Вы тут

Акно ў... СНД


Хо­ча­це не­звы­чай­нае па­раў­на­нне? Як вы ду­ма­е­це, на што па­доб­ны бе­ла­рус­кі ар­на­мент? Зор­кі, кры­жы, квет­кі — што яшчэ? Ня­хай, усё роў­на на­ўрад ці зда­га­да­е­це­ся. На мік­ра­схе­му. Пры­нам­сі, так па­да­ло­ся рас­пра­цоў­шчы­кам эмб­ле­мы бу­ду­чай Ге­не­раль­най асамб­леі Між­на­род­най элект­ра­тэх­ніч­най ка­мі­сіі. Стар­шы­ня Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па стан­дар­ты­за­цыі, На­цы­я­наль­на­га ка­мі­тэ­та МЭК Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Між­дзяр­жаў­на­га са­ве­та па стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі кра­ін СНД Вік­тар На­за­ран­ка ўпэў­не­ны, што ме­ра­пры­ем­ства пры­ня­се Бе­ла­ру­сі шмат пе­ра­ваг і ка­рыс­ці.

Безимени-2

«МЭК — гэ­та ўвесь свет элект­рыч­нас­ці. І су­час­ная ін­жы­нер­ная дум­ка, іна­ва­цый­нае раз­віц­цё, пе­ра­да­вое аб­ста­ля­ван­не і тэх­на­ло­гіі, і між­на­род­ны ган­даль, пля­цоў­ка для раз­віц­ця мо­ла­дзі, што вы­бра­ла для ся­бе ін­жы­нер­ную пра­фе­сію (сён­ня, на жаль, не вель­мі па­пу­ляр­ную), — рас­каз­вае Вік­тар На­за­ран­ка. — Але я ўпэў­не­ны, што на­ша кра­і­на ў між­на­род­ным па­дзе­ле пра­цы мо­жа быць год­на прад­стаў­ле­на ай­чын­ны­мі ін­жы­нер­ны­мі кад­ра­мі. І ак­тыў­ны ўдзел у дзей­нас­ці МЭК, гэ­тай сур'­ёз­най, па­ва­жа­най між­на­род­най ар­га­ні­за­цыі, вель­мі ка­рыс­ны. Праз гэ­та мож­на за­бяс­печ­ваць кра­і­не доб­рыя маг­чы­мас­ці для раз­віц­ця су­час­най пра­мыс­ло­вас­ці. Бе­ла­русь уво­гу­ле мо­жа стаць «акном» для МЭК на ўсю пра­сто­ру СНД. Уліч­ва­ю­чы тое, што Дзярж­стан­дарт Бе­ла­ру­сі ўзна­чаль­вае ця­пер Між­дзяр­жаў­ны са­вет па стан­дар­ты­за­цыі, мет­ра­ло­гіі і сер­ты­фі­ка­цыі, кі­раў­ніц­тва МЭК звяр­ну­ла­ся да нас з пра­па­но­вай пра­вес­ці ў рам­ках Ге­на­самб­леі цэ­лы шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў, на­кі­ра­ва­ных на па­шы­рэн­не ўдзе­лу кра­ін Са­друж­нас­ці ў пра­цы гэ­тай ар­га­ні­за­цыі.

Ка­лі ж вы ўваж­лі­ва па­гля­дзі­це на эмб­ле­му Ге­на­самб­леі, то ўба­чы­це яе сім­ва­ліч­насць. Гэ­та фраг­мент з ар­на­мен­ту слуц­ка­га по­яса. Ар­на­мент сты­лі­за­ва­ны пад пла­ту, мік­ра­схе­му. А так­са­ма вы­ява па­доб­на на ключ. Гэ­та і ёсць той са­мы ключ, ці, ка­лі хо­ча­це, акно, з да­па­мо­гай яко­га мно­гія кра­і­ны ад­кры­юць для ся­бе Бе­ла­русь. І гэ­ты ключ мо­жа ўстаў­ляц­ца як з ад­на­го бо­ку дзвя­рэй, так і з дру­го­га — так і Бе­ла­русь ад­крые для ся­бе ін­шыя кра­і­ны як парт­нё­раў. На­са­мрэч на­ша ідэя за­клю­ча­ец­ца ў тым, каб мы ўсе, хто мае сён­ня су­час­ныя і пра­грэ­сіў­ныя ідэі, мак­сі­маль­на эфек­тыў­на змаг­лі іх вы­ка­рыс­тоў­ваць у сва­ёй кра­і­не і, зра­зу­ме­ла, у ін­тэ­гра­цый­ных аб'­яд­нан­нях — ЕА­ЭС і СНД»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».