Вы тут

Паправім «здароўе» электрычнасцю


Ся­род вы­твор­цаў су­час­най тэх­ні­кі ідзе ба­раць­ба за якасць — умо­вы вы­ха­ду на ры­нак ста­но­вяц­ца больш жорст­кі­мі

Не­ка­то­рыя ву­чо­ныя лі­чаць, што чым больш гра­мад­ства спа­жы­вае элект­ра­энер­гіі, тым больш яно раз­ві­тае. Мо­жа быць, і так. У лю­бым вы­пад­ку, з кож­ным го­дам, дзя­ку­ю­чы тэх­ніч­на­му пра­грэ­су, у нас з'яў­ля­юц­ца ўсё но­выя і но­выя элект­рыч­ныя пры­бо­ры і пры­ста­са­ван­ні. Ся­род іх шмат па­трэб­на­га і не вель­мі, мно­гае эка­но­міць наш час і спра­шчае жыц­цё. Без асоб­ных агрэ­га­таў мы ўво­гу­ле не ўяў­ля­ем са­бе іс­на­ван­не цы­ві­лі­за­ва­на­га ча­ла­ве­ка. Элект­ро­ні­ка лі­та­раль­на аб­ля­пі­ла нас з усіх ба­коў. Тут на­ціс­нуў кно­пач­ку — зва­ры­ла­ся ка­ва, там на­ціс­нуў — па­грэў­ся сня­да­нак, стук­нуў па кла­ві­шы — звя­заў­ся з сяб­рам з ін­ша­га кан­ты­нен­та і ра­зам з ім па­сне­даў ан­лайн. А ў кож­ным кут­ку ста­яць то ха­ла­дзіль­нік, то праль­ная ма­шы­на, то тэ­ле­ві­зар...

Усё гэ­та ста­не аб­са­лют­на бес­ка­рыс­ным без элект­рыч­нас­ці. І без агуль­ных стан­дар­таў вы­твор­час­ці тэх­ні­кі. Да та­кой ня­хіт­рай вы­сно­вы ча­ла­вец­тва прый­шло ад­ра­зу пас­ля з'яў­лен­ня ад­па­вед­ных пры­ста­са­ван­няў. Та­му ў 1906 го­дзе бы­ла ство­ра­на Між­на­род­ная элект­ра­тэх­ніч­ная ка­мі­сія (МЭК) — не­ка­мер­цый­ная ар­га­ні­за­цыя, якая мае на мэ­це са­дзей­ні­чан­не між­на­род­на­му ганд­лю шля­хам гла­баль­най стан­дар­ты­за­цыі і ацэн­кі ад­па­вед­нас­ці ў га­лі­не элект­рыч­ных, элект­рон­ных і су­меж­ных тэх­на­ло­гій. А Ге­не­раль­ная асамб­лея МЭК — най­буй­ней­шы біз­нес-фо­рум, дзе збі­ра­юц­ца прад­стаў­ні­кі су­свет­ных кам­па­ній-вы­твор­цаў ад ін­жы­не­раў і ме­не­джа­раў да са­ма­га вы­со­ка­га кі­раў­ніц­тва. Ме­ра­пры­ем­ства так­са­ма на­зы­ва­юць «тэх­ніч­най Алім­пі­я­дай». Чар­го­вая Ге­на­самб­лея бу­дзе пра­хо­дзіць з 5 па 16 каст­рыч­ні­ка ў Мін­ску. Пра МЭК, яе зна­чэн­не, важ­насць пра­вя­дзен­ня асамб­леі ў на­шай кра­і­не ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­па­вя­дае ды­рэк­тар ААТ «БЕЛ­ЛІС», сак­ра­тар На­цы­я­наль­на­га ка­мі­тэ­та МЭК Бе­ла­ру­сі Юрый Па­шык:

