя­сам або буль­ба з кат­ле­тай на вы­бар. Сок, кі­сель — і мы га­то­выя да па­лё­таў! Толь­кі ўжо да рэ­аль­ных, дзе мы — па­са­жы­ры.

У не­бе над Мін­шчы­най

Мы зноў у вер­та­лё­це «Мі-8». Ка­ман­дзір эс­кад­рыл­лі, лёт­чык 1‑га кла­са пал­коў­нік Аляк­сандр Ка­ра­лёў зна­ё­міць нас з пра­ві­ла­мі бяс­пе­кі і па­во­дзін на бор­це, рас­каз­вае пра асаб­лі­вас­ці бу­ду­ча­га па­лё­ту. Сён­ня ён за за­па­сным штур­ва­лам, бо кі­ра­ваць вер­та­лё­там бу­дзе ка­ман­дзір атра­да, лёт­чык 2‑га кла­са Дзя­ніс Па­на­ма­рэн­ка.

Дзве­ры за­чы­не­ны. Ло­пас­ці раз­га­ня­юц­ца ўсё хут­чэй. У са­ло­не шум­на і вель­мі го­ра­ча. Мы ўзля­та­ем! Пад на­мі адзін за ад­ным змя­ня­юц­ца на­се­ле­ныя пунк­ты: Ма­чу­лі­шчы, Мінск, Фа­ні­паль, Дзяр­жынск… Праз акно доб­ра ві­даць па­лет­кі, да­мы, ля­сы, рэ­кі — мы на вы­шы­ні 900 мет­раў. З хут­ка­сцю 250 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну вер­та­лёт па­ва­роч­вае на­зад. І, на­рэш­це, доў­га­ча­ка­ная для мя­не па­сад­ка (заў­сё­ды хва­лю­ю­ся, ка­лі зна­хо­джу­ся ў не­бе).

А хлоп­цам і 40 хві­лін па­ка­за­ла­ся ма­ла! За­ста­ец­ца толь­кі ве­рыць у тое, што Ула­дзі­слаў і Яра­слаў па­спя­хо­ва прой­дуць ме­ды­цын­скую ка­мі­сію і доб­ра зда­дуць іс­пы­ты. І, маг­чы­ма, праз не­каль­кі га­доў у не­ба па­ды­муць нас яны…

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

 

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».