Вы тут

Што даваць, каб не абсыпала?


«Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, якім па­він­на быць хар­ча­ван­не дзі­ця­ці з алер­гіч­ным дэр­ма­то­зам. Што та­кое гі­па­а­лер­ген­ная ды­е­та?»

Ва­лян­ці­на Ада­маў­на, г. Брэст.

Тлу­ма­чыць урач-дэр­ма­та­ве­не­ро­лаг Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га скур­на-ве­не­ра­ла­гіч­на­га дыс­пан­се­ра На­дзея МІЛЬ­КО­ТА:

—Вя­до­ма, што дзе­ці на штуч­ным вы­корм­лі­ван­ні ма­юць вель­мі вы­со­кую ры­зы­ку раз­віц­ця алер­гіі. Звы­чай­на пер­шыя пра­явы за­яў­ля­юць аб са­бе з па­чат­ку пры­кор­му. Чыр­во­ныя плям­кі роз­на­га па­ме­ру на роз­ных част­ках це­ла мо­гуць з'я­віц­ца не аба­вяз­ко­ва ў пер­шыя га­дзі­ны пас­ля ўжы­ван­ня пра­дук­ту, але і праз не­каль­кі тыд­няў. Гэ­та і ёсць алер­га­дэр­ма­тоз, і са­мым важ­ным у пра­фі­лак­ты­цы і комп­лекс­ным ля­чэн­ні та­кіх дзя­цей бу­дзе гі­па­а­лер­ген­ная ды­е­та.

У ля­чэб­ным хар­ча­ван­ні вар­та мець на ўва­зе тры прын­цы­пы. Па-пер­шае, з хар­ча­ван­ня не­аб­ход­на вы­да­ліць алер­ге­ны (іх мож­на вы­явіць са­ма­стой­на шля­хам улас­ных на­зі­ран­няў або з да­па­мо­гай скур­ных і ла­ба­ра­тор­ных тэс­таў). Нель­га да­ваць дзі­ця­ці пра­дук­ты з эк­страк­тыў­ны­мі рэ­чы­ва­мі, кан­сер­ван­та­мі, фар­ба­валь­ні­ка­мі. Па-дру­гое, у хар­ча­ван­ні па­він­ны пры­сут­ні­чаць пра­дук­ты, якія бу­дуць спры­яць нар­маль­най ра­бо­це ар­га­ніз­ма. Па-трэ­цяе, вар­та адэ­кват­на за­мя­ніць вы­да­ле­ныя пра­дук­ты на на­ту­раль­ныя або спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ля­чэб­ныя. Ку­лі­нар­ная апра­цоў­ка па­він­на быць ашчад­най — рэ­ка­мен­ду­ец­ца га­та­ваць на па­ры, за­пя­каць або ту­шыць. Па­да­ваць у цёп­лым вы­гля­дзе. Буль­бу па­пя­рэд­не здраб­няць, вы­моч­ваць у ха­лод­най ва­дзе ця­гам не­каль­кіх га­дзін. Мя­са двой­чы вы­вар­ваць.

Гі­па­а­лер­ген­ная ды­е­та пра­ду­гледж­вае…

ВЫ­КЛЮ­ЧЫ­ЦЬ: бу­лё­ны, вост­рае, са­лё­нае, сма­жа­нае, вэн­джа­нае, каў­бас­ныя вы­ра­бы, пе­чань, ры­бу, ік­ру, мо­рап­ра­дук­ты, яй­кі, вост­рыя га­тун­кі сы­ру і сыр плаў­ле­ны, ма­ро­жа­нае, кет­чуп, ма­я­нэз, са­лё­ныя агур­кі, ра­дыс­ку, рэ­дзьку, шпі­нат, шчаўе, пе­рац, та­ма­ты, ква­ша­ную ка­пус­ту, арэ­хі, гры­бы, мар­га­рын, квас, га­зі­ра­ва­ныя на­поі, ка­ву, ка­ка­ву, мёд, ша­ка­лад, жуй­кі, тар­ты, зе­фір, ка­ра­мель, цыт­ру­са­выя, ма­лі­ну, клуб­ні­цы, су­ні­цы, аб­ры­ко­сы, пер­сі­кі, ві­на­град, кі­ві, гра­на­ты, ана­на­сы, ды­ню, ка­вун, аб­ля­пі­ху.

АБ­МЕ­ЖА­ВАЦЬ: ма­ка­ро­ну, ман­ныя кру­пы, хлеб з му­кі вы­шэй­шых га­тун­каў, не­раз­ве­дзе­нае ма­ла­ко, смя­та­ну, тва­рог, ёгур­ты з фрук­то­вы­мі на­паў­няль­ні­ка­мі, мас­ла, ку­ры­цу, ба­ра­ні­ну, ран­нюю га­род­ні­ну, морк­ву, рэ­пу, цы­бу­лю, час­нок, бу­ра­кі, віш­ні, па­рэч­кі, жу­ра­ві­ны, ажы­ны, ба­на­ны, шып­шы­ну.

РЭ­КА­МЕН­ДУ­ЕЦ­ЦА: кру­пы (акра­мя ман­най), кіс­ла­ма­лоч­ныя пра­дук­ты (ке­фір, бія­ке­фір, ёгур­ты без да­ба­вак), пос­нае мя­са, ка­пус­та, ка­бач­кі, свет­лы гар­буз, па­ты­со­ны, пят­руш­ка, кроп, зя­лё­ны га­ро­шак, струч­ко­вая фа­со­ля, бе­лыя і зя­лё­ныя яб­лы­кі, гру­шы, бе­лыя і чыр­во­ныя па­рэч­кі, свет­лыя ча­рэш­ні, слі­вы, тап­лё­нае сме­тан­ко­вае мас­ла, алей, фрук­то­за, хлеб пша­ніч­ны дру­го­га га­тун­ку, хляб­цы зер­не­выя, не­са­лод­кія ры­са­выя і ку­ку­руз­ныя шмат­кі і па­лач­кі.

Пас­ля 3‑х га­доў гэ­тая ды­е­та мо­жа па­сту­по­ва па­шы­рац­ца, але пад стро­гім аб­ме­жа­ван­нем за­ста­нуц­ца арэ­хі, цыт­ру­са­выя, ша­ка­лад, ка­ка­ва, мёд, ры­ба, ка­ва…

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.