Вы тут

Блінны тыдзень


Вы не забыліся — на гэтым тыдні ідзе Масленіца з блінамі, блінцамі і аладкамі ўсіх формаў, памераў і адценняў смаку! Сёння, напрыклад, адзначаецца Разгуляй, у пятніцу прыходзяць да зяцёў на бліны цешчы, каб адзначыць як след Цешчыны вячоркі, у суботу запрашаюць усіх сваякоў або незамужніх сябровак да сябе залвіцы, а ў Даравальную нядзелю не толькі смачна ядуць, але таксама просяць прабачэння ў блізкіх за ўсе крыўды мінулага года.

19-6

Мужчынам спадабаецца

Як не парадаваць любімага мужчыну на свята чым-небудзь смачненькім? А самае смачнае для нашых абаронцаў — гэта, як вядома, мяса. Прыгатуйце мясны пірог з агароднінай да 23 лютага, і ваша другая палавінка (зрэшты, таксама як і бацька, сын, брат) абавязкова ацэніць усе старанні!

Спатрэбіцца: 400 г мяснога фаршу, 60 г кансерваванай дэсертнай кукурузы, 1 цыбуліна, 1 чырвоны салодкі перац, палова салёнага агурка, 100 г сыру, соль, прыправы на смак, алей для змазвання формы.

Мясны фарш выкладваем у глыбокую міску, солім, прыпраўляем на смак, перамешваем. Дабаўляем кансерваваную кукурузу, дробна пасечаную цыбулю, парэзаныя на кубікі салодкі перац і салёны агурок, зноў старанна перамешваем. Атрыманую масу перакладваем у форму для запякання, папярэдне змазаную алеем.

Зверху накрываем тонкімі пласцінкамі сыру і ставім у духоўку, нагрэтую да 200°С. Пры падачы на стол пасыпаем сечаным зяленівам.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».