Безимени-2

— Як вы лі­чы­це, кім ле­пей быць — бед­ным, але зда­ро­вым, ці ба­га­тым, але хво­рым? На­род­ная муд­расць сцвяр­джае, што ле­пей быць ба­га­тым і зда­ро­вым. Пад гэ­тым ра­кур­сам мож­на раз­гля­даць і МЭК. Мы шмат га­во­рым аб ма­дэр­ні­за­цыі, тэх­ніч­ным раз­віц­ці, ін­вес­ты­цы­ях, экс­пар­це пра­дук­цыі, ін­жы­ні­рын­гу, аб тым мес­цы ў сіс­тэ­ме су­свет­на­га біз­не­су, якое па­він­на за­няць Бе­ла­русь (не ма­ю­чы вя­лі­кіх пры­род­ных рэ­сур­саў). На мой по­гляд, апош­няе на­ват нам на ка­рысць, бо мы ма­ем доб­рую ін­жы­нер­ную і пра­мыс­ло­вую шко­лу. Так, сён­ня не ўсе на­шы прад­пры­ем­ствы ў вы­дат­ным ста­не, у кож­на­га з нас ёсць пэў­нае па­чуц­цё не­за­да­во­ле­нас­ці. І МЭК — гэ­та пункт апо­ры для раз­віц­ця: як для асоб­на­га ча­ла­ве­ка, прад­пры­ем­ства, так і для кра­і­ны ў цэ­лым. У вы­ні­ку гэ­та вы­лі­ва­ец­ца ў даб­ра­быт. Каб быць і зда­ро­вы­мі і ба­га­ты­мі.

— І як вы ацэнь­ва­е­це на­ша «зда­роўе»?

— Ка­лі браць «ся­рэд­нюю тэм­пе­ра­ту­ру па баль­ні­цы», то яна не­дзе на тро­еч­ку з плю­сам. Ка­лі браць асоб­ныя «ад­дзя­лен­ні», то ёсць тыя, дзе ўсё прос­та вы­дат­на, а ёсць, дзе на двое­чку. Але як­раз і мэ­та гэ­та­га ме­ра­пры­ем­ства ў тым, каб «двое­чкі» пад­цяг­ну­лі­ся да «чац­вё­рак» і «пя­цё­рак». Та­му важ­на ра­зу­мець, што ме­ра­пры­ем­ствы та­ко­га ўзроў­ню не пра­вод­зяць у ней­кіх не­зра­зу­ме­лых мес­цах і кра­і­нах. Гэ­та аль­бо кра­і­ны з раз­ві­тай эка­но­мі­кай, лі­да­ры (ле­тась бы­ла Япо­нія), аль­бо кра­і­ны, якія ма­юць перс­пек­ты­вы для раз­віц­ця (на­прык­лад, Бра­зі­лія, ПАР, Із­ра­іль і, вя­до­ма, Бе­ла­русь). Беларусь пер­шая з усіх пост­са­цы­я­ліс­тыч­ных кра­ін вы­бра­на МЭК для пра­вя­дзен­ня Ге­не­раль­най асамб­леі. Мы гэ­ты шанц па­він­ны вы­ка­рыс­таць на ўсе сто — па­чы­на­ю­чы з мо­ла­дзі і за­кан­чва­ю­чы ін­вес­ты­цы­я­мі.

— А пра­мыс­ло­васць да гэ­та­га га­то­ва?

— На­шы пра­мыс­лоў­цы па­куль не ра­зу­ме­юць, што стан­дар­ты, дзе за­цвяр­джа­юц­ца па­тра­ба­ван­ні да іх пра­дук­цыі, ні­хто не па­ві­нен пры­но­сіць на та­ле­рач­цы. Вы­твор­цы па­він­ны быць са­мі ак­тыў­ны­мі ўдзель­ні­ка­мі і рас­пра­цоў­шчы­ка­мі гэ­тых стан­дар­таў, бо яны, па сут­нас­ці, фар­мі­ру­юць па­тра­ба­ван­ні для сва­ёй пра­дук­цыі, каб апе­ра­тыў­на рас­пра­цоў­ваць ад­па­вед­ныя тэх­на­ло­гіі. Вель­мі важ­на, каб ор­га­ны дзярж­кі­ра­ван­ня так­са­ма ра­зу­ме­лі сваю ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се. Па­трэб­ны ма­ты­ва­цый­ныя, кі­раў­ніц­кія ме­ха­ніз­мы для сты­му­ля­ван­ня раз­віц­ця, а не прос­та за­клі­кі: «Да­вай­це ма­дэр­ні­за­ваць!..»

— Ці бы­лі ўжо ней­кія да­моў­ле­нас­ці на­конт раз­віц­ця ў та­кім кі­рун­ку?

