Вы тут

Дзе ў Мінску жыве каханне?


Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» па­спра­ба­ва­лі гэ­та вы­свет­ліць з да­па­мо­гай... смарт­фо­наў

Га­рад­скія квэс­ты даў­но зда­бы­лі па­пу­ляр­насць у ама­та­раў ак­тыў­ных ві­даў ад­па­чын­ку. Маг­чы­ма, най­леп­шае спа­лу­чэн­не фі­зіч­най і ін­тэ­ле­кту­аль­най ак­тыў­нас­ці — бе­гаць па го­ра­дзе, ад­на­ча­со­ва шу­ка­ю­чы ад­ка­зы на за­гад­кі ар­га­ні­за­та­раў. Пра са­мыя роз­ныя ві­ды «Схва­так» і «По­шу­каў» прэ­са пі­са­ла ўжо не раз. Але адзін з апош­ніх пра­ек­таў, ства­раль­ні­кі яко­га, ві­да­воч­на, на­тхня­лі­ся гэ­тай ай­чын­най за­ба­вай, за­ці­ка­віў ка­рэс­пан­дэн­таў «Звяз­ды». Пра­ект Shukaj.by прэ­зен­та­ваў сваю гуль­ню, пры­мер­ка­ва­ную да Дня свя­то­га Ва­лян­ці­на, у якім гуль­цам пра­па­ноў­ва­ла­ся не толь­кі лепш спаз­наць бе­ла­рус­кую ста­лі­цу, але і знай­сці… ка­хан­не. На­шы жур­на­ліс­ты паўдзельнічалі ў квэс­це, а што з гэ­та­га вый­шла — чы­тай­це ў ма­тэ­ры­я­ле.

18-11

Га­лоў­нае, што ад­роз­ні­ва­ла квэст «Дзе ў Мін­ску жы­ве ка­хан­не?» ад ас­тат­ніх — поў­ная сва­бо­да. Ка­лі звы­чай­на ўсе ка­ман­ды стар­ту­юць у адзін і той жа час, ро­бяць усё на хут­касць і імк­нуц­ца апя­рэ­дзіць кан­ку­рэн­таў, то тут пра­па­ноў­ва­ла­ся прый­сці 14 лю­та­га на пло­шчу Вось­ма­га са­ка­ві­ка ў лю­бы зруч­ны час. Адзі­ная ўмо­ва — на­яў­насць смарт­фо­на з пад­клю­чэн­нем да ін­тэр­нэ­ту (праз яго гуль­цы атрым­лі­ва­лі за­дан­ні).

Гуль­ню па­чы­на­ем роў­на апоўд­ні. Сто­я­чы на пло­шчы 8‑га са­ка­ві­ка, за­гру­жа­ем га­лоў­ную ста­рон­ку сай­та і атрым­лі­ва­ем пер­шае за­дан­не. Ар­га­ні­за­та­ры про­сяць нас па­фан­та­зі­ра­ваць і ўя­віць, які­мі бы­лі гэ­тыя мяс­ці­ны Мін­ска (ці, пра­віль­ней ска­заць, Мен­ска або на­ват Ме­нес­ка) амаль ты­ся­чу га­доў та­му. Мы на Ніж­нім рын­ку: ва­кол ганд­ля­ры, ра­мес­ні­кі, па­куп­ні­кі… Рап­там зда­ра­ец­ца не­ча­ка­нае — ад­не­куль з'яў­ля­ец­ца цмок, які вы­кра­дае з на­тоў­пу пры­го­жую дзяў­чы­ну. На­ша за­да­ча, вя­до­ма, — яе вы­ра­та­ваць. А каб да­ве­дац­ца, ку­ды па­ля­цеў цмок, трэ­ба знай­сці во­ла­та, які ста­іць ка­ля бу­дын­ка пер­шай га­рад­ской ка­мен­най царк­вы. Царк­вы, зра­зу­ме­ла, даў­но ня­ма, а вось па­мят­ны знак аб яе ко­ліш­нім іс­на­ван­ні ў су­час­ным Мін­ску знай­сці мож­на.

[caption id="attachment_72104" align="alignnone" width="600"] Удзель­ні­кі ўваж­лі­ва вы­ву­ча­юць па­мят­ны знак. Удзель­ні­кі ўваж­лі­ва вы­ву­ча­юць па­мят­ны знак.[/caption]

Вось вам і пер­шая не­спа­дзя­ван­ка — ці мно­гія ве­да­юць, дзе ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы бы­ла па­бу­да­ва­на пер­шая ка­мен­ная царк­ва? Спа­чат­ку раз­ліч­ва­ем толь­кі на свае ве­ды — па­чы­на­ем кру­жыць ва­кол Свя­та-Ду­ха­ва са­бо­ра. Зда­ец­ца ві­да­воч­най дум­ка, што пер­шую царк­ву па­бу­да­ваць маг­лі ме­на­ві­та тут — на ўзвыш­шы Зам­ка­вай га­ры. Та­кім чы­нам бу­ды­нак штуч­на зда­ваў­ся б вы­шэй­шым, а зна­чыць, і блі­жэй­шым да Бо­га… Але ні­чо­га не вы­хо­дзіць — зна­хо­дзім толь­кі не­каль­кі не за­ўва­жа­ных ра­ней шыль­даў ды скульп­ту­ру з ша­ля­мі ка­ля га­рад­ской ра­ту­шы. Пры­хо­дзіц­ца звяр­нуц­ца да заў­сёд­на­га па­моч­ні­ка тых, хто пра­гне ве­даў, — по­шу­ка­вай сіс­тэ­мы ў ін­тэр­нэ­це.

