Вы тут

Убачыць фарбы жыцця


За апош­нія пяць-сем га­доў наша аф­таль­ма­ло­гія на­блі­зі­ла­ся па ўзроў­ні тэх­ніч­на­га асна­шчэн­ня да еў­ра­пей­ска­га стан­дар­ту

Са­мыя су­час­ныя ме­та­ды аб­сле­да­ван­ня да­ступ­ныя ва ўсіх аб­лас­цях. У 2-3 ра­зы вы­рас­ла коль­касць функ­цы­я­наль­ных і ўльтра­гу­ка­вых да­сле­да­ван­няў. Вы­кон­ва­ец­ца ўвесь спектр хі­рур­гіч­ных умя­шан­няў. Пры гэ­тым за­хоў­ва­ец­ца маг­чы­масць атры­ман­ня вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най да­па­мо­гі на бяс­плат­най асно­ве.

18-4

Коль­касць хі­рур­гіч­ных умя­шан­няў у аф­таль­ма­ло­гіі вы­рас­ла ця­гам пя­ці га­доў з 27‑мі да 80 ты­сяч. Толь­кі ла­зер­най хі­рур­гі­яй (у ста­цы­я­на­рах і ам­бу­ла­тор­на) ска­рыс­та­лі­ся ка­ля 30 ты­сяч па­цы­ен­таў. Ле­тась бы­ло пра­ве­дзе­на 1865 вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ных апе­ра­цый. Коль­касць транс­план­та­цый ра­га­ві­цы і ам­ні­я­тыч­най мемб­ра­ны вы­рас­ла з 34 у 2010‑м да 601 ле­тась. Вар­та мець на ўва­зе, што Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя хоць і кант­ра­люе дзей­насць ка­мер­цый­ных ме­ду­ста­ноў, у тым лі­ку аф­таль­ма­ла­гіч­на­га про­фі­лю, ад­нак у ста­тыс­ты­ку вы­ні­кі іх ра­бо­ты не трап­ля­юць.

—Коль­касць ла­зер­ных апе­ра­цый рас­це, па­коль­кі ўжо ўсе аф­таль­ма­ла­гіч­ныя ад­дзя­лен­ні асна­шча­ны ла­зер­ны­мі ўста­ноў­ка­мі, — тлу­ма­чыць док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­сар, за­гад­чы­ца ка­фед­ры аф­таль­ма­ло­гіі Бе­ла­рус­кай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, га­лоў­ны па­за­штат­ны аф­таль­мо­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Тац­ця­на ІМ­ША­НЕЦ­КАЯ. — У рэ­гі­ё­нах сён­ня да­ступ­ныя прак­тыч­на ўсе су­час­ныя ме­та­ды ды­яг­нос­ты­кі — ап­тыч­най ка­ге­рэнт­най та­маг­ра­фіі ся­рэд­ня­га і за­дня­га ад­рэз­ка, ста­тыч­най кам­п'ю­тар­най та­маг­ра­фіі, флю­а­рэс­цэнт­най ан­гі­яг­ра­фіі, элект­ра­фі­зі­я­ла­гіч­ных да­сле­да­ван­няў, уль­тра­гу­ка­вой бія­мік­ра­ска­піі.

Ча­ты­ры га­ды та­му на ба­зе 10‑й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы г. Мін­ска ад­крыў­ся Рэс­пуб­лі­кан­скі аф­таль­ма­ла­гіч­ны цэнтр. Яго асна­шчэн­не ла­зер­ным эк­сі­мер­ным фем­та­се­кунд­ным комп­лек­сам знач­на па­шы­ры­ла спектр ла­зер­ных мік­ра­хі­рур­гіч­ных апе­ра­цый, да­зво­лі­ла вы­ка­наць 926 ка­рэк­цый ана­ма­лій і 65 транс­план­та­цый ра­га­ві­цы. Ан­ка­ла­гіч­ная про­філь­ная да­па­мо­га аказ­ва­ец­ца ў РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя М. М. Аляк­санд­ра­ва.

Са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя апе­ра­цыі — па ля­чэн­ні ка­та­рак­ты. Вы­кон­ва­юц­ца яны, да­рэ­чы, шля­хам ма­лых раз­рэ­заў, ла­зер­ным ме­та­дам.

Са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя апе­ра­цыі — па ля­чэн­ні ка­та­рак­ты. Вы­кон­ва­юц­ца яны, да­рэ­чы, шля­хам ма­лых раз­рэ­заў, ла­зер­ным ме­та­дам. Дзя­ку­ю­чы па­ляп­шэн­ню ды­яг­нос­ты­кі, больш вы­яў­ля­ец­ца хво­рых з глаў­ко­май, якія так­са­ма атрым­лі­ва­юць су­час­нае хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не (з вы­ка­ры­стан­нем ам­ні­я­тыч­най мемб­ра­ны, дрэ­наж­ных і кла­пан­ных пры­ста­са­ван­няў). Асноў­ныя ле­ка­выя срод­кі для ля­чэн­ня глаў­ко­мы па­цы­ен­ты атрым­лі­ва­юць бяс­плат­на.

Праб­ле­мы дзі­ця­ча­га зро­ку час­та звя­за­ны з тым на­ва­кол­лем, у якім рас­туць дзе­ці, а та­му вель­мі важ­на пры­ві­ваць з са­мых ран­ніх га­доў на­вы­кі зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. Тут і гі­гі­е­на зро­ку, і за­ня­ткі спор­там, і пра­віль­ная ар­га­ні­за­цыя ву­чэб­на­га пра­цэ­су. Ам­бу­ла­тор­ная да­па­мо­га ма­лым па­цы­ен­там аказ­ва­ец­ца не толь­кі ў дзі­ця­чых ка­бі­не­тах, але і, на­прык­лад, у двух дзі­ця­чых спе­цы­я­лі­за­ва­ных са­на­то­ры­ях, скі­ра­ва­ных ад­на­ча­со­ва і на ля­чэн­не, і на пра­фі­лак­тыч­нае азда­раў­лен­не. Для леп­шай адап­та­цыі дзя­цей з аслаб­ле­ным зро­кам дзей­ні­ча­юць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя дзі­ця­чыя сад­кі, гру­пы.

