Вы тут

Страсці па лістку салаты


Што мо­жа азна­чаць фа­на­тыч­нае ад­маў­лен­не гам­бур­ге­ра?

Спіс рас­строй­стваў хар­чо­вых па­во­дзін па­поў­ніў­ся яшчэ ад­ным. Ця­пер, акра­мя бу­лі­міі (пры­сту­пы го­ла­ду, якія пры­вод­зяць да пе­ра­ядан­ня і па­чуц­ця ві­ны) і ана­рэк­сіі (ад­маў­лен­не ад ежы для зні­жэн­ня ва­гі), у ча­ла­вец­тва ёсць ар­та­рэк­сія — на­зой­лі­вае вы­ка­нан­не прын­цы­паў зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня. Урач, які ўпер­шы­ню вы­ка­рыс­таў гэ­ты тэр­мін, пры­знаў ся­бе пер­шым афі­цый­ным хво­рым. Аме­ры­кан­скі спе­цы­я­ліст — вя­ду­чы кан­суль­тант па ар­та­рэк­сіі Сты­вен Брэт­ман — не лі­чыць рас­строй­ства­мі хар­чо­вых па­во­дзін тое ж ве­ге­та­ры­ян­ства; яго тур­буе, ка­лі лю­дзі па­чы­на­юць праз­мер­на фік­са­ваць сваю ўва­гу на па­доб­ных сіс­тэ­мах.

Та­кім чы­нам, ар­та­рэк­сія — гэ­та не­ўроз, сіс­тэ­ма звыш­каш­тоў­ных ідэй з пры­кме­та­мі фа­на­тыз­му і ўцё­ка­мі ад рэ­аль­ных праб­лем. Фа­на­тык пе­ра­ка­на­ны, што яго прын­цы­пы зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня — са­мыя пра­віль­ныя. Ар­та­рэк­сік ве­рыць, што ідэа­лы хар­ча­ван­ня яго ра­ту­юць, а кож­ны, хто хар­чу­ец­ца ў «Мак­до­наль­дсе», па­мрэ. Гэ­та ча­ла­век, які бу­дзе за агуль­ным ста­лом рас­каз­ваць, як нель­га змеш­ваць пра­дук­ты, якія вы па­кла­лі са­бе на та­лер­ку, як і што пач­не «бра­дзіць» у та­кім спа­лу­чэн­ні ў ва­шым жы­ва­це. Ка­лі вы па­спра­бу­е­це што-не­будзь ска­заць у ад­каз, вас ча­кае до­сыць агрэ­сіў­ная рэ­ак­цыя. А як жа іна­чай — ін­шай дум­кі не іс­нуе!

Да­рэ­чы, біз­нес ужо ву­чыц­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць ідэа­ло­гію зда­ро­ва­га хар­ча­ван­ня для атры­ман­ня звыш­пры­быт­ку. У на­шай кра­і­не гэ­та па­куль не так ак­ту­аль­на, ад­нак у све­це з'яў­ля­юц­ца не­ча­ка­ныя пра­па­но­вы да­лу­чэн­ня да лі­ку абра­ных. Вы­твор­цы пра­дук­таў на­столь­кі за­ха­пі­лі­ся яр­лы­ка­мі «без ГМА», што ле­пяць яго на­ват на соль. Хоць ад­куль у со­лі ўзяц­ца ГМА? І са­праў­ды, ад­на рэч — прос­та зда­ро­вае хар­ча­ван­не, ін­шая — да­лу­чэн­не праз ежу да лі­ку ней­кай элі­ты. Ад­кры­ва­юц­ца, на­прык­лад, ка­вяр­ні для «сы­ра­ежак», у якіх пра­да­ец­ца штось­ці вы­су­ша­нае і спрэ­са­ва­нае, па­доб­нае на кар­дон, за­тое без цеп­ла­вой апра­цоў­кі. І зна­хо­дзяц­ца ж пры­хіль­ні­кі. Вы су­праць? Вой, пэў­на, вы яшчэ не да­рас­лі да гэ­тых «ве­даў»… Псі­хо­ла­гі ка­жуць, што пры­няц­це ўся­ля­кіх дзіў­ных «ве­даў» ёсць не што ін­шае, як по­шук спа­кою, па­чуц­ця кант­ро­лю над улас­ным жыц­цём. Гэ­та так прад­ка­заль­на: да­стат­ко­ва ес­ці сы­рую грэч­ку і не ес­ці гам­бур­ге­раў — і ты та­кі ма­лай­чы­на!

