Вы тут

Патрабуюцца настаўнікі… для пенсіянераў


Камп'ютарныя курсы для пажылых людзей, зладжаныя ў межах сацыяльна-асветніцкай праграмы кампаніі «МТС» «Сеціву ўсе ўзросты пакорныя», адчыняюць новыя класы ў Мінску, Гомелі, Гродне і Наваполацку і набіраюць выкладчыкаў.

19-31

19-31

 

Ужо гэтай вясной беларускія пенсіянеры змогуць прайсці курсы камп'ютарнай асветы ў 30 вучэбных цэнтрах. Для выкладання ў іх плануецца задзейнічаць каля 150 валанцёраў, а ў праграму будзе ўключаны новы кірунак — вывучэнне планшэтаў і смартфонаў. У прыватнасці, як расказалі прадстаўнікі кампаніі, у сталіцы адкрыюцца вучэбныя класы ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання Партызанскага і Ленінскага раёнаў, а таксама ў Мінскай раённай бібліятэцы ў Міханавічах.

«За паўтара года існавання праекта мы пераканаліся, што ён не толькі выконвае адукацыйную функцыю, але і насамрэч вырашае вельмі вострую праблему нашага грамадства: дапамагае людзям рознага ўзросту лепш разумець адзін аднаго, а старэйшаму пакаленню дазваляе больш камфортна і ўпэўнена адчуваць сябе ў свеце сучасных тэхналогій, — адзначае кіраўнік камерцыйнага дэпартамента «МТС» Яўген Бранцаў. — Менавіта таму праграма набывае большыя маштабы і пашыраецца як у Мінску, так і ў рэгіёнах».

Каб далучыцца да каманды валанцёраў-выкладчыкаў камп'ютарных курсаў, ахвотным трэба да 15 сакавіка пакінуць заяўку на сайце vozrast.mts.by, дзе можна выбраць найбольш зручны для сябе вучэбны клас і час правядзення заняткаў.

Дарэчы, за час дзеяння асветніцкага праекта «Сеціву ўсе ўзросты пакорныя» навучыліся стасавацца з камп'ютарамі, інтэрнэтам і сучаснымі прыладамі ўжо амаль 2 тысячы пажылых «курсантаў».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».