— Для гэ­та­га ні­я­кіх да­моў­ле­нас­цяў не трэ­ба. Не­аб­ход­на толь­кі быць чле­нам МЭК, але не фар­маль­ным, а ак­тыў­ным. Тым больш што кра­і­на што­год пла­ціць за ўдзел у МЭК до­лю ад ВУП. Трэ­ба, каб На­цы­я­наль­ны ка­мі­тэт МЭК фар­мі­ра­ваў­ся з най­леп­шых ін­жы­не­раў, якія б ужо на ста­дыі рас­пра­цоў­кі між­на­род­ных стан­дар­таў пры­ма­лі ўдзел у пра­цы тэх­ніч­ных ка­мі­тэ­таў.

— І што для гэ­та­га трэ­ба?

— Каб у кра­і­не пра­ца­ва­лі больш эфек­тыў­на тэх­ніч­ныя ка­мі­тэ­ты, у якія ў асноў­ным па­він­ны ўва­хо­дзіць прад­стаў­ні­кі пра­мыс­ло­вас­ці. Ка­ра­цей, усёй пра­мыс­ло­вас­ці трэ­ба пра­чнуц­ца і ва­ру­шыц­ца.

— Якое ў вас ура­жан­не ад апош­няй Ге­на­самб­леі МЭК, якая прай­шла ле­тась у Япо­ніі?

— У цэ­лым доб­рае. На ёй бы­ло ка­ля трох ты­сяч дэ­ле­га­таў. Япон­цы зра­бі­лі так, што ўсе мяс­цо­выя ін­жы­не­ры без аб­ме­жа­ван­няў удзель­ні­ча­лі ва ўсіх маг­чы­мых ме­ра­пры­ем­ствах. Але пры ўсім гэ­тым у нас ёсць па­тэн­цы­ял да па­ляп­шэн­ня. У мно­гім дзя­ку­ю­чы на­шым на­цы­я­наль­ным тра­ды­цы­ям і мен­та­лі­тэ­ту. Бо япон­цы ма­юць ін­шае ад­чу­ван­не пра­сто­ры. Для дзвюх ты­сяч ча­ла­век яны вы­бра­лі вель­мі ма­лое па­мяш­кан­не. І, на мой по­гляд, пло­шчы бы­ло не­да­стат­ко­ва, па­коль­кі на та­кіх ме­ра­пры­ем­ствах, як ад­крыц­цё і за­крыц­цё, лю­дзі па­ста­ян­на зна­хо­дзяц­ца ў ру­ху, гу­та­раць, да­маў­ля­юц­ца. Прос­тых раз­моў там не бы­вае. Для гэ­та­га не­аб­ход­на пра­сто­ра.

18-27

— Якой тэ­ме быў пры­све­ча­ны фо­рум?

— Па пер­шае, гэ­та ра­зум­ныя сіс­тэ­мы. Нам на­ват пра­дэ­ман­стра­ва­лі жы­лы квар­тал, у якім жы­ве больш за 20 ты­сяч ча­ла­век, дзе за кошт ра­зум­ных сіс­тэм кі­ру­ец­ца ўся ін­жы­нер­ная інф­ра­струк­ту­ра — ацяп­лен­не, свят­ло, во­да- і элект­ра­за­бес­пя­чэн­не. Ка­лі вы бу­дзе­це гля­дзець збо­ку, то на­ват не за­ўва­жы­це не­ча­га не­звы­чай­на­га. Але ка­лі пач­ня­це там жыць, то ад­ра­зу ад­чу­е­це, што най­больш эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ўсе энер­га­рэ­сур­сы. Асаб­лі­вас­цю фо­ру­му ста­ла і тое, што ў ста­тут МЭК бы­лі ўне­се­ны зме­ны ад­нос­на ўдас­ка­на­лен­ня сіс­тэ­мы ацэн­кі ад­па­вед­нас­ці, або сер­ты­фі­ка­цыі. Бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што ця­пер у Са­вет па ацэн­цы ад­па­вед­нас­ці па­ста­ян­на бу­дуць ува­хо­дзіць прад­стаў­ні­кі шас­ці пер­шых кра­ін з са­мым вы­со­кім ВУП, ас­тат­нія дзе­вяць ужо ад­бі­ра­юц­ца па пра­фе­сій­най пры­кме­це. Уве­дзе­на ка­тэ­го­рыя «бес­смя­рот­ных». Гэ­та вы­клі­ка­ла вель­мі сур'­ёз­ную дыс­ку­сію. Але ра­шэн­не пры­ня­та.

