Вы тут

Ківі ў хатніх умовах


Вы­рас­ціць ла­зу кі­ві цал­кам рэ­аль­на, а яшчэ гэ­та зай­маль­на і не па­тра­буе спе­цы­яль­ных вы­дат­каў. Трэ­ба прос­та вы­браць са­мы спе­лы плод у блі­жэй­шай кра­ме. Ён па­ві­нен быць мяк­кім, роў­ным. Іс­нуе не­каль­кі па­пу­ляр­ных га­тун­каў кі­ві, але не кож­ны з іх здоль­ны вы­рас­ці і раз­віц­ца ў да­рос­лую рас­лі­ну ў хат­ніх умо­вах. Кі­ві вель­мі лю­біць свят­ло і цяп­ло, та­му для яго па­сад­кі і вы­рошч­ван­ня трэ­ба знай­сці мес­ца на со­неч­ным пад­акон­ні­ку без скраз­ня­коў.

18-8

Леп­шы час для па­се­ву — з са­ка­ві­ка па май.

Мы­ем плод і раз­ра­за­ем яго на не­каль­кі час­так. Рас­ціс­ка­ем аку­рат­на мя­каць. Атры­ма­ную ка­шы­цу кла­дзем у шклян­ку з цёп­лай ва­дой, пе­ра­меш­ва­ем і да­ем тро­хі ад­ста­яц­ца.

Доб­ра пра­мы­ва­ем, каб за­ста­лі­ся толь­кі кос­тач­кі, якія бу­дуць пла­ваць на па­верх­ні. Вы­клад­ва­ем на­сен­не на сур­вэт­ку або па­пя­ро­вы руч­нік, каб яно пад­сох­ла. Праз 2—4 га­дзі­ны за­горт­ва­ем кос­тач­кі ў ва­ту або тка­ні­ну і кла­дзем на та­лер­ку. Да­баў­ля­ем тро­хі га­ра­чай ва­ды, каб яна пра­ма­чы­ла ма­тэ­ры­ял, але не вы­лі­ва­ла­ся пры на­хі­ле та­лер­кі. На­кры­ва­ем на­сен­не плён­кай і ста­вім у цёп­лае со­неч­нае мес­ца. На ноч плён­ку лепш пры­па­ды­маць або зу­сім зняць. Ра­ні­цай да­лі­ва­ем не­аб­ход­ную коль­касць ва­ды. Праз 7—10 дзён на­сен­не кі­ві па­він­на пра­рас­ці.

18-46

Вы­бі­ра­ем пры­дат­ны для рас­лі­ны гар­шчок і на­сы­па­ем на яго дно ке­рам­зі­ту. Грунт лепш узяць га­то­вы, пры­зна­ча­ны для тра­піч­ных лі­ян. Вель­мі доб­ра бу­дзе па­тры­маць яго на ва­дзя­ной лаз­ні на пра­ця­гу дзвюх га­дзін. У лун­кі глы­бі­нёй 5—10 мм кла­дзем па 2—3 кос­тач­кі. Кры­ху пры­сы­па­ем іх зям­лёй, па­лі­ва­ем ва­дой па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры і шчыль­на на­кры­ва­ем плён­кай. Ста­вім гар­шчок у цёп­лае со­неч­нае мес­ца. Праз 3—6 дзён з'я­вяц­ца пер­шыя ўсхо­ды. Ад не­перс­пек­тыў­ных і не­па­трэб­ных па­раст­каў лепш па­чаць па­збаў­ляцца ўжо на гэ­тым эта­пе. Па­лі­ва­ем уме­ра­на і толь­кі ад­стое­най ва­дой. Узім­ку рост па­раст­каў кі­ві за­па­воль­ва­ец­ца, і іх да­стат­ко­ва па­лі­ваць 2—3 ра­зы на ме­сяц. У пе­ры­яд ве­ге­та­цыі (вяс­ной і ле­там) рас­лі­нам па­тра­бу­ец­ца больш віль­га­ці, та­му па­лі­ваць трэ­ба час­цей — 2 ра­зы на ты­дзень. Акра­мя та­го, га­ра­чым ле­там кі­ві трэ­ба апырс­кваць.

18-10

Рэ­гу­ляр­на пра­рэ­джвай­це рас­лі­ны, каб яны не пе­ра­шка­джа­лі ад­на ад­ной. На ран­ніх эта­пах іх мож­на прос­та вы­дзі­раць з зям­лі. Кры­ху паз­ней гэ­та зра­біць ужо не атры­ма­ец­ца, бо ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма ў кі­ві раз­ві­ва­ец­ца да­во­лі хут­ка. Са­мым пра­віль­ным ва­ры­ян­там бу­дзе са­стры­гаць не­па­трэб­ныя па­раст­кі. Ка­лі рас­лі­ны да­сяг­нуць у вы­шы­ню 10—12 см, пе­ра­са­дзім іх у асоб­ныя па­су­дзі­ны. Ка­лі гэ­та­га не зра­біць, іх раз­віц­цё за­ма­ру­дзіц­ца. У спры­яль­ных умо­вах цвіс­ці і пла­да­но­сіць кі­ві з на­се

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».