Вы тут

Адзін на ўсіх


Ма­ем на ўва­зе за­кон Ома, які, як і ас­тат­нія фі­зіч­ныя за­ко­ны, у лю­бой кра­і­не дзей­ні­чае ад­ноль­ка­ва. Та­му Бе­ла­русь ад­дае пе­ра­ва­гу пры­няц­цю ідэн­тыч­ных між­на­род­ным дзяр­жаў­ных стан­дар­таў у га­лі­не элект­ра­тэх­ні­кі. Ча­сам ідэн­тыч­ных еў­ра­пей­скім ды­рэк­ты­вам, рэг­ла­мен­там і стан­дар­там, бо ў пла­не энер­га­эфек­тыў­нас­ці Еў­ро­па з'яў­ля­ец­ца аб­са­лют­ным лі­да­рам.

18-20

Вы­ра­туй ся­бе сам

«Для на­шай кра­і­ны энер­га­эфек­тыў­насць — не­аб­ход­ная ўмо­ва эка­на­міч­на­га вы­жы­ван­ня. Без змян­шэн­ня энер­га­ёміс­тас­ці ўсіх га­лін на­род­най гас­па­дар­кі нель­га ча­каць у да­лей­шым кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці і энер­ге­тыч­най не­за­леж­нас­ці», — сцвяр­джае на­чаль­нік ад­дзе­ла тэх­ніч­на­га нар­мі­ра­ван­ня і стан­дар­ты­за­цыі ў элект­ра­тэх­ні­цы, ра­дыё­элект­ро­ні­цы і энер­га­збе­ра­жэн­ні Бел­ДІСС Вік­тар Чаў­саў.

Да­па­маг­чы ва ўка­ра­нен­ні дзейс­най сіс­тэ­мы энер­га­эфек­тыў­нас­ці мо­гуць за­ка­на­даў­чыя па­тра­ба­ван­ні (на­прык­лад, як у Еў­ра­са­ю­зе) і ад­па­вед­ная стан­дар­ты­за­цыя на пад­ста­ве да­ку­мен­таў Між­на­род­най элект­ра­тэх­ніч­най ка­мі­сіі, бо яна аку­му­люе ў сва­іх ка­мі­тэ­тах во­пыт экс­пер­таў і най­леп­шую прак­ты­ку вя­ду­чых су­свет­ных кам­па­ній. «Мы ў гэ­тых ка­мі­тэ­тах удзель­ні­ча­ем вель­мі сла­ба. Больш як на­зі­раль­ні­кі. Трэ­ба пры­цяг­нуць ува­гу і за­бяс­пе­чыць удзел ай­чын­най пра­мыс­ло­вас­ці, — сцвяр­джае спе­цы­я­ліст. — Як гэ­та зра­біць? Па­куль што на­шай пра­мыс­ло­вас­ці важ­на, каб стан­дар­ты бы­лі су­час­ныя — ад­па­вед­ныя па­тра­ба­ван­ням рын­ку. Ні­я­ка­га ўплы­ву на са­мі між­на­род­ныя стан­дар­ты з іх бо­ку амаль ня­ма. Нель­га не ад­зна­чыць праб­ле­му не­да­стат­ко­ва­га фі­нан­са­ван­ня рас­пра­цо­вак стан­дар­таў. Яны амаль цал­кам ідуць за кошт дзяр­жаў­на­га бюд­жэ­ту. Па­трэ­бы прад­пры­ем­стваў па­він­ны су­стра­каць іх улас­ную фі­нан­са­вую пад­трым­ку. Ка­лі ар­га­ні­за­цыя лі­дзі­руе, яна за­ці­каў­ле­на ў тым, каб пры­няць стан­дарт, які бу­дзе ад­па­вя­даць яе рас­пра­цоў­кам. Важ­на быць пер­шым. Якасць — гэ­та тое, чым кож­ны вы­твор­ца па­ві­нен вы­ра­тоў­ваць ся­бе сам. Бяс­пе­ку пра­дук­цыі рэг­ла­мен­туе дзяр­жа­ва (ця­пер па боль­шай част­цы ў ме­жах ЕА­ЭС). А якасць, ці спа­жы­вец­кія ўлас­ці­вас­ці пра­дук­цыі, з'яў­ля­ец­ца аб'­ек­там рын­ка­вай кан'­юнк­ту­ры — фар­мі­ру­ец­ца кан­ку­рэн­та­мі, якія зма­га­юц­ца за спа­жыў­ца».