— Якіх ад гэ­та­га ча­каць на­ступ­стваў?

— Бу­дуць ад­бы­вац­ца ней­кія сур'­ёз­ныя зме­ны па пра­цэ­ду­рах сер­ты­фі­ка­цыі, а зна­чыць бу­дзе больш жорст­кім до­пуск на ры­нак.

— Ці мож­на лі­чыць, што са­мыя ма­гут­ныя вы­твор­цы ста­ра­юц­ца зра­біць так, каб іх кан­ку­рэн­ты ўво­гу­ле знік­лі?

— Вы ма­е­це ра­цыю, але толь­кі част­ко­ва. Я да гэ­та­га стаў­лю­ся на­ступ­ным чы­нам. Возь­мем ма­біль­ны тэ­ле­фон. Ёсць дзве ка­тэ­го­рыі вы­твор­цаў — звы­чай­ныя і су­свет­ныя лі­да­ры, якія шмат уклад­ва­юць у раз­віц­цё сва­іх пра­дук­таў. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му мы ма­ем аб­са­лют­на на­дзей­ную пры­ла­ду, бо рас­пра­цоў­ва­юц­ца но­выя ма­тэ­ры­я­лы, кан­струк­цыі. Ін­шыя ро­бяць тое ж са­мае «на ка­ле­нях». А по­тым абедз­ве пры­ла­ды ля­жаць у на­шых кра­мах по­бач. Та­му ні­хто ні­ко­га ду­шыць не збі­ра­ец­ца. Ка­лі лас­ка, вы­кон­вай па­тра­ба­ван­ні і пра­цуй.

— А на чым сфа­ку­сі­ру­ец­ца асамб­лея ў Мін­ску?

— Са­мы га­лоў­ны стры­жань — энер­га­эфек­тыў­насць. Маг­чы­ма, бу­дуць яшчэ да­дат­ко­выя тэ­мы. Гэ­та не так важ­на. Мы ства­ра­ем умо­вы. А рэа­лі­зоў­ваць пра­ек­ты па­він­ны іні­цы­я­тыў­ныя лю­дзі, якія не­па­срэд­на сён­ня пра­цу­юць у пра­мыс­ло­вас­ці. Нам бы толь­кі іх знай­сці. Два тыд­ні амаль 20 тэх­ніч­ных ка­мі­тэ­таў бу­дуць пра­ца­ваць над сва­і­мі да­ку­мен­та­мі. Гэ­та бу­дзе час вель­мі на­пру­жа­най пра­цы. Пла­ну­ец­ца ка­ля 1,5 ты­ся­чы ўдзель­ні­каў.

— Чым МЭК ці­ка­вы для мо­ла­дзі?

— Ар­га­ні­за­цыя што­год пра­па­нуе спе­цы­яль­ную пра­гра­му для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Ад­бі­ра­юць ка­ля сот­ні хлоп­цаў і дзяў­чат. І на­ша мо­ладзь ту­ды так­са­ма змо­жа тра­піць. Мы зро­бім для гэ­та­га ўсё маг­чы­мае. Гэ­та вель­мі доб­рая шко­ла. Для ўдзе­лу не­аб­ход­на зра­біць за­яў­ку ў сак­ра­та­ры­ят На­цы­я­наль­на­га ка­мі­тэ­та МЭК. Але трэ­ба быць спе­цы­я­ліс­там у ад­па­вед­най сфе­ры. Аба­вяз­ко­вае, зра­зу­ме­ла, ве­дан­не анг­лій­скай мо­вы. На­ву­чан­не бу­дзе пра­хо­дзіць з эле­мен­та­мі дзе­ла­вой гуль­ні. Ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты атрым­лі­ва­юць маг­чы­масць на­быц­ця аса­біс­тых кан­так­таў. Пас­ля гэ­та­га мож­на тра­піць і ў пра­гра­му на­ву­чан­ня ў Жэ­не­ве, апы­нуц­ца ў тэх­ніч­ных ка­мі­тэ­тах. Для іні­цы­я­тыў­най мо­ла­дзі перс­пек­тыў вель­мі шмат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.