Ад­нак усё гэ­та не «здо­ра­ва» і не «зда­ро­ва». Ужы­ваць смач­ную і зда­ро­вую, а ча­сам і не­зда­ро­вую ежу — гэ­та маг­чы­масць да­даць фар­баў, сма­ку і па­ху на­ша­му жыц­цю. Дый на­огул, ні­хто да кан­ца не ве­дае, якія пра­дук­ты са­праў­ды ка­рыс­ныя і ад ча­го трэ­ба ад­мо­віц­ца цал­кам. Узяць хоць бы той жа ха­лес­тэ­рын. Ад­ны да­сле­да­ван­ні па­каз­ва­юць яго шко­ду, а ін­шыя гэ­та­га не па­цвяр­джа­юць.

Той, хто над­та імк­нец­ца кант­ра­ля­ваць сі­ту­а­цыю і пе­ра­ка­на­ны, што гэ­та яму ўда­ец­ца на сто пра­цэн­таў, на са­мой спра­ве мо­жа не за­ўва­жаць, што са­ма сі­ту­а­цыя ўжо даў­но яго кант­ра­люе. Па сут­нас­ці, ча­ла­век, які ні ў чым не здоль­ны кант­ра­ля­ваць сваё жыц­цё, на­ма­га­ец­ца кант­ра­ля­ваць хоць бы сваё хар­ча­ван­не ці, ле­пей ска­заць, яго ад­сут­насць. І чым больш у гэ­тай асо­бы ня­вы­ра­ша­ных праб­лем, тым мац­ней яна бу­дзе не­па­ко­іц­ца пра ліс­цік са­ла­ты.

Час ад ча­су ле­пей ужы­ваць што-не­будзь не та­кое ўжо зда­ро­вае, але смач­нае, каб за­бяс­пе­чыць са­бе хва­лю па­зі­тыў­ных эмо­цый. І та­кая хва­ля не мо­жа быць ад­ной у жыц­ці. Так ёсць маг­чы­масць не за­ра­біць са­бе дэ­прэ­сію.

Ка­лі вы за­раз зай­ма­е­це­ся вы­ха­ван­нем дзя­цей, па­спра­буй­це не вы­ха­ваць бу­ду­чых ар­та­рэк­сі­каў. Ву­чы­це дзі­ця стро­іць ста­сун­кі з людзь­мі, кант­ра­ля­ваць і вы­каз­ваць свае па­чуц­ці і эмо­цыі, адэ­кват­на ацэнь­ваць ся­бе і свае маг­чы­мас­ці. Уся ва­ша сям'я па­він­на дак­лад­на ад­роз­ні­ваць зда­ро­вы лад жыц­ця ад на­зой­лі­вых па­во­дзін, якія праз ней­кі час мо­гуць пе­ра­тва­рыц­ца не толь­кі ў хар­чо­вую за­леж­насць, але і ў пра­ца­га­лізм, сек­са­га­лізм, гуль­ня­ма­нію і дэ­прэ­сію. Са­мае важ­нае — заў­сё­ды быць праў­дзі­вым з са­мім са­бой. Ёсць праб­ле­мы (з сяб­ра­мі, на­стаў­ні­ка­мі, по­шу­кам пра­цы) — трэ­ба іх вы­ра­шаць.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.