Вы тут

Камфорт «чакання» каштуе дорага


Не­ўза­ба­ве ўся бы­та­вая тэх­ні­ка на рын­ку Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за аба­вя­за­на бу­дзе мець клас энер­га­эфек­тыў­нас­ці

Эка­но­мія — гэ­та не прос­та эфе­мер­нае па­няц­це, част­ка ней­кай пра­па­ган­ды. Гэ­та рэ­аль­ная маг­чы­масць для больш ба­га­та­га жыц­ця. Асаб­лі­ва ка­лі раз­мо­ва ідзе пра элект­ра­энер­гію. Вам мо­жа здац­ца, што ліш­няя ўклю­ча­ная лям­пач­ка ці не вы­цяг­ну­ты з ра­зет­кі шнур тэ­ле­ві­за­ра — гэ­та лух­та, дро­бязь. А на­са­мрэч у маш­та­бах кра­і­ны гэ­та дае ад­чу­валь­ную эка­но­мію. Тым бо­лей яе дае вы­ка­ры­стан­не су­час­най энер­га­эфек­тыў­най тэх­ні­кі. Для рас­паў­сюдж­ван­ня ме­на­ві­та та­кіх пры­ста­са­ван­няў на­шай кра­і­не па­трэб­на ла­ба­ра­то­рыя, дзе ўвесь спектр бы­та­вых і пра­мыс­ло­вых пры­лад бу­дзе да­сле­да­вац­ца пе­рад до­пус­кам на ры­нак. На на­ша шчас­це, та­кая ла­ба­ра­то­рыя ўжо бу­ду­ец­ца. Пра гэ­та ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­міў на­чаль­нік вы­пра­ба­валь­на­га цэнт­ра Бел­ДІСС Ра­ман Мар­да­шоў.

Мардашоў

Мо­жам быць леп­шы­мі

Сён­ня рэа­лі­зу­ец­ца пра­ект тэх­ніч­най да­па­мо­гі Еў­ра­са­ю­за «Пад­трым­ка Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь у га­лі­не нор­маў і стан­дар­таў у сфе­ры энер­га­эфек­тыў­нас­ці спа­жы­вец­кіх та­ва­раў і пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі». Згод­на з ім на ба­зе Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ін­сты­ту­та стан­дар­ты­за­цыі і сер­ты­фі­ка­цыі (Бел­ДІСС) за­пла­на­ва­на ства­рэн­не ла­ба­ра­то­рыі па вы­зна­чэн­ні па­ра­мет­раў энер­га­эфек­тыў­нас­ці бы­та­вой і пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі. Яе функ­цы­я­на­ван­не дасць маг­чы­масць ай­чын­ным вы­твор­цам іс­тот­на ска­ра­ціць ча­са­выя і фі­нан­са­выя за­тра­ты пры па­цвяр­джэн­ні ад­па­вед­нас­ці па­тра­ба­ван­ням за­ка­на­даў­ства Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за па энер­га­эфек­тыў­нас­ці пра­дук­цыі з мэ­тай па­ста­вак яе на ры­нак Еў­ра­са­ю­за. Ад­на­ча­со­ва на­яў­насць та­кой ла­ба­ра­то­рыі бу­дзе са­дзей­ні­чаць па­ступ­лен­ню на ры­нак Бе­ла­ру­сі і ўся­го ЕА­ЭС та­кой жа энер­га­эфек­тыў­най пра­дук­цыі.

Зра­зу­ме­ла, што ства­рэн­не комп­лекс­най су­час­най ла­ба­ра­то­рыі па вы­зна­чэн­ні па­ра­мет­раў энер­га­эфек­тыў­нас­ці шы­ро­кай га­мы бы­та­вой і пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі не­маг­чы­мае без ацэн­кі во­пы­ту вя­ду­чых су­свет­ных ла­ба­ра­то­рый, якія ма­юць ка­ла­саль­ны до­свед пра­цы ў га­лі­не. З гэ­тай мэ­тай на­пры­кан­цы 2013 го­да спе­цы­я­ліс­ты Бел­ДІСС на­ве­да­лі вя­ду­чую ў Гер­ма­ніі ар­га­ні­за­цыю ў сфе­ры вы­пра­ба­ван­няў элект­рыч­най і элект­рон­най пра­дук­цыі — ін­сты­тут VDE. «Мы ду­ма­ем, што на­ша ла­ба­ра­то­рыя бу­дзе не гор­шай. Ся­род кра­ін СНД мы бу­дзем леп­шы­мі дак­лад­на. Ха­ця б на мо­мант ства­рэн­ня. Ра­сія, ду­маю, пад­цяг­нец­ца праз не­ка­то­ры час», — удак­лад­няе Ра­ман Мар­да­шоў.

