Вы тут

«Людзі не здаюць тэст на ВІЧ, бо баяцца, што Іх жыццё зменіцца»


Экс­перт­ны са­вет Ін­фар­ма­цый­най стра­тэ­гіі па ВІЧ/СНІД у Бе­ла­ру­сі пра­цяг­вае цыкл тэ­ма­тыч­ных ін­тэр­в'ю з людзь­мі роз­ных пра­фе­сій, уз­рос­ту, са­цы­яль­на­га ста­ту­су. На гэ­ты раз сва­і­мі дум­ка­мі дзе­ліц­ца юная кі­даль­ні­ца кап'я з Мін­ска Ган­на ТА­РА­СЮК. Яна ву­чыц­ца ў 11‑м кла­се ста­ліч­най гім­на­зіі № 16. У ар­се­на­ле дзяў­чы­ны ўжо не­каль­кі сур'­ёз­ных пе­ра­мог. Ган­на — чэм­пі­ён­ка юнац­кіх Алім­пій­скіх гуль­няў 2014 го­да па кі­дан­ні кап'я, чэм­пі­ён­ка Су­свет­най гім­на­зі­я­ды, чэм­пі­ён­ка Еў­ра­зій­скіх гуль­няў, сты­пен­ды­ят прэ­зі­дэнц­ка­га спар­тыў­на­га клу­ба.

18-1

—Ган­на, якія шля­хі пе­ра­да­чы ВІЧ ты ве­да­еш?

—Праз кроў, па­ла­выя су­вя­зі.

—Што ты ве­да­еш аб ля­чэн­ні ВІЧ-ін­фек­цыі і яго эфек­тыў­нас­ці?

—Ве­даю, што ле­каў ад ВІЧ ня­ма, але ёсць роз­ныя прэ­па­ра­ты, якія мо­гуць за­па­воль­ваць рас­паў­сюдж­ван­не ін­фек­цыі ў ар­га­ніз­ме, пры­гня­таць яе раз­віц­цё.

—Ка­лі лю­дзі пе­ра­ста­нуць па­мі­раць ад СНІ­Ду? Што трэ­ба зра­біць для пра­ду­хі­лен­ня гэ­тых смер­цяў?

—Я ду­маю, гэ­та ні­як не спы­ніць. Та­му што ёсць лю­дзі, якія ве­да­юць, што хва­рэ­юць, і на­ўмыс­на за­ра­жа­юць ін­шых лю­дзей.  І на­ват ка­лі з'я­вяц­ца ле­кі, то ўсё роў­на ўсіх не вы­ле­чыш. Ёсць і тыя, хто не ве­дае, што хва­рэе. Жы­вуць па­ла­вым жыц­цём і за­ра­жа­юць не­на­ўмыс­на, і ад гэ­та­га ні­ку­ды не па­дзе­неш­ся.

—Ты час­та су­стра­ка­еш у СМІ ін­фар­ма­цыю пра ВІЧ/СНІД?

—Да­во­лі час­та. Як на ін­тэр­нэт-рэ­сур­сах, так і ў га­зе­тах, ча­со­пі­сах. На мой по­гляд, пі­саць трэ­ба ўсё ж та­кі яшчэ больш.

—Ці ак­ту­аль­ная для ця­бе тэ­ма ВІЧ?

—Вя­до­ма, я чы­таю штось­ці і та­му ве­даю, як там усё… Як па­во­дзіць ся­бе трэ­ба, за­сце­ра­гац­ца. Чым больш лю­дзі бу­дуць ве­даць, тым лепш. Трэ­ба ін­фар­ма­ваць на­род. Яшчэ ў шко­ле па­ста­ян­на ка­жуць, што ка­лі рап­там ся­род нас з'я­віц­ца ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ны, то мы не па­він­ны яго цу­рац­ца. У мя­не ня­ма зна­ё­мых з ВІЧ, не ве­даю, як бы я ся­бе па­во­дзі­ла… У лю­бым вы­пад­ку, та­кіх лю­дзей трэ­ба пад­трым­лі­ваць.

—Ты зда­ва­ла тэст на ВІЧ?

—Не. Для спа­бор­ніц­тваў зда­ва­ла кроў, але не на ВІЧ. Бы­ло б вы­дат­на: вы­пус­ка­еш­ся са шко­лы — пай­шоў і пра­ве­рыў­ся. Гэ­та, вя­до­ма, мо­жа ад­біц­ца на бу­ду­чы­ні — ка­лі вы­нік бу­дзе ста­ноў­чым. У мед­кар­це бу­дзе ўка­за­на, што ты хво­ры, і ўсе да­ве­да­юц­ца… Але я ўсё роў­на лі­чу, што чым ра­ней да­ве­да­еш­ся, тым ляг­чэй бу­дзе. Праз год мне 18, і я не збі­ра­ю­ся ад­маў­ляц­ца ад тэс­та. Трэ­ба гля­дзець праў­дзе ў во­чы.

—А што пе­ра­шка­джае лю­дзям доб­ра­ах­вот­на зда­ваць тэст на ВІЧ?

—Лю­дзі мо­гуць па­да­зра­ваць, што ў іх ёсць ВІЧ, але ба­яц­ца па­цвяр­джэн­ня. Баяцца, што іх жыццё зменіцца.

Ка­ця­ры­на НІ­КА­НО­ВІЧ

ВІЧ пе­рад­аец­ца

1.Пры не­аба­ро­не­ным па­ла­вым кан­так­це з ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ным.

2.Пры су­мес­ным вы­ка­ры­стан­ні з ВІЧ-ін­фі­цы­ра­ва­ным шпры­цаў ці іго­лак.

3.Ад ма­ці — дзі­ця­ці (пад­час ця­жар­нас­ці, ро­даў ці пас­ля ро­даў, з груд­ным ма­ла­ком).

Ас­тат­нія шля­хі су­стра­ка­юц­ца знач­на ра­дзей. Ся­род іх мож­на пры­га­даць за­ра­жэн­не пры пе­ра­лі­ван­ні кры­ві ці яе пра­дук­таў у кра­і­нах, дзе ад­сут­ні­чае аба­вяз­ко­вая пра­вер­ка ўсёй до­нар­скай кры­ві на ВІЧ. Над­звы­чай рэд­кія вы­пад­кі за­ра­жэн­ня пры трап­лян­ні ін­фі­цы­ра­ва­най кры­ві на ад­кры­тую ра­ну ці слі­зіс­тую. ВІЧ не пе­рад­аец­ца пры што­дзён­ных бы­та­вых кан­так­тах (ка­ры­стан­ні ван­ным па­ко­ем і ту­а­ле­там, ка­лі піць з ад­на­го куб­ка). У ме­ду­ста­но­вах не за­рэ­гіст­ра­ва­на ні­вод­на­га вы­пад­ку за­ра­жэн­ня мед­ра­бот­ні­ка ад слі­ны, ма­чы ці кры­ві ВІЧ-па­зі­тыў­на­га па­цы­ен­та, якія тра­пі­лі на не­па­шко­джа­ную ску­ру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.