Доб­рыя ўмо­вы

Што ства­рае доў­га­тэр­мі­но­выя, па­ста­ян­ныя ўмо­вы пра­цы для рын­ку? Зра­зу­ме­ла, агуль­ныя аба­вяз­ко­выя пра­ві­лы гуль­ні. У элект­ра­тэх­ніч­най га­лі­не гэ­та, на­прык­лад, тэх­ніч­ныя рэг­ла­мен­ты «Аб бяс­пе­цы ніз­ка­воль­тна­га аб­ста­ля­ван­ня» (ТР ТС 004/2011) і «Элект­ра­маг­ніт­ная су­мя­шчаль­насць тэх­ніч­ных срод­каў» (ТР ТС 020/2011), якія ўсту­пі­лі ў сі­лу два га­ды та­му. Адзін сер­ты­фі­кат ця­пер дзей­ні­чае на ўвесь Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз. Гэ­та важ­на для вы­твор­цаў. Акра­мя та­го, гэ­та аба­ро­на рын­ку ад не­бяс­печ­най і няякас­най пра­дук­цыі.

Але гэ­та­га ма­ла. Улас­ці­вас­ці энер­га­эфек­тыў­нас­ці па­куль ні­чым не аб­ме­жа­ва­ны. А тым ча­сам у Еў­ро­пе па­тра­ба­ван­ні энер­га­эфек­тыў­нас­ці ахоп­лі­ва­юць амаль усю бы­та­вую тэх­ні­ку і знач­ную част­ку ін­шых вы­ра­баў. На­прык­лад, бы­та­выя ха­ла­дзіль­ныя пры­бо­ры і праль­ныя ма­шы­ны па­він­ны быць як мі­ні­мум кла­са А+ па энер­га­эфек­тыў­нас­ці. Усё, што ні­жэй, за­ба­ро­не­на. «Наш «Ат­лант» здоль­ны вы­кон­ваць гэ­тыя па­тра­ба­ван­ні, і тое доб­ра для яго і для нас усіх. Ад­нак яго вы­ра­бам да­во­дзіц­ца кан­ку­ры­ра­ваць з тан­ным ім­пар­там кла­са А, В і на­ват С, які пры­сут­ні­чае на рын­ку СНД і ЕА­ЭС. Як вы­нік, адзі­на пры­маль­ным ва­ры­ян­там уяў­ля­ец­ца пры­няц­це тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў ЕА­ЭС, якія вы­зна­ча­юць па­тра­ба­ван­ні да энер­га­эфек­тыў­нас­ці і энер­га­мар­кі­роў­кі. Гэ­та ўжо ро­біц­ца. Пад­рых­та­ва­ны пра­ек­ты тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў «Аб энер­ге­тыч­най эфек­тыў­нас­ці элект­рыч­ных энер­га­спа­жы­валь­ных пры­лад» і «Аб ін­фар­ма­ван­ні спа­жыў­цоў аб энер­ге­тыч­най эфек­тыў­нас­ці элект­рыч­ных энер­га­спа­жы­валь­ных пры­лад». Асноў­ным ад­роз­нен­нем гэ­тых пра­ек­таў ад комп­лек­су ды­рэк­тыў і рэг­ла­мен­таў Еў­ра­са­ю­за, якія пры­ня­тыя за ўзор, з'яў­ля­юц­ца тэр­мі­ны ўступ­лен­ня ў сі­лу знач­най част­кі па­тра­ба­ван­няў да энер­га­эфек­тыў­нас­ці і ча­со­вых эта­паў узмац­нен­ня іх жорст­кас­ці. У гэ­тай част­цы апош­няе сло­ва па­він­ны бу­дуць ска­заць вы­твор­цы элект­ра­тэх­ніч­най пра­дук­цыі дзяр­жаў — чле­наў ЕА­ЭС. У іх ін­та­рэ­сах ак­тыў­на пад­клю­чыц­ца да аб­мер­ка­ван­ня гэ­тых пы­тан­няў і за­бяс­пе­чыць свое­ча­со­вую пад­рых­тоў­ку вы­твор­час­ці да ўвя­дзен­ня па­тра­ба­ван­няў энер­га­эфек­тыў­нас­ці ў аб­грун­та­ва­ныя тэр­мі­ны. У пер­шую чар­гу гэ­та вы­гад­на бе­ла­рус­кай пра­мыс­ло­вас­ці», — упэў­не­ны Вік­тар Чаў­саў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».