Нас і тут ня­дрэн­на кор­мяць?

Вы­пра­боў­ваць бу­дуць элект­ра­ду­хоў­кі, кан­ды­цы­я­не­ры, свет­ла­вое аб­ста­ля­ван­не, элект­ра­пом­пы, ха­ла­дзіль­ні­кі, праль­ныя і па­су­да­мый­ныя ма­шы­ны, тэ­ле­ві­за­ры, кам­п'ю­та­ры і ін­шую офіс­ную тэх­ні­ку (ад­нос­на энег­рас­па­жы­ван­ня ў рэ­жы­ме ча­кан­ня і вы­клю­чэн­ня).

Ад­нак што лю­дзям гэ­та дасць на прак­ты­цы? Як ка­заў адзін вель­мі ка­ла­рыт­ны пер­са­наж ста­ро­га мульт­філь­ма, нас і тут ня­дрэн­на кор­мяць, ін­шы­мі сло­ва­мі, і без гэ­та­га не­як жы­лі. «Адзін і той жа вы­раб мо­жа быць скан­стру­я­ва­ны з боль­шым ці мен­шым ККД (ка­э­фі­цы­ент ка­рыс­на­га дзе­ян­ня. — Аўт.). Пры спа­жы­ван­ні ад­ноль­ка­вай коль­кас­ці элект­ра­энер­гіі яны бу­дуць вы­кон­ваць роз­ны аб'­ём ра­бо­ты. А пры ад­ноль­ка­вай вы­пра­цоў­цы ў больш энер­га­эфек­тыў­на­га пры­ста­са­ван­ня бу­дзе пры­яры­тэт. Для ад­на­го ча­ла­ве­ка гэ­ты эфект мо­жа быць не­за­ўваж­ны, але ў маш­та­бах кра­і­ны гэ­та ад­чу­валь­на», — лі­чыць спе­цы­я­ліст. Та­му клас тэх­ні­кі (ска­жам, А+) мае зна­чэн­не, хоць на­са­мрэч ён не ска­ра­чае энер­га­спа­жы­ван­не ў не­каль­кі ра­зоў — толь­кі на трош­кі: 5, 10, 15 пра­цэн­таў. Ад­нак усё роў­на гэ­та так­са­ма эка­но­мія. Ска­жам, праль­ная ма­шы­на мае стан­дарт­ныя пра­гра­мы, і ва ўсіх вы­твор­цаў яны пры­клад­на ад­ноль­ка­выя. І на вы­пра­ба­ван­нях ана­лі­зу­юц­ца су­ад­но­сі­ны вы­дат­ка­ва­най элект­ра­энер­гіі і коль­кас­ці ва­ды, якас­ці мыц­ця. Не­сум­лен­ны вы­твор­ца мо­жа зра­біць пра­гра­му, якая бу­дзе спа­жы­ваць у дзе­сяць ра­зоў менш энер­гіі, але ні­чо­га не ад­мые. Уліч­ва­ец­ца так­са­ма і ўзро­вень шу­му.