Ад­туль і да­вед­ва­ем­ся, што шу­ка­лі зу­сім не там. Ста­ра­жыт­ныя ар­хі­тэк­та­ры вы­бра­лі, пэў­на, не менш ма­ляў­ні­чае мес­ца — на са­мым уз­бя­рэж­жы Свіс­ла­чы, там, дзе ця­пер зна­хо­дзіц­ца Дом фіз­куль­ту­ры. Нас збі­лі з пан­та­лы­ку бу­даў­ні­кі ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя, якія моц­на змя­ні­лі рэ­льеф у гэ­тым мес­цы. Ра­ней на­вы­шэй­шы пункт Зам­ка­вай га­ры быў як­раз тут. На мес­цы су­стра­ка­ем і кан­ку­рэн­таў — шмат­лі­кія па­рач­кі са смарт­фо­на­мі і план­шэ­та­мі ўваж­лі­ва вы­ву­ча­юць па­мят­ны знак, шу­ка­ю­чы па­трэб­ныя для пе­ра­хо­ду на на­ступ­ны ўзро­вень ліч­бы. Усе шчы­ра за­хоп­ле­ныя гуль­нёй — ад­га­даў­шы, што трэ­ба зра­біць, гуч­на смя­юц­ца і на­кі­роў­ва­юц­ца па да­лей­шыя пры­го­ды. Мы так­са­ма ўво­дзім ад­каз і ру­ха­ем­ся да­лей.

[caption id="attachment_72105" align="alignnone" width="600"] «Сэл­фі» ўдзель­ні­каў у ла­бі­рын­тах Тра­ец­ка­га прад­мес­ця. «Сэл­фі» ўдзель­ні­каў у ла­бі­рын­тах
Тра­ец­ка­га прад­мес­ця.[/caption]

Ар­га­ні­за­та­ры праз смарт­фон рас­па­вя­да­юць нам ле­ген­ды пра ста­ра­жыт­ны Менск, во­ла­та Ме­нес­ка, пры­га­жу­ню Свіс­лач і яе ка­мен­ныя пі­ра­гі, па­ра­лель­на да­ючы ўсё но­выя і но­выя за­дан­ні. Мы шу­ка­ем ба­рэль­еф з ві­на­гра­дам і сэр­ца­мі, по­тым на­кі­роў­ва­ем­ся ў бок Тра­ец­кай га­ры, каб знай­сці «дзяў­чы­ну ў ажур­най су­кен­цы, якая ста­іць, хоць і не му­сіць гэ­та­га ра­біць». Пе­ра­во­дзім рым­скія ліч­бы ў араб­скія, лі­чым дзі­рач­кі на га­лаў­ных убо­рах ста­туй… Дру­гі раз збі­ва­ем­ся з пра­віль­на­га марш­ру­ту, ад­гад­ва­ю­чы за­гад­ку пра Жы­жа­ля — бо­га агню і ра­мёст­ваў. Ус­пом­ніў­шы пер­шую «зо­ну ад­каз­нас­ці» сла­вян­ска­га бо­га, ду­ма­ем, што ад­каз трэ­ба шу­каць у ра­ё­не па­жар­на­га дэ­по на ву­лі­цы Га­рад­скі Вал. Але ўжо па да­ро­зе нас аза­рае: Тра­ец­кае прад­мес­це — гэ­та ж ра­мес­ніц­кі цэнтр!

Усё но­выя і но­выя за­дан­ні вод­зяць нас па за­кут­ках прад­мес­ця, пры­му­ша­ю­чы за­ўва­жыць тое, ча­го ра­ней не ба­чы­лі. Дзіў­на: усё жыц­цё пра­жы­лі ў ста­лі­цы, а здоль­ныя зна­хо­дзіць столь­кі но­ва­га! Пас­ля Тра­ец­ка­га аў­та­ры квэс­ту пра­па­ну­юць нам зра­біць не­вя­лі­кі шпа­цыр па на­бя­рэж­най, якая лі­та­раль­на ў гэ­тыя дні атры­ма­ла наз­ву ў го­нар во­і­наў-ін­тэр­на­цы­я­на­ліс­таў. Толь­кі тут узгад­ва­ем, што гу­ля­ем не дзе­ля пе­ра­мо­гі, — нам ра­яць пад­няц­ца на агляд­ную пля­цоў­ку гас­ці­ні­цы «Бе­ла­русь» і паў­га­дзі­ны ад­па­чыць, лю­бу­ю­чы­ся ві­да­мі зім­няй ста­лі­цы.

[caption id="attachment_72106" align="alignnone" width="600"]Ра­ман­тыч­ныя за­кут­кі Тра­ец­ка­га прад­мес­ця ста­лі пля­цоў­кай для гуль­ні. Ра­ман­тыч­ныя за­кут­кі Тра­ец­ка­га прад­мес­ця ста­лі пля­цоў­кай для гуль­ні.[/caption]

Яшчэ коль­кі за­дан­няў — і мы ўжо амаль да­гна­лі цмо­ка! Шу­каць яго трэ­ба на Цмо­ка­вай (або Змя­ё­вай) га­ры. І гэ­та не фан­та­зія ар­га­ні­за­та­раў, та­кі та­по­нім са­праў­ды ка­лісь­ці іс­на­ваў у Мін­ску. Дзе шу­каць тую га­ру? Не бу­дзем рас­кры­ваць інт­ры­гу, квэст да­гэ­туль да­ступ­ны для ўдзе­лу ў лю­бы зруч­ны час, па­спра­буй­це знай­сці яе са­мі.

Але і тут злос­ны цмок не зда­ец­ца — ён ха­ва­ец­ца ад нас у сва­іх су­та­рэн­нях, па-су­час­на­му — у мет­ро. Да­га­ня­ем яго там, дзе ўсё па­чы­на­ла­ся — на Ня­мі­зе. І тут пры­хо­дзіц­ца ўзга­даць не­каль­кі пер­шых за­дан­няў. Ру­ха­ем­ся па ву­лі­цы Зы­біц­кай, аку­на­ю­чы­ся ў ат­мас­фе­ру ста­ро­га го­ра­да. Шу­ка­ем шыль­ду з ім­ёна­мі тых, без ка­го гэ­тай шыль­ды (а так­са­ма і га­зе­ты «Звяз­да») маг­ло б і не быць і, вя­до­ма, зна­хо­дзім. Яшчэ коль­кі хві­лін — і цмо­каў хвост ужо ў ру­цэ звяз­доў­цаў. Уво­дзім ад­каз на апош­няе і га­лоў­нае пы­тан­не гуль­ні, пас­ля ча­го атрым­лі­ва­ем він­ша­ван­ні і па­да­рун­кі ар­га­ні­за­та­раў: ку­ба­чак гар­ба­ты, пе­чы­ва і пры­го­жую паш­тоў­ку на вы­бар. Спы­ня­ем­ся на ва­ры­ян­це з вер­шам Яў­ге­ніі Яні­шчыц «Мо­ва», на­пі­са­ным у вя­лі­кім сэр­цы — Дзень свя­то­га Ва­лян­ці­на, як-ні­як… Са­праў­ды, ка­лі не ка­хан­не, дык лю­боў да род­на­га го­ра­да ў та­кой гуль­ні зда­быць вель­мі прос­та! Ужо раз­віт­ва­ю­чы­ся, за­да­ём не­каль­кі пы­тан­няў ад­на­му з ар­га­ні­за­та­раў квэс­ту Яра­сла­ву ЛІ­ХА­ЧЭЎ­СКА­МУ.

[caption id="attachment_72107" align="alignnone" width="600"]Тая са­мая дзяў­чы­на ў су­кен­цы, якая ста­іць, хоць і не па­він­на. Тая са­мая дзяў­чы­на ў су­кен­цы, якая ста­іць, хоць і не па­він­на.[/caption]

—Га­лоў­най на­шай за­да­чай бы­ло рас­па­вес­ці пра гіс­то­рыю Мін­ска ў прос­тай, ці­ка­вай і за­хап­ляль­най фор­ме, — рас­каз­вае Яра­слаў. — Квэст для гэ­та­га па­ды­хо­дзіць як най­лепш. Гэ­тая гуль­ня — толь­кі пер­шы, пі­лот­ны пра­ект з шэ­ра­гу па­доб­ных. У ад­да­ле­най перс­пек­ты­ве мы пла­ну­ем склас­ці цэ­лую сіс­тэ­му та­кіх квэс­таў па роз­ных га­ра­дах Бе­ла­ру­сі і та­кім чы­нам пад­тры­маць ай­чын­ны ту­рызм. Я чуў, што іс­ну­юць збор­ні­кі квэс­таў па асоб­ных га­ра­дах, але та­кіх гла­баль­ных, па цэ­лых кра­і­нах, — не. Та­му, ка­лі ўсё атры­ма­ец­ца, мы ста­нем пер­ша­пра­ход­ца­мі, а Мінск атры­мае сваю не­паў­тор­ную ту­рыс­тыч­ную ры­су.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.