Най­боль­шая коль­касць воч­ных за­хвор­ван­няў уз­ні­кае, як вя­до­ма, у су­вя­зі з па­чат­кам на­вед­ван­ня дзець­мі шко­лы. Ана­ма­ліі зро­ку вы­яў­ля­юц­ца пры­клад­на ў па­ло­вы школь­ні­каў, па­чы­на­ю­чы з 7 га­доў. На­зі­ра­ец­ца тэн­дэн­цыя рос­ту хво­рых з мі­я­пі­яй.

Ды­яг­нос­ты­ка і ля­чэн­не дзя­цей, па­чы­на­ю­чы ад на­ра­джэн­ня, на­ла­джа­на на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, у кож­най воб­лас­ці ёсць маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня ран­ня­га ла­зер­на­га ўмя­шан­ня — гэ­та ска­ра­чае коль­касць вы­пад­каў сле­па­ты. Кан­суль­та­цый­ная і ля­чэб­ная да­па­мо­га ма­лень­кім па­цы­ен­там са скла­да­най па­та­ло­гі­яй аказ­ва­ец­ца ў РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця», Га­рад­скім дзі­ця­чым аф­таль­ма­ла­гіч­ным цэнт­ры на ба­зе 4‑й дзі­ця­чай га­рад­ской баль­ні­цы г. Мін­ска.

—У нас аказ­ва­ец­ца прак­тыч­на ўся не­аб­ход­ная ме­ды­цын­ская да­па­мо­га, — ад­зна­чае док­тар ме­ды­цын­скіх на­вук, пра­фе­са­р ка­фед­ры аф­таль­ма­ло­гіі Бел­МА­ПА, га­лоў­ны па­за­штат­ны дзі­ця­чы аф­таль­мо­лаг Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Вік­то­рыя КРА­СІЛЬ­НІ­КА­ВА. — За апош­нія два га­ды не бы­ло вы­пад­каў на­кі­ра­ван­ня па­цы­ен­таў за мя­жу. Ад­нак мы не мо­жам за­ба­ра­ніць баць­кам ля­чыць дзя­цей там, дзе яны жа­да­юць. Гэ­та іх аса­біс­тае мер­ка­ван­не, што ў нас нель­га атры­маць на­леж­ную да­па­мо­гу. Бы­вае так, што пер­шую апе­ра­цыю баць­кам уда­ец­ца пра­вес­ці не­дзе ў за­меж­жы, а дру­гую — на­прык­лад, на дру­гім во­ку — у на­шай клі­ні­цы, і на­шы вы­ні­кі ля­чэн­ня бы­ва­юць на­ват леп­шы­мі за за­меж­ныя.

Ёсць пы­тан­не

«У ін­тэр­нэ­це для ра­бо­ты за кам­п'ю­та­рам пра­па­ну­юць спе­цы­яль­ныя ахоў­ныя аку­ля­ры. Ці вар­та іх на­бы­ваць?»

Па-пер­шае, аку­ля­ры не­аб­ход­на на­бы­ваць толь­кі ў спе­цы­я­лі­за­ва­ных пунк­тах. У ін­тэр­нэт-ма­га­зі­нах у леп­шым вы­пад­ку мож­на на­быць сон­ца­ахоў­ныя аку­ля­ры. Лю­бы та­вар па­ві­нен мець сер­ты­фі­кат, які пе­ра­ка­нае нас у яго бяс­пе­цы. Спе­цы­яль­ныя філь­тры, якія ні­бы­та аба­ра­ня­юць ад вы­пра­мень­ван­ня пад­час ра­бо­ты за кам­п'ю­та­рам, іс­ну­юць. Ад­нак, на жаль, не іс­нуе ад­па­вед­най до­каз­най ба­зы аб іх эфек­тыў­нас­ці. Гэ­та, хут­чэй, пы­тан­не ве­ры для па­цы­ен­таў: ве­рыш — куп­ляй.

Са­мае важ­нае ў ра­бо­це за кам­п'ю­та­рам — вы­трым­лі­ваць час пра­цы, ра­біць пе­ра­пын­кі. Нель­га па паўд­ня без ад­ры­ву пра­во­дзіць за кам­п'ю­та­рам. Паў­го­да та­кой ін­тэн­сіў­най на­груз­кі — і вам спа­чат­ку бу­дзе га­ран­та­ва­ны спазм ака­ма­да­цыі, пас­ля мі­я­пія сла­бай сту­пе­ні, якая пя­рой­дзе праз ней­кі час у ся­рэд­нюю, а за­тым і вы­со­кую. А скон­чыц­ца мо­жа ўсё на­ват ін­ва­лід­нас­цю па зро­ку.

Дру­гі важ­ны мо­мант — вы­ява па­він­на быць дак­лад­най, кант­рас­най, з пэў­най час­та­той вы­пра­мень­ван­ня. Эк­ран не па­ві­нен міль­га­цець. Час­та­та — та­кая, каб во­ка яе не за­ўва­жа­ла. Зра­бі­це фо­та­зды­мак эк­ра­на і па­гля­дзі­це, як ён ся­бе «па­во­дзіць». Най­больш бяс­печ­ныя — вад­ка­крыш­та­ліч­ныя эк­ра­ны.

 

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».