Хо­чаш ці не, а па­ві­нен

Уз­ні­кае і яшчэ ад­но пы­тан­не: ця­пер лю­бая пра­дук­цыя, якая трап­ляе на наш ры­нак, бу­дзе пра­хо­дзіць у гэ­тай ла­ба­ра­то­рыі вы­пра­ба­ван­ні? «Не­аба­вяз­ко­ва ў гэ­тай, — га­во­рыць Ра­ман Мар­да­шоў. — Але, згод­на з праектам тэх­ніч­нага рэг­ла­мен­та «Аб энер­ге­тыч­най эфек­тыў­нас­ці элект­рыч­ных энер­га­спа­жы­ва­ю­чых пры­ла­д», усе бу­дуць пра­вя­рац­ца. Бо рас­пра­цоў­ва­ец­ца і ін­шы тэх­рэг­ла­мент — «Аб ін­фар­ма­ван­ні спа­жыў­цоў аб энер­ге­тыч­най эфек­тыў­нас­ці элект­рыч­ных энер­га­спа­жы­валь­ных пры­лад». Усе па­доб­ныя пры­ла­ды па­він­ны бу­дуць мець мар­кі­роў­ку энер­га­эфек­тыў­нас­ці. Па­куль жа гэ­та не­аба­вяз­ко­ва. Та­му нех­та ста­віць, а нех­та не. Хтось­ці мо­жа ста­віць ка­рэкт­на, а хтось­ці, на­ўмыс­на ці не, пад­ман­ваць. Ця­пер, пас­ля вы­пра­ба­ван­няў, на­шы вы­твор­цы змо­гуць па­стаў­ляць сваю пра­дук­цыю ад­ра­зу і на ры­нак ЕАЭС, і на ры­нак Еў­ра­са­ю­за, бо тэх­рэг­ла­мен­ты гар­ма­ні­за­ва­ны з еў­ра­пей­скі­мі стан­дар­та­мі. Тым больш вы­твор­цы атры­ма­юць маг­чы­масць яшчэ да се­рый­на­га вы­пус­ку пра­дук­цыі пра­вес­ці вы­пра­ба­ван­ні і ска­рэк­та­ваць свае дзе­ян­ні па яе вы­твор­час­ці з па­трэб­ны­мі ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі».

Вы­клю­ча­на, але пра­цуе

На пер­шым эта­пе за­пла­на­ва­на, што ў ла­ба­ра­то­рыі бу­дзе пра­ца­ваць ка­ля 8 ча­ла­век. По­тым бу­дзе бо­лей, бо у ме­жах пра­ек­та не ўлі­ча­на вы­пра­ба­ван­не пы­ла­со­саў. Не ўкла­лі­ся ў 3,5 млн еў­ра тэх­ніч­най да­па­мо­гі. «І яшчэ мы па­куль што не бу­дзем вы­пра­боў­ваць вен­ты­ля­та­ры, для ча­го па­трэб­на вель­мі да­ра­гое аб­ста­ля­ван­не», — да­дае Ра­ман Мар­да­шоў. За­пуск ла­ба­ра­то­рыі па­ві­нен ад­быц­ца ле­там. Але па­стаў­ка аб­ста­ля­ван­ня пач­нец­ца вяс­ной і пра­цяг­вац­ца бу­дзе да кан­ца го­да.

Са­мыя прос­тыя вы­пра­ба­ван­ні — гэ­та вы­яў­лен­не энер­га­спа­жы­ван­ня ў рэ­жы­ме ча­кан­ня і ад­клю­чэн­ня. Рэ­жым  — гэ­та ка­лі тэ­ле­ві­зар вы­клю­ча­ны і га­рыць толь­кі ма­лень­кі чыр­во­ны ін­ды­ка­тар. Спа­жы­ван­не энер­гіі ма­лое (0,5-1 Вт у га­дзі­ну), але роз­ныя пры­ла­ды ў кож­ным до­ме ўклю­ча­ны па­ста­ян­на, і ўя­ві­це са­бе, якая гэ­та стра­та энер­гіі. Ад­нак на­ват вы­клю­ча­ны тэ­ле­ві­зар так­са­ма спа­жы­вае энер­гію. Вы­клю­чаць трэ­ба з ра­зет­кі. І вы­твор­цаў аба­вяз­ва­юць зні­жаць спа­жы­ван­не энер­гіі пры­ла­да­мі ў гэ­тых рэ­жы­мах, па­коль­кі вы­клю­чаць з ра­зет­кі так­са­ма ня­зруч­на — збі­ва­юц­ца на­строй­кі і тай­